Таямніцы Ружанца балесныя

background image

Т А Я М Н І Ц Ы Р У Ж А Н Ц А

Б А Л Е С Н Ы Я

І. Малітва Пана Езуса ў Садзе
Аліўным

Гефсеманія – час страху, час пакутаў,
смутку, крывавага поту, сяброў, вочы
якіх былі соннымі, і якія не разумелі.
Гефсеманія – час малітвы, нацягнутай,
як струна, сыноўскай размовы з Айцом,
прыняцця з любоўю келіха горычы. О,
Сябра людзей, Твая пакорлівасць волі
Айца з’яўляецца нашаю сілаю ў
евангельскіх рашэннях сярод небяспекаў
жыцця. Умацуй нас на шляху веры,
учыні, каб мы без страху навучыліся
аддаваць жыццѐ ў імя любові Жыцця.

ІІ. Бічаванне Пана Езуса

Езус у маўчанні прымае знявагі і здзек.
Сярод

абсалютнага

непаразумення.

«Пагарджаны і прыніжаны людзьмі,
Муж скрухі, які зведаў цярпенні, Ён узяў
нашыя немачы». Асвечаныя Праўдаю,
якая вызваляе, просім Цябе, навучы нас
бачыць Тваѐ аблічча ў кожным чалавеку.
Твая прысутнасць у кожным бедным і
пераследаваным чалавеку, у кожным,
хто чыніць спакой і справядлівасць,
набліжае пакліканага да ласкі Божага
сыноўства.

ІІІ. Укаранаванне Пана Езуса цернямі

Святы Ян схіляе нас да перамены
нашага

разважання

ў

малітву,

прасякнутую праслаўленнем і чуласцю,
бачачы цярпенні Езуса, укаранаванага
цернем: Пілат паўторна выйшаў на
вуліцу і прамовіў да іх: «Вось Чалавек ...
я не знаходжу ў Ім ніякай віны». Езус
выйшаў на двор у церневай кароне і
пурпурным плашчы. З гэтага дня кожнае
пакаленне людзей заклікана адкрыцца
перад гэтым Чалавекам, укаранаваным
цернямі. Ніхто не можа застацца
абыякавым. Трэба стаць на Яго бок. І не
толькі словам, але таксама і ўчынкамі.

IV. Крыжовы шлях Пана Езуса

Цяпер

Езус,

безумоўна,

з’яўляецца

настаўнікам, які апярэджвае сваіх вучняў,
святаром, які ідзе на ахвярны алтар,
баранкам, які ўзяў на сабе грэх свету. З
гэтага

часу

распачынаецца

вялікае

вяртанне чалавека ў дом Айца. З крыжам
Езус чакае апошняга з людзей, каб разам з
ім несці цяжар жыцця. Езу, святы Святар,
абцяжараны крыжам, узыдзі на гару
ахвяры, з Тваѐю ахвяраю злучы цярпенне
ўсіх народаў, і ўсе народы збяры каля
дрэва крыжа. Няхай будзе хвала Табе,
Хрыстэ. Твой крыж указвае дарогу
жыцця, вызначае шлях надзеі.

V. Смерць Пана Езуса на крыжы

Двойчы гучным голасам кліча канаючы
Езус: «Божа мой, Божа мой, чаму Мяне
пакінуў?». Гэты зварот таямнічы і поўны
болю. Голас надзеі наперакор роспачы,
песня перамогі над сіламі зла. Езус
пацвярджае тое, што адбылося ў цішыні
Вячэрніка, пацвярджае любоў да чалавека,
таму што «ніхто не мае большай любові за
тую, калі хтосьці аддасць жыццѐ сваѐ за
сяброў сваіх». Езу, праз Тваю муку і
смерць, прабач нам грэх, моцаю Твайго
Духа аднаві аблічча зямлі.

background image

МОЦ ХРЫСТОВАГА КРЫЖА

Заўсѐды памятай пра сiлу,

Пра моц Хрыстовага крыжа,

Каб у цемры грэху не загiнуў,

Адчуўшы на душы цяжар.

Прыдзi, падзякуй, пакланiся,

З пашанай Крыж Хрыста цалуй,

У пакоры прад Крыжом схiлiся,

Правiны i грахi даруй…

Даруй усiм тым, з кiм жыў у нязгодзе,

Каму ты зло калiсь учынiў –

Трываць у граху цяпер ужо годзе!

Хрыстос нас збавiў, адкупiў,

Ён уратаваў усѐ чалавецтва

Ад смерцi, ад грахоў, спакус …

Праз моц Крыжовае ахвяры

Ён чынiць цуды без прымус.

Калi ж ты падаеш пад Крыжам
Сваiх грахоў цяжкiх зямных –

На дапамогу Бог прыходзiць,

Руку дае, пачуўшы крык …

Пачуўшы крык душы збалелай,

Што здзекi церпiць, церпiць боль.

Калi ж ты пад Крыжом самлелы,

Ты Езусу прыйсцi дазволь –

Раздзелiць Ён твае пакуты

I дапаможа несцi Крыж,

I разарве правiнаў путы.

А ты ўсѐ ў грахах ляжыш?

Хутчэй цяпер прыпадымайся

I з Богам па жыццi далей

Праз споведзь шчырую з’яднайся,

Каб у душы заззяў прамень –

Прамень любовi, ласкi Божай

I мiласэрнасцi Хрыста,

Што на цябе зыходзяць зараз

Падчас Вялiкага Паста!

© духоўныя вершы Анастасіі-Алены Блусянковай

У к р ы ж а в а н а я л ю б о ў –

крыніца суцяшэння,

Укрыжаваная любоў –

душы маѐй збаўленне!

Гляджу ў задуме я на крыж

і сэрцам разважаю,

І боль Хрыстовы на сябе

ў пакоры я прымаю…

Зноў крочу, Езу, я з Табой

крыжовым доўгім шляхам,

Малюся сэрцам і душой…

жыццѐ здаецца жахам,

Але надзею мне даеш –

у Табе адным збаўленне.

Ты, Езу, да святла вядзеш,

узнімаеш пры падзенні.

І толькі Ты – мой Бог жывы,

Табе я давяраю

І сэрца аддаю Табе,

Цябе душой услаўляю!

Ружанец – магутная зброя

кожнага хрысціяніна

Штодня з вераю маліцеся на Ружанцы і

зло гэтага свету будзе пераможана !!!


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:

więcej podobnych podstron