Pobierz cały dokument

Rozmiar 545,9 KB

BY Barejsza J , Ab atrybucyi i datawanni dzwiuch maniet Aleksinskaha skarbu, Bankauski wiesnik, nr [378] 2007

background image

ç ì å I á å Ä í õ ä Ä  

Б а н к а ў с к i   в е с н i к ,   М А Й   2 0 0 7

67

Малюнак 6. Пячатка сына 

Дзмiтра-Карыбута — Фёдара.

Ягайлу i Кароне Польскай ад 18
мая 1388 года [15]. У мiрным па-
гадненнi ВКЛ з Тэўтонскiм ордэ-
нам 1382 года подпiс Карыбута
стаiць першым, у акце Крэўскай
дамовы 1385 года — трэцiм. На
пачатку 80-х гадоў XIV стагоддзя
ён фактычна быў трэцяй па знач-
насцi асобай на палiтычным неба-
схiле Вялiкага княства Лiтоўскага
пасля братоў Ягайлы i Скiргайлы
[16]. Час прызначэння на Северскi
пасад Карыбута дакладна не ўста-
ноўлены. Згодна з першакрынiца-
мi, гэта магло адбыцца не пазней
за 1381 год [17]. Найверагодней
найбольшая частка северскiх ула-
данняў улучна з Бранскам [18] бы-
ла атрымана Карыбутам у 1380
годзе [19].

Роля северскага Старадуба i

ягоных уладальнiкаў у апошняй
чвэрцi XIV стагоддзя была куды
болей сцiлая. На падставе няпэў-
ных сведчанняў Любецкага сiно-
дыка канца XVII стагоддзя, у якiм
узгадваецца Патрыкей Да-
выд(авiч) Старадубскi, некаторыя
гiсторыкi выказалi думку аб пры-
належнасцi ў апошняй чвэрцi XIV
стагоддзя Старадуба Патрыкею
Нарымонтавiчу. Гэтае меркаванне
мае толькi гiпатэтычны характар,
бо Патрыкей Старадубскi са згада-
нага памяннiка, з

,

яўляючыся сы-

нам Нарымонта Гедымiнавiча,
павiнен быў мець iмя па бацьку не
“Давыдавiч”, а “Глебавiч” (хрыс-
цiянскае iмя Нарымонта — Глеб).
Меркаванне Л. Вайтовiча наконт
iменi Давыд як атрыманага пры
хросце Патрыкея [20] даволi
спрэчнае, бо i iмя Патрыкей —
таксама хрысцiянскае. Падчас па-
навання Карыбута на Севершчыне
ў першай палове 80-х гадоў XIV
стагоддзя Патрыкей Нарымон-
тавiч быў служылым князем Ноў-
гарада Вялiкага [21]. Не пазней за
1388 год атрымаў у валоданне Ста-
радуб Аляксандар Патрыкеевiч
[22], магчыма, прыдбаўшы Стара-
дубскi ўдзел у 1387 годзе падчас
тэрытарыяльна-даменнага ўпарад-
кавання ў ВКЛ наваяўленага поль-
скага караля Уладзiслава (Ягай-
лы). Прынамсi, гэтае прызначэнне
магло быць падставай досыць ве-
рагоднага канфлiкту Ягайлы з Ка-
рыбутам i даволi лагiчным тлума-
чэннем наяўнасцi дзвюх прыся-
гальных грамат Уладзiславу-Ягай-
лу: датаванай 26 красавiка 1388
года, ад iмя князёў i баяраў Се-
вершчыны з мэтай заступнiцтва за

Малюнак 7. Манета з выявай вершнiка (вага — 1,38 г).

“князя велебного Дмитрия, инемъ
имене(м) Корибу(т)”…
“г(о)сп(о)д(а)ря нашего милого”
,
i ад iмя самога Карыбута,
“княз(я) литовского”, датаванай
18 мая 1388 года [23]. Варта 
таксама нагадаць, што 21 снежня
1386 года Дзмiтры — Карыбут
Альгердавiч ужо падпiсваў ва-
сальную грамату на карысць Ягай-
лы.

Падчас вайсковага канфлiкту

канца 1392 года памiж намеснiкам
Ягайлы ў ВКЛ Вiтаўта з Карыбу-
там апошнi згубiў свае северскiя
ўладаннi. У маi 1393 года як се-
верскi князь ужо Фёдар Любарта-
вiч прысягае на вернасць Ягайле i
Ядзвiзе [24]. З апошняй датай да-
кладна суадносiцца i час ухавання
Алексiнскага скарбу. Нягледзячы
на тое, што Аляксандар Патрыке-
евiч захаваў старадубскае княжан-
не да пачатку XV стагоддзя, наў-
рад цi ён стаў бы пазначаць пасля
1392 года ўласныя манеты рода-
вай гербавай выявай Карыбута —
фактычна знакам калi не васаль-
най, дык намiнальна залежнай
падпарадкаванасцi апошняму. Та-
кiм чынам, храналагiчныя межы
выхаду з меннiцы разгляданай ма-
неты можна акрэслiць 1387—1392
гадамi.

Iншыя дадзеныя (змест рэвер-

са, метралогiя) не могуць болей
дэталёва ўдакладнiць прыведзенае
датаванне. З пункту гледжання
вагавых характарыстык, манеты
Аляксандра Патрыкеевiча арга-
нiчна суадносiлiся з кантрамарка-
ванымi цесцем Карыбута — Але-
гам Iванавiчам Разанскiм — зала-
таардынскiмi дырхемамi “нарма-
ванай” вагой 1,40—1,42 г, усталя-

ванай пасля так званай рэформы
Тахтамыша 1380 года, а ўплыў
грашова-вагавых сiстэм адных з
буйнейшых палiтычных утварэн-
няў Усходняй Еўропы — Разан-
скага княства i Улуса Джучы,
наблiжаных тэрытарыяльна i, ад-
паведна, эканамiчна, выглядае
надзвычай верагодным. Не ўтры-
моўвае вартых увагi акалiчнасцей
iнфарматыўны бок рэверса манет
Аляксандра Патрыкеевiча, бо
змяшчае нечытальнае наследаван-
не арабскаму надпiсу. Мiж тым у
ягонай наяўнасцi можна бачыць
дадатковыя аргументы на ка-
рысць слушнасцi папярэдняй вы-
сновы.

å‡ÌÂÚ‡ Á ‚˚fl‚‡È ‚Â¯Ìi͇

Да Алексiнскага скарбу адзiн

паасобнiк аналагiчнай манеты быў
вядомы са знаходак манет XIV—
XV стагоддзяў на Браншчыне (ма-
люнак 8
).

Pobierz cały dokument

Rozmiar 545,9 KB

235/6445, 240/5688, 222/6451, 133/5615, 96/1699, 111/5356, 705/9215, 734/6091, 730/7167, 1012/5192, 1019/5862, 1019/3788,
Kontakt | Polityka prywatności