МАЛІТВА Таямніца шчасця цудоўныя абяцанні

background image

1

ПЯТНАЦЦАЦЬ МАЛІТВАЎ СВ. БРЫГІТЫ

ДА НАШАГА БОСКАГА ЗБАЎЦЫ І ЦУДОЎНЫЯ АБЯЦАННІ

ПАСЛАННЕ СВЯТОЙ БРЫГІТЫ

Святая Брыгіта нарадзілася каля 1302 году ў Швецыі ў княскай сям’і. Яе бацькі

вылучаліся богабояззю, а ў доме панаваў рэлігійны дух. Неўзабаве пасля з’яўлення
на свет Брыгіта страціла маці, і яе аддалі на выхаванне да дабразычлівых цѐтак.

Вельмі рана малую дзяўчынку напаткала калецтва, і на працягу першых трох

гадоў яна не здолела вымавіць аніводнага слова, але ўжо тады выяўляла
надзвычайную пабожнасць, выразам якой было своеасаблівае ўсхваленне Бога. Яе
пабожнасць набыла яшчэ большай выразнасці, калі яна атрымала здольнасць
гаварыць і стала прысвячаць шмат часу зносінам з Богам. Адораная ўнутранаю
сілаю, яна найахвотней выконвала духоўныя практыкаванні.

Аднойчы, маючы дзесяць гадоў, Брыгіта слухала казань пра Хрыстовыя Мукі і

адчула асаблівае асвятленне. Пасля гэтага ў бліжэйшую ноч падчас сну ѐй здалося,
што яна бачыць Божага Збаўцу, прыбітага да крыжа, пакрытага ранамі, Які
сплываў крывѐю. Адначасова яна мела ўражанне, што нейкі голас да яе мовіць:

-

Паглядзі на Мяне, дачка.
Тады яна спытала:

-

Ці гэта я, Пане, так бязлітасна абыходзілася з Табою?
Пан Езус адказаў:

-

Дакараю тых, якія пагарджаюць Мною і абыякавыя да Маѐй любові да іх.

Той сон выклікаў у Брыгіты незабыўнае ўражанне і захаваўся ў яе свядомасці.

З таго часу яна са слязьмі на вачах разважала пра цярпенні Езуса Хрыста.

Маладой дзяўчынай Брыгіта была выдадзена замуж за Ульфа Гудмарсана,

нарадзіла яму васьмѐра дзяцей, сярод якіх была яе духоўная пераемніца – святая
Кацярына, званая Шведкай. Яе вялікая сям’я сведчыла пра святасць Брыгіты не
менш за вучэнне, распаўсюджанае ѐю.

Пан Бог абдарыў Брыгіту надзвычайнымі ласкамі, у тым ліку і дарам

прадбачання. У 1339 годзе яна ажыццявіла пілігрымку да грабніцы св.Олафа, а
праз два гады накіравалася з мужам да Кампастэлі ў Гішпанію, дзе знаходзіцца
славуты санктуарыум св. Апостала Якуба. Пасля вяртання з пілігрымкі Улаф
далучыўся да ордэна цыстэрыянцаў і неўзабаве памѐр. Брыгіта ў гэты самы час
мела аб’яўленне, якое вызначыла новыя шляхі ў яе жыцці.

Шведскаму каралю і ордэну крыжакоў Брыгіта прадказала Божыя кары, якія

сапраўды неўзабаве абрынуліся на іх. Пазней, атрымаўшы ад караля ўладанні ў
Вадштэйне, яна прыступіла да будовы кляштара. Выправіўшыся ў Рым, Брыгіта
навязала зносіны з выбітнымі асобамі. Яна настойвала на тым, каб Папа Інакенці
VI вярнуўся ў Рым. Такі ж заклік накіравала Брыгіта і да Папы Урбана V. І
сапраўды ѐн вярнуўся ў Рым у 1367г. Адначасова Брыгіта хадайнічала аб
зацвярджэнні ордэна брыгітак, а ў 1371г. здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю.
Дабівалася яна таксама вяртання Папы Грыгорыя XI. Памерла Брыгіта ў 1373г. і
менавіта ў той дзень, які прадказала сама. Праз пяць гадоў быў заснаваны ордэн
брыгітак, а ў 1391г. яго заснавальніцу кананізавалі.

Асобнай тэмаю з’ўляюцца аб’яўленні св. Брыгіты. У Касцѐле вяліся доўгія

дыскусіі, якія датычылі іх ацэнкі, і толькі Папа Бэнедыкт XIV кампетэнтна
акрэсліў іх верагоднасць. Адчуваючы будучыя патрэбы, св. Брыгіта адыграла
наватарскую ролю ва ўзнікненні пакланення Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса і
Яго балесным Мукам.

background image

2

УСТУПНЫЯ ТЛУМАЧЭННІ

Практыка Пятнаццаці Малітваў у сувязі з яе благаславѐным уплывам на

жыцці мноства людзей на працягу стагоддзяў носіць назву “Таямніца шчасця”.
Гэтая асаблівая форма наладжвання лучнасці з Богам з’яўляецца дарам неба. Боскі
Збаўца паклікаў св. Брыгіту Шведскую , каб перадаць гэты дар асобам, адкрытым
на покліч міласэрнасці. Паводле біѐграфаў факт аб’яўлення адбыўся ў сталіцы
хрысціянства Рыме, у той час, калі Брыгіта наведвала славутую базыліку св. Паўла
за Мурамі. Святая глыбока перажывала сваѐ вылучэнне, і гэта яшчэ мацней
звязала яе з Хрыстом звышнатуральнай любоўю так, што яна гатовая была
выконваць Яго волю на працягу ўсяго жыцця, а таксама ў хвіліну смерці.

“Таямніца жыцця” мае нязвыклую моц уздзеяння. Асобы, прымаючыя яе

шчырым і гарачым сэрцам, зазнаюць унутраныя змены. Іх лѐсам становіцца святло
з неба, любоў да спрадвечнай Праўды, вернасць Божаму закліку і прамяністая
спагадлівасць. Са словаў святой вынікае, што кожны, хто штодзѐнна выконвае
гэтае рэлігійнае практыкаванне, прачытае на працягу года менавіта столькі
малітваў разам з “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”, колькі удараў атрымаў наш Збаўца
падчас сваѐй балеснай Мукі. З біяграфіі св. Брыгіты даведваемся таксама, што Пан
Езус да аб’яўленых малітваў дадаў абяцанні на карысць тых, хто будзе чытаць іх з
вераю і пабожнасцю. Гэтак было зроблена, каб звярнуць увагу людзей на Божую
ласку, якою Бог імкнецца шчодра надзяліць чалавека, паступова ачысціць яго ад
прыземленага карысталюбства і ў канчатковым выніку прывесці яго да
сапраўднага, не маючага межаў, шчасця.

Міласэрны погляд наймілейшага Айца спачыў таксама на табе, Брат і Сястра.

Адкрываючы сваѐ сэрца Богу, ты раскрыеш таямніцу, якая схаваная ад мноства
людзей, а для цябе сталася вялікім шанцам і надзеяй. Радасцю, якую ты
перажываеш, дзяліся з усімі, хто вакол цябе, як тая евангельская жанчына, якая
знайшла драхму. Подыха Божай ласкі не захоўвай выключна для сябе.Бог хоча, каб
мы дзяліліся шчасцем з усімі. Будзь жа памочнікам Бога ў распаўсюджванні
Добрай Навіны аб збаўленні. Адным з простых і адначасова дзейсных спосабаў
апостальства з’яўляецца набажэнства “Пятнаццаці Малітваў”.

АБЯЦАННІ

Доўгі час Брыгіта вельмі жадала ведаць, колькі ўдараў Хрыстос Пан атрымаў

падчас сваѐй Мукі. Аднаго дня Збаўца аб’явіўся ѐй і прамовіў: “Маѐ Цела атрымала
5480 удараў. Калі хочаш ушанаваць іх пабожнай практыкай, чытай 15 “Ойча наш” і
15 “Вітай,Марыя” разам з малітвамі, якім Я навучыў цябе, увесь год (іх знойдзеш у
гэтай кніжачцы, глядзі ніжэй). Такім чынам, на працягу года ты ўшануеш кожную
Маю Рану”. Потым у форме абяцання Ён дадаў, што той, хто будзе чытаць гэтыя
малітвы на працягу года:

1. Вызваліць з чысца пятнаццаць душаў, якія належаць да родных гэтага

чалавека.

2. Пятнаццаць справядлівых з ліку яго крэўных будуць умацаваныя і

захаваныя ў ласцы Божай.

3. Пятнаццаць грэшнікаў з яго крэўных уверуюць у Бога.
4. Асоба, якая прачытае гэтыя малітвы, дасягне пэўнай ступені дасканаласці.
5. Ужо ў пятнаццаты дзень перад смерцю будзе яна перажываць шчыры

жаль за ўсе дапушчаныя грахі, усведамляючы іх цяжар.

6. За пятнаццаць дзѐн перад смерцю дам ѐй Маѐ Найсвяцейшае Цела, каб

праз Яго сталася вызваленай ад вечнага голаду, а таксама дам ѐй Маю
Найкаштоўнейшую Кроў у якасці пітва, каб на векі не спазнала
нясцерпнага прагнення.

background image

3

7. Пакладу перад ѐю Мой Непераможны Крыж, як дапамогу і абарону

супраць пастак непрыяцеля.

8. Перад смерцю прыду да яе з Маѐй даражэйшай і любай Маці.
9. З дабрынѐю прыму яе душу і прывяду да вечнай радасці.
10. Калі прывяду яе туды, дам ѐй паспытаць з цудоўнай студні Маѐй Боскасці,

чаго не зраблю для тых, хто не чытаў гэтых, альбо падобных малітваў.

11. Трэба ведаць, што калі б хто і жыў на працягу трыццаці гадоў у граху, але

потым пакаянным сэрцам пабожна маліўся, чытаючы гэтыя малітвы,
альбо хаця б пастанавіў маліцца, Пан Бог адпусціць яго грахі.

12. Абароніць яго перад гібельнымі спакусамі.
13. Захавае яму пяць пачуццяў.
14. Засцеражэ ад раптоўнай смерці.
15. Вызваліць яго душу ад караў вечных.
16. Чалавек той атрымае ўсѐ, аб чым папросіць Пана Бога і Найсвяцейшую

Дзеву.

17. Калі б хто жыў заўсѐды паводле волі Бога, але яму пагражала заўчасная

смерць, яго жыццѐ засталося б працягнутым.

18. Хто будзе чытаць гэтыя малітвы, атрымае частковую індульгенцыю.
19. Гэты чалавек атрымае таксама запэўненне, што будзе цешыцца шчасцем

анѐльскіх хораў.

20. Кожны, хто навучыць іншых гэтым малітвам, ніколі не будзе пазбаўлены

радасці і заслугаў, але яны будуць доўжыцца вечна.

21. Там, дзе прамаўляюцца гэтыя малітвы, прысутнічае Бог праз сваю ласку.


ПАЦВЕРЖДАННІ

Згаданыя вышэй малітвы і абяцанні, якія іх дапаўняюць, былі перапісаны з

кніжачкі, надрукаванай ў Тулузе ў 1740 годзе і выдадзенай Айцом Адрыянам
Парвіл’ерсам з Таварыства Езуса, апостальскім місіянерам Святой Зямлі. Яна была
ўхвалена і атрымала дазвол да распаўсюджвання. Кніжка перакладзена на мноства
моваў.

У часы св. Брыгіты ў XIV стагоддзі яшчэ не існавала кнігадруку. Таму

звярталіся да паслугаў працавітых перапісчыкаў. Папа Урбан VI заахвочваў іх, каб
яны перапісвалі пабольш экземпляраў апісанняў, у якіх гаварылася пра аб’яўленні
святой Брыгіты. Гэтыя тэксты стараліся здабыць каралі, уладцы, біскупы,
універсітэты,

кляштары,

бібліятэкі.

Кніжкі,

якія

змяшчаюць

вышэй

надрукаваныя малітвы і звязаныя з імі абяцанні, атрымалі пацверджанне з боку
мноства касцельных саноўнікаў, такіх як Кардынал Гіраўд з Камбраі (у 1845г.),
Мансеньѐр Фларыян, арцыбіскуп Тулузы (у 1863г.). Кніжачкі з гэтымі малітвамі
атрымалі блаславенства Яго Свяцейшаства Папы Пія IX 31 траўня 1862г.

Тыя, хто адведвае базыліку святога Паўла ў Рыме, могуць пабачыць

круцыфікс у натуральную велічыню, - твор разбяра Пѐтры Каваліні, - перад якім
кленчыла св. Брыгіта. Тут вяла яна цудоўную размову з Хрыстом Укрыжаваным.

Асноўны тэкст гэтай рэлігійнай брашуркі ў перакладзе на пяць моваў быў

прадстаўлены Кангрэгацыі Святых Абрадаў 20 красавіка 1950г. Выдаўца яе – Каса
дзі Падрэ Піѐ, Касэ Пастале 231, Сант-Рэмі, Куэ, Канада.

Пятнаццаць малітваў, аб’яўленых св. Брыгіце і шырока вядомых пад назваю

“Таямніца шчасця”, на працягу доўгіх гадоў выклікаюць жывую цікавасць розных
людзей, а не толькі ў рэлігійных асяроддзях. Касцѐл шмат разоў ухваляў гэтыя
малітвы. Касцельныя ўлады выказалі таксама сваю згоду на пераклад “Таямніцы
шчасця” на беларускую мову.

background image

4

ПЕРШАЯ МАЛІТВА

О Езусе Хрысце! Адвечная салодкасць ўсіх, хто агортвае Цябе любоўю, Радасць,

якая перавышае ўсялякае шчасце і чаканне, праўдзівае Збаўленне і Надзея
кожнага грэшніка. Ты Які аб’явіў, што найвялікшае Тваѐ задавальненне – гэта
быць паміж людзьмі і што з любові да іх па прашэсці прадказанага часу прыняў
людскую натуру, прыпомні сабе, о Езу, усе цярпенні, якія Ты зносіў ад хвіліны
пачацця і асабліва падчас сваѐй святой Мукі, як гэта прадбачыла думка Бога, і як
вырашыла воля Найвышэйшага.

Узгадай, Пане, пра тое , што наладжваючы Эўхарыстычную Вячэру разам з

вучнямі, пасля таго, як умыў ім ногі, Ты даў сваѐ Найсвяцейшае Цела і
Найкаштоўнейшую Кроў. А ўдзяляючы пацяшэнне, з уласцавай Табе дабрынѐю
прадказаў сваю блізкую Муку.

Прыпомні смутак і горыч, якія адчуў у змучанай Душы, вызнаючы перад

найбліжэйшым акружэннем: “Смутная душа мая, аж да смерці”.

Прыпомні боязь, неспакой і боль, якія знесла Тваѐ далікатнае Цела перад

укрыжаваннем, калі пасля адпраўлення ў трэці раз малітвы, абліваючыся
крывавым Потам, быў здраджаны праз свайго вучня Юду, зняволены праз
выбраны народ, абвінавачаны праз фальшывых сведкаў, несправядліва асуджаны
праз трох суддзяў акурат напярэдадні ўрачыстага свята Вялікадня альбо Пасхі.

Прыпомні, як прывязалі Цябе да слупа і парассякалі Цела бізунамі, як быў Ты

пазбаўлены ўласных шатаў і ўбраны ў іншую вопратку на пасмешышча, як
укаранавалі Цябе цернямі, у руку ўклалі трасціну, засланілі вочы і твар, як
зневажалі Цябе поўхамі і аблайвалі.

На ўспамін усіх тых зняваг і болю, якія выцерпеў Ты ў часе, які папярэднічаў

Крыжовай Муцы, дай мне перад надыходам смерці перажыць сапраўдны жаль
сэрца, шчырую і поўную споведзь, атрымаць адпушчэнне ўсіх грахоў і выправіць
крыўду, учыненую Табе і блізкім. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.

ДРУГАЯ МАЛІТВА

О Езу! Сапраўдная вольнасць Анѐлаў, Рай непарушнага шчасця, прыгадай тыя

агіду і смутак, якія Ты адчуў, калі ворагі абступілі Цябе як шалѐныя ільвы і
безліччу зняваг, поўхамі, калечаннем і іншымі жорсткімі мучэннямі спаборнічалі
ў прычыненні Табе болю.

Праз тыя катаванні і мноства зневажанняў, малю цябе, Збавіцелю Божы,

вызвалі мяне з варожых путаў, як бачных, так і небачных, і даруючы
благаславѐную апеку, правядзі шляхам дасканаласці да збаўлення вечнага. Амэн.

background image

5

ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ТРЭЦЯЯ МАЛІТВА

О Езу! Стварыцель неба і зямлі, якога ніводная рэч не можа абмежаваць, ані

ахапіць, Ты, які ахопліваеш і аб’ядноўваеш усѐ сваѐю моцаю, узгадай той горкі
боль, які адчуваў, калі каты, прывязваючы Твае святыя рукі і ногі да крыжа,
працялі іх наскрозь буйнымі затупленымі цвікамі. Расцягваючы Цябе на крыжы, з
нечуванай лютасцю, ненасычаныя Тваімі мучэннямі, асыпалі Цябе лаянкай з усіх
бакоў і даючы волю сваѐй раз’юшанасці, павялічвалі Твае Раны ўсѐ больш
жорсткімі катаваннямі.

Праз велічэзнасць цярпенняў, якія Ты спазнаў падчас укрыжавання, дай мне

Тваю святую боязь і Тваю праўдзівую любоў. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ЧАЦВЁРТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Лекар нябесны, ўзнесены на крыж, каб нашыя раны вылячыць Тваімі,

ўзгадай тыя пабоі і зламанні, якія адчуваў усімі сваімі членамі, так што кожны з іх
быў знявечаны. Ад ног да галавы не знойдзена на Тваім Целе месца, якое не было
б пакрытае ранамі. У такім стане зневажання, забываючыся на асабістыя цярпенні,
Ты не пакідаў маліцца да Айца за сваіх ворагаў: “Ойча, выбач ім, бо не ведаюць,
што чыняць!”

Моцай гэтай бязмежнай Міласэрнасці і на ўспамін аб тым болю, зрабі, каб

памяць аб Тваѐй горкай Муцы прывяла нас да дасканалага жалю і прынесла
адпушчэнне ўсіх, учыненых намі грахоў. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

background image

6


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.

ПЯТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Люстра адвечнага Бляску, узгадай той смутак, які Ты спазнаў , калі ў

святле Боскага пазнання, разважаючы над прызначэннем тых, якія павінны былі
быць адкупленымі, дзякуючы заслугам Тваѐй святой Мукі, Ты адначасова бачыў
вялікія натоўпы няшчасных, якія ішлі на асуджэнне з прычыны розных грахоў.
Шкада Табе было тых людзей, загубленых і роспачных.

Праз тыя бязмежныя спачуванне і міласэрнасць, а асабліва праз чулую

дабрыню, выказаную злачынцы, які каяўся, укрыжаваны побач з Табою на
Галгофе , і якому Ты прамовіў: “Сѐння будзеш са мною ў Раі!”, малю Цябе, о салодкі
Езу, акажы міласэрнасць мне грэшнаму ў хвіліну смерці. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ШОСТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Ласкавы і жаданы Кароль, прыгадай той боль, які Ты адчуваў, калі

распрануты як жабрак, распяты на крыжы, быў на гэтым дрэве ганьбы
высмейваны і пагарджаны. Усе Твае родныя і сябры пакінулі Цябе за
выключэннем умілаванай Маці, якая, верная Табе, стаяла каля Цябе ў часе скону.
Ты жа даверыў Яе свайму адданаму вучню, кажучы да Найсвяцейшай Панны
Марыі: “Жанчына, вось сын Твой!” і да святога Яна: “Вось Маці Твая!”

Малю Цябе, о Збавіцелю мой, праз меч болю, які працяў душу Тваѐй

Найбалеснейшай Маці, аб спачуванні ўва ўсіх маіх цярпеннях і выпрабаваннях, як
цялесных, так і духовых, каб я перамог іх усе на працягу жыцця, а асабліва ў
апошнюю часіну перад надыходам смерці. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

background image

7

ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


СЁМАЯ МАЛІТВА

О Езу! Крыніца невычарпальнай літасці, Які з глыбокай любоўю выказаў на

крыжы свой смутак: “Прагну!” Гэта была прага збаўлення людскога роду. Прашу
Цябе, о мой Адкупіцелю, распалі прагненне нашых сэрцаў, каб мы трывала
імкнуліся да дасканаласці ўва ўсіх справах, якія распачынаем. Згасі ў нас цалкам
пажадлівасць цела і мірскія жаданні. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ВОСЬМАЯ МАЛІТВА

О Езу! Слодыч сэрцаў, дзівосная Дабрыня, праз горкія жоўць і воцат, якіх Ты

скаштаваў на крыжы з любові да нас, здзейсні, каб мы годна прымалі Тваѐ Цела і
Тваю Найкаштоўнейшую Кроў, лек і суцяшэнне душаў нашых, падчас зямнога
падарожжа і ў хвіліну смерці. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.

ДЗЕВЯТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Радасць духа, каралеўская Цнота, узгадай боль, які Ты цярпеў, калі

агорнуты смуткам у прадчуванні блізкай смерці, зняважаны, асмеяны народам
выбраным, пакінуты Айцом Тваім, гучна ўсклікаў: “Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты
Мяне пакінуў?!”

background image

8

Малю Цябе, о Збавіцелю мой, праз спазнаную Табой трывогу, каб не пакінуў

мяне падчас цярпення і трывогі, якія выклікае пры сваім набліжэнні смерць і суд
Божы. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ДЗЕСЯТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Ты, Які з’яўляешся Пачаткам і Канцом усіх рэчаў, Жыццѐм і Вяршыняй

цнотаў, прыгадай, што з маѐй прычыны Ты быў агорнуты невымерным болем.

Праз бязмежнасць цярпенняў, прычыненых балючымі Ранамі, якія Табе

нанеслі грахі свету, навучы мяне выконваць з сапраўднаю любоўю Твае
прыказанні, бо яны для тых, хто Цябе кахае, - адзіны і латвы шлях да збаўлення.
Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


АДЗІНАЦЦАТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Найглыбейшая крыніца Міласэрнасці, малю Цябе: з увагі на памяць аб

Тваіх Ранах, пранізлівы боль каторых сягнуў аж да шпіку касцей і заліў знутры усѐ
Тваѐ Цела, вырві мяне, нэндзнага, з грахоў і схавай у глыбіні гэтых Ранаў ад
угневанага Аблічча Справядлівасці, аж пакуль міне Тваѐ абурэнне і справядлівы
гнеў. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

background image

9

ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.

ДВАНАЦЦАТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Люстра праўды, Любоў, якая вянчае ўсю моц духа, Знак еднасці,

скатаваны і змучаны, бо шчодра праліў Ты сваю годную праслаўлення Кроў,
прыгадай тыя незлічоныя Раны, якія пакрылі Тваѐ Цела ад самых ног аж да
галавы. О нясцерпны і невымерны боль, які адчуваў Ты ў сваім дзявоцкім Целе
дзеля любові да нас. Езу Хрысце, ці Ты мог больш для мяне ўчыніць? Чаго яшчэ
Ты не здзейсніў?

Малю Цябе , о мой Збаўца, пазнач усе свае Раны каштоўнаю сваѐю Крывѐю ў

маім сэрцы, каб я мог у ім безупынна чытаць Твае боль і любоў.

Учыні, каб праз маѐ ўпадабанне Тваѐй Мукі пазначыўся ў маѐй душы плѐн

Тваіх цярпенняў. Няхай Твая Любоў узрастае ў ѐй штодзѐнна , аж да таго часу, калі
я стану перад Табою, Скарбніцай усіх дабротаў і радасцяў. О салодкі Езу, дай мне ў
жыцці вечным тое, аб чым Цябе малю. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ТРЫНАЦЦАТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Адвечная Магутнасць, несмяротны і непераможны Валадар, узгадай

той боль, які адчуваў, калі пакінулі Цябе ўсе сілы душы і цела, калі пахіліўшы
галаву, сцвердзіў: “Здзейснілася”. Малю Цябе, Пане Езу, праз моцную знясіленасць
і прыгнятаючы неспакой, якія спазнаў перад здзяйсненнем справы Збаўлення,
змілуйся нада мною ў апошнюю гадзіну жыцця, калі душа мая будзе ў цярпенні, а
сэрца напоўніцца неспакоем. На Цябе спадзяюся. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.

background image

10

ЧАТЫРНАЦЦАТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Адзіны Сыне Айца, Бляск і Праява Яго сутнасці, прыгадай тую

сардэчную і пакорную адданасць Айцу, якую даверліва выказаў словамі: “Ойча, у
Твае рукі аддаю дух мой”. І тады сканаў… Але хаця ўсѐ Цела Тваѐ, скалечанае і
скрываўленае, аддаўшы апошні ўздых, перастала жыць, Твая Боская моц адчыніла
крыніцу Міласэрнасці і праліла на чалавецтва струмені збаўляючых ласкаў.

Праз гэтую бясцэнную смерць і ўсе яе акалічнасці малю Цябе, Валадару

Святых, узмацні мяне і дапамажы ў барацьбе супраць шатана, цела і крыві, каб
памѐршы для свету, я жыў толькі Табою і для Цябе. Горача прашу, прымі ў часіну
смерці маю вандроўную і выгнанніцкую душу каля брамаў вечнасці. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


ПЯТНАЦЦАТАЯ МАЛІТВА

О Езу! Цябе сімвалізуе жыватворчая райская вінаградная лаза, прыгадай

шчодра пралітую Кроў, якая моцна цякла з Твайго Цела, як віно са спелых гронкаў
у давільні.

Працяты дзідай жаўнера, Ты праліў усю Кроў і Ваду аж да апошняй кроплі, і

калі вісеў высока на крыжы з паніклай Найсвяцейшай Галавою, стаў падобным да
жмута засохлай міры, бязвольным і здранцвелым, без слядоў жыцця і звонку і
ўнутры Цела, аж да шпіку касцей.

Праз горкую Муку і пралітую Найкаштоўнейшую Кроў малю Цябе, о салодкі

Езу, парань маѐ сэрца ласкаю, каб слѐзы пакаяння і любові сталі для мяне ўдзень і
ўначы так патрэбнымі, як хлеб штодзѐнны. Звярні мяне цалкам да сябе, каб маѐ
сэрца стварыла для Цябе сталы прытулак, каб мая мова была для Цябе цалкам
прыемнай, а канец жыцця быў увенчаны надзеяй спаткання з Табою ў раі, дзе я
мог бы разам з усімі святымі ўсхваляць і благаслаўляць Цябе на векі вечныя. Амэн.


ОЙЧА НАШ, каторы ѐсць у небе! Свяціся імя Тваѐ, прыдзі валадарства Тваѐ,

будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзѐннага дай нам сѐння, і
адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


ВІТАЙ, МАРЫЯ, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлѐная Ты паміж жанчынамі

і благаслаўлѐны плод улоння Твайго Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас,
грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Уздыханне: Езу, Любоў мая, будзь жа праслаўлены і злітуйся нада мною.


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:

więcej podobnych podstron