Крыж адкрывае паўнату Божай любові

background image

Крыж адкрывае паўнату

Божай любові

Вялікі пост — гэта час, спрыяльны для

таго, каб вучыцца трываць — разам з
Марыяй і Янам, умілаваным вучнем — каля
Таго, Хто на крыжы прыносіць у ахвяру за
ўсѐ чалавецтва сваѐ жыццѐ (пар. Ян 19, 25).
Таму з як мага большай засяроджанасцю ў
гэты час малітвы і пакаяння будзем
скіроўваць

свой

позірк

на

Хрыста

ўкрыжаванага, які, паміраючы на Галгоце,
адкрыў нам паўнату Божай любові. Тэму
любові Папа Бенедыкт XVI закрануў у
энцыкліцы “Deus caritas est”, падкрэсліўшы
дзве яе асноўныя постаці — «агапэ» і
«эрас».

Любоў Бога — «агапэ» і «эрас»

Паняцце

«агапэ»,

якое

шмат

разоў

сустракаецца ў Новым Запавеце, адносіцца да
ахвярнай любові, якая шукае толькі дабра для
іншага; а слова «эрас» азначае любоў асобы,
якая жадае атрымаць тое, чаго ѐй не хапае, і
жадае з’яднацца з тым, каго любіць. Любоў,
якою любіць нас Бог, гэта, несумненна,
«агапэ», бо хіба можа чалавек даць Богу
нейкае дабро, якога Ён яшчэ не мае? Усѐ, чым
з’яўляецца і што мае чалавек — створаная
істота, — гэта Божы дар, а таму гэта
стварэнне ва ўсім адчувае патрэбу ў Богу. Але
Божая любоў гэта таксама «эрас». У Старым
Запавеце Творца сусвету праяўляе да народа,
які Ён выбраў, любоў, вышэйшую за любое
чалавечае разуменне. Прарок Осія паказвае
гэтую палымяную Божую любоў у смелых
вобразах, такіх як любоў мужчыны да
блудніцы (пар. 3, 1–3); Эзэхіэль жа, гаворачы
пра адносіны Бога з народам Ізраэля, не
баіцца

карыстацца

словамі,

поўнымі

палымянасці і страсці (пар. 6, 1–22). Гэтыя
біблейскія тэксты паказваюць, што «эрас»
прысутны ў сэрцы Бога: Усемагутны чакае
адказу «так» ад сваіх стварэнняў, як малады
жаніх чакае адказу «так» ад сваѐй каханай. На
жаль,

з

самага

пачатку,

чалавецтва,

падманутае хлуснѐю злога духа, замкнулася
ад Божай любові ў зманлівай упэўненасці ў
самадастатковасці, якая немагчыма (пар. Быц
3, 17)
. Замыкаючыся ў сабе, Адам аддаліўся
ад той крыніцы жыцця, якою з’яўляецца сам
Бог, і стаў першым з тых, «хто ўсѐ жыццѐ быў
зняволены страхам перад смерцю» (Гбр 2,
15)
. Аднак Бог не адступіўся, больш за тое,
«не» чалавека стала як быццам вырашальным
фактарам у тым, што Бог адкрыў сваю любоў
з усѐю яе адкупляльнаю сілаю.

Крыж адкрывае паўнату Божай любові

Менавіта ў таямніцы крыжа поўнасцю
адкрылася бязмежная моц міласэрнасці
нябеснага Айца. Каб зноў вярнуць любоў
свайго стварэння, Ён згадзіўся заплаціць
найвышэйшую

цану

крыві

свайго

Адзінароднага Сына. Смерць, якая для
першага Адама была знакам крайняй
самотнасці

і

немачы,

такім

чынам

ператварылася ў найвышэйшы акт любові і
свабоды

новага

Адама.

Таму

можна

паўтарыць за Максімам Вызнаўцам, што
Хрыстус «памѐр, калі можна так сказаць, па-
боску, таму што памѐр дабравольна»
(Ambiguorum liber, 91, 1956). У крыжы
праяўляецца Божая любоў (эрас) да нас. Бо
«эрас» — як гаворыць Псеўда-Дыянісій —
гэта тая сіла, «што не дае любячаму
заставацца самому ў сабе, а схіляе яго
яднацца з каханаю асобаю» (De divinis
nominibus, IV, 13: PG 3, 712)
. Ці ж ѐсць больш
«неўтаймаваны эрас» (Н. Кабасілас, «Пра
жыццё ў Хрысце»)
за той, які ўчыніў, што

Сын Божы з’яднаўся з намі так моцна, што
ўзяў на сябе наступствы нашых злачынстваў і
цярпеў за іх?

«Той, Каго прабілі»


Мы глядзім на прабітага Хрыста на крыжы!
Ён — найбольш уражальнае адкрыццѐ любові
Бога, той любові, у якой «эрас» і «агапэ»
зусім не супрацьстаяць адно аднаму, а
асвятляюць адно другое. На крыжы сам Бог
выпрошвае любоў свайго стварэння, ѐн
прагне любові кожнага з нас. Апостал Тамаш
пазнаў у Езусе Пана і Бога, калі ўклаў руку ў
рану ў Яго баку. Нічога дзіўнага ў тым, што
шмат святых бачылі ў Сэрцы Езуса найбольш
кранальны выраз гэтай таямнічай любові.
Наогул, можна было б сказаць, што гэтае
адкрыццѐ «эраса» Бога да чалавека насамрэч
з’яўляецца найвышэйшаю праяваю Яго
«агапэ». Сапраўды, толькі такая любоў, у
якой бескарыслівы дар самога сябе злучаны з
палымяным жаданнем узаемнасці, прыносіць
тую асалоду, дзякуючы якой самыя цяжкія
ахвяры становяцца лѐгкімі. Езус сказаў: «Я,
калі буду ўзняты над зямлѐю, усіх прыцягну
да сябе» (Ян 12, 32). Пан прагна жадае, каб у
адказ мы перадусім прынялі Яго любоў і
дазволілі Яму прыцягнуць нас. Аднак
недастаткова толькі прыняць Яго любоў. На
гэтую любоў трэба адказаць узаемнасцю, а
потым старацца перадаваць яе іншым:
Хрыстус «прыцягвае мяне да сябе», каб
з’яднацца са мною, каб я навучыўся любіць
братоў такою самаю любоўю, якою любіць
Ён.

Кроў і вада


«Будуць глядзець на Таго, Каго прабілі». Мы
з даверам глядзім на прабіты бок Езуса, з
якога выцеклі «кроў і вада» (Ян 19, 34). Айцы

background image

Касцѐла прызналі, што гэта — сімвалы хросту
і Эўхарыстыі. Праз ваду хросту дзякуючы
дзеянню

Святога

Духа

перад

намі

адкрываецца неабсяжная любоў Тройцы.
Падчас Вялікага посту, памятаючы пра наш
хрост, мы пакліканыя выйсці з замкнутасці ў
сабе і з поўным даверам дазволіць Айцу ўзяць
нас у свае міласэрныя абдымкі (пар. св. Ян
Залатавусны, Саtechesi, 3, 14 і наст.)
. Кроў,
што з’яўляецца сімвалам любові Добрага
Пастыра, сцякае на нас асабліва ў
эўхарыстычнай

таямніцы:

«Эўхарыстыя

далучае нас да ахвярнага акту Езуса (…), мы
ўключаемся ў саму дынаміку Яго ахвяры»
(Deus caritas est, 13). Таму мы перажываем
Вялікі пост як «эўхарыстычны» час, калі,
прымаючы любоў Езуса, мы вучымся
распаўсюджваць яе ў свеце вакол нас кожным
жэстам і словам. Сузіранне «Таго, Каго
прабілі», дапаможа нам адкрыць сэрцы для
іншых і ўбачыць раны, нанесеныя годнасці
чалавечай асобы; яно наказвае нам змагацца з
усімі формамі пагарды да жыцця і
выкарыстання

чалавека,

а

таксама

падтрымліваць тых шматлікіх людзей, якія
перажываюць

трагедыю

самотнасці

і

пакінутасці. Няхай на працягу Вялікага посту
кожны хрысціянін нанава спазнае Божую
любоў, дадзеную нам у Хрысце, любоў, якую
мы, у сваю чаргу, павінны штодзѐнна
«аддаваць» бліжняму, а асабліва таму, хто
найбольш

церпіць

і

знаходзіцца

ў

найбольшай патрэбе. Толькі такім чынам мы
зможам поўнасцю ўдзельнічаць у пасхальнай
радасці. Марыя, Маці Прыгожай Любові,
няхай вядзе нас па гэтым велікапосным
шляху — шляху сапраўднага навяртання да
Хрыстовай любові.

(Пасланне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2007 года
http://catholic.by/2/libr/docs/pope-docs/100783-paslanne.html)

ПОСТ ВЯЛIКI –

ЧАС НАВЯРТАННЯ…


Пост Вялікі – час навяртання,

гэта час ачышчэння душы!

Толькі трэба стаць чулым і добрым

і адкінуць зямныя грахі!

Трэба даверыць Богу ўсе праблемы,

турботы свае -

І тады, сапраўды, адчуеш,

як душа твая паўстае…

Вызваляецца з цемры грэху,

забабонаў, правінаў і сну –

сну духоўнага, што прыгнятае

Чалавека на Божым шляху…

І нават, калі ты не верыў,

што Бог любіць цябе,

І калі сумняваўся ў гэтым –

ты прыдзі да Крыжа,

Пакланіся і з любоўю

падзякуй Хрысту,

стань у пакоры пад крыжам,

маліся… толькі з вераю Бога прасі! –

І тады ты ўсѐ атрымаеш,

і ўзмоцнены Духам Святым,

Ты, нібыта, ізноў узрастаеш

з глыбіні сваѐй чыстай душы!

© Анастасія-Алена Блусянкова

14 сакавіка 2008г.



«Будуць глядзець

на Таго, Каго прабілі»

(Ян 19, 37)


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:

więcej podobnych podstron