background image

БАЛЕСНЫЯ  ТАЯМНІЦЫ  РУЖАНЦА 

 
Таямніца 1.   Малітва ў садзе Аліўным

 

 
Малітва ў садзе Аліўным –  
Малітва сэрца і слѐз... 
Сам Езус сэрцам маліўся,  
Каб мінуў Яго цяжкі лѐс... 
 
Узносіў малітву у смутку, 
Звяртаючыся да Айца: 
Няхай жа міне горкі келіх, 
Калі, Ойча, воля Твая! 
 
У пакоры і чыстым сэрцам, 
З даверам усклікаў да Айца: 
- Прабач, Ойча наш, усім грэшным – 
Хай споўніцца воля Твая! 
 
А Божая воля – у збаўленні 
Усіх грэшнікаў, Божых дзяцей! 
Прабач, Ойча наш, усе правіны, 
Любоўю Сваѐю сагрэй! 
 
О,  міласэрны  Езу!  Учыні,  каб  у  сучасных  сем'ях  кожны  дзень  узносіліся 
супольныя малітвы, таму што малітва яднае сэрцы ў любові да Бога і бліжніх! 
 
Маці Божая Балесная –  заступіся за нас! 
 
 
 
Таямніца 2.  Бічаванне Езуса 
 
Езус цяжка змучаны, 
Моцна збічаваны, 
Церпіць боль і здзекі, 
А на Целе –  раны... 
 
Раны, што палаюць 
Ад удараў жорсткіх 
І Крывѐй струменяць 
На злачынцаў дзѐрзкіх, 
 
А злачынцы бачаць  
Жудасныя мукі 
І мацней бічуюць, 
Звязваючы рукі... 
 

background image

Езус-Збаўца церпіць 
За нашыя правіны, 
Бо любоў святая –  
Вечны скарб адзіны! 
 
З любові да грэшнікаў 
Удары Бог прымае, 
Ранамі Сваімі 
Нас аздараўляе! 
 
О,  міласэрны  Езу!    Праз  Свае  святыя  Раны  аздараві  сучасныя  сем'і,  каб  у  іх 
запанавалі  супакой,  згода  і  ўзаемаразуменне  і  каб  зніклі  спрэчкі,  нянавісць  і 
здрады!  
 
Маці Божая Балесная –  заступіся за нас! 
 
 
Таямніца 3.  Укаранаванне Езуса цернем
 
 
Укаранаванне цернем… 
Цяжкія пакуты... 
На сябе прымае 
Грахоў нашых путы 
 
Езус – ціхі сэрцам, 
У натоўпе гучным 
Моўчкі пазірае 
На тых, хто Яго мучыць: 
 
Хто вянок цярновы 
На галаву ўскладае, 
Хто палае гневам 
І смерці жадае... 
 
Езус прабачае 
Усе злачынствы, здрады 
Тым, хто парушае  
Божыя загады. 
 
Бо любоў святая 
Моўчкі ўсѐ зносіць 
І не ганарыцца, 
Прабачэння просіць! 
 
- Ойча! Ты прабач ім! 
Не ведаюць, што чыняць – 
Дай ім навяртанне 
І не дай загінуць!!! 

background image

 
О, міласэрны Езу!  Навучы нас прабачаць і прасіць прабачэння ў бліжніх, таму 
што прабачэнне, асабліва ў сям'і, прастуе сцежкі да больш глыбокага духоўнага 
адзінства і чысціні сэрца! 
Бласлаўлѐныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць! 
 
Маці Божая Балесная –  заступіся за нас! 
 
 
Таямніца 4.  Крыжовы шлях Езуса на гару Кальварыйскую
 
 
Крыжовы шлях на Галготу –  
Шлях пакутаў , смутку і слѐз, 
Але Езус крочыць да мэты: 
Крыж на плечы ўсклаў і панѐс, 
 
Тройчы ўпаў Ён пад цяжарам Крыжа, 
Але мэты Сваѐй дасягнуў, 
Бо любоўю Сэрца палала  
І злы дух Яго не закрануў. 
 
Езус – чысты, нявінны, бязгрэшны 
На Сябе ўзяў Крыж нашых грахоў, 
Каб з любові даць нам Сваѐ Цела 
І праліць Сваю збаўчую Кроў, 
 
Тую Кроў, што з грахоў ачышчае 
І знішчае боль, смутак і страх, 
Жыццѐ вечнае нам абяцае, 
Калі каемся мы у грахах! 
 
Таму дзякуем шчыра,о Езу, 
Што нам шлях да збаўлення адкрыў, 
Узнімаючы з багны грахоўнай, 
Нас любоўю святой адарыў! 
 
О, міласэрны Езу! Навучы нас з цярплівасцю і ў пакоры сэрца браць свой крыж 
штодзѐнных  сямейных  абавязкаў  і,  сумленна  іх  выконваючы,  служыць  нашым 
бліжнім у сям'і, праслаўляючы  праз гэта Пана Бога! 
 
Маці Божая Балесная – заступіся за нас! 
 
Таямніца 5.  Укрыжаванне і смерць Езуса на Крыжы 
 
Укрыжаваная любоў – 
Крыніца суцяшэння! 
Укрыжаваная любоў –  
Душы аздараўленне! 

background image

 
Гляджу ў задуме я на Крыж  
І сэрцам разважаю, 
І боль Хрыстовых усіх пакут 
З любоўю я прымаю... 
 
Прымаю сэрцам і душой, 
Хоць усѐ здаецца жахам, 
Але праз смутак, слѐзы, боль 
Правіны стануць прахам 
 
І знікне цень грахоў маіх, 
Калі ўсклікну сэрцам: 
- О Езу мой! Прабач мяне! 
Дай для граху памерці! 
 
Укрыжаваная любоў – 
Крыніца суцяшэння! 
Укрыжаваная любоў –  
Душы маѐй збаўленне! 
 
О,  міласэрны  Езу!  Дапамажы,  каб  сем'і    сучаснага  свету  ўдасканальваліся  ў 
цнотах веры, надзеі і любові! Навучы нас, Божа, любіць сваіх бліжніх так, як 
Езус нас узлюбіў: проста, шчыра і бескарысліва! 
 
Маці Божая Балесная – заступіся за нас! 
 
 
 
Разважанні падрыхтавала  Анастасія-Алена Блусянкова © 
(парафія Святых Сымона і Алены , горад Мінск)