ПЕРШЫЯ ПЯТНІЦЫ
МЕСЯЦА
Маргарыта Марыя Алакок нарадзілася 22 ліпеня
1647 г. у Латэкур (Францыя). Калі дзяўчыне было
восем гадоў, памѐр бацька, і з таго часу яна шмат
цярпела зняваг ад сям’і, якая ѐю апекавалася. У 1671 г.
яна ўступіла ў закон візітак. Гэты закон асаблівым
чынам захоўваў і распаўсюджваў набажэнства да
Найсвяцейшага Сакраманту ў вечнай адарацыі.
Усявышні выбраў Маргарыту на сваю верную
дапаможніцу.
Ад 1673 г. яна мела некалькі аб’яўленняў, у якіх
Хрыстос паказаў ѐй сваѐ палымнеючае сэрца. Менавіта
ѐй Хрыстос даверыў заданне – пашырэнне набажэнства
першых пятніц месяца і ўдзяліў спецыяльныя абяцанні
і ласкі для ўсіх, якія хоць раз у жыцці адправяць
навэнну – 9 першых пятніц кожнага месяца.
Маргарыта памерла пасля непрацяглай хваробы
16 кастрычніка 1690 года. Беатыфікаваная Папам Піем
IX у 1864 г., а кананізаваная ў 1920 г. Папам
Бенедыктам XV.
Ушанаванню Найсвяцейшага Сэрца
Езуса ахвяруецца кожная першая пятніца
месяца, гэта святая Імша на ўшанаванне
Найсвяцейшага Сэрца Езуса, пасля святой
Імшы
адбываецца
выстаўленне
Найсвяцейшага Сакраманту, адарацыя і
літанія да Сэрца Езуса.
У Каталіцкім Касцѐле ѐсць цудоўная традыцыя
– ахвяраванне посту, споведзі і святой Камуніі на
Божую хвалу і перапрашэнне за свае грахі і грахі
сваіх дзяцей, родзічаў як жывых, так і памерлых.
Людзі ахвяруюць на хвалу Найсвяцейшага Сэрца
Езуса 9 Першых Пятніц кожнага месяца, каб выпрасіць
ласку Божую сабе ці таму, за каго прысвячаюць свае
малітвы, пакаянні і пасты.
Як гэта робіцца, з якой мэтай і для чаго?
1.
Трэба
разважліва вырашыць,
за чый духоўны
дабрабыт
(у якой інтэнцыі)
будзеш ахвяраваць
першыя пятніцы кожнага месяца. На працягу
ўсяго гэтага тэрміну нельга перарваць дадзенай
Богу прысягі – пастанаўлення і
нельга змяняць
выбраную інтэнцыю.
2.
Распачаць набажэнства можна ў любую
Першую Пятніцу месяца каляндарнага года
.
3.
Кожную Першую Пятніцу месяца трэба шчыра
прыгатавацца да святой споведзі. Зрабіць
сціслы рахунак сумлення, мець стойкі зарок не
грашыць, а Госпада Бога любіць больш за ўсе
стварэнні. Шчыра паспавядацца і з вялікай
любоўю прыняць святую Камунію.
4.
Трэба прадумаць і спланаваць так, каб у
кожную Першую Пятніцу кожнага месяца
быць у храме на набажэнстве і прымаць
актыўны ўдзел у ім, заахвочваць іншых на святую
Імшу, да святой споведзі і рэгулярнага, частага
прыняцця святой Камуніі.
5.
У кожную Першую Пятніцу на працягу
дзевяці месяцаў трэба трымаць строгі пост, без
мясных і малочных страў-прадуктаў.
6.
Імкнуцца з усімі жыць у згодзе, не мець у
сэрцы крыўды, прабачыць і любіць усіх па
ўзору Сэрца Езуса Хрыста,
якое столькі цярпела
і церпіць з прычыны грахоў нашых і людзей усяго
свету.
Узнагароджваць Сэрцу Божаму за
людзей, якія так мала любяць Бога.
“Езу ціхі і
пакорны сэрцам, зрабі маѐ сэрца падобным да
Сэрца Твайго!”
7.
Перад тым, як у духу любові да Бога і бліжняга
ў поўным значэнні гэтага слова распачаць
ахвяраванне дзевяці першых пятніц кожнага
месяца, трэба шчыра маліцца і прасіць
міласэрнае Сэрца Хрыстова, каб яно аб’явіла
нам сваю ласку і волю. Тая душа найбольш
патрабуе Божай міласэрнасці за таго, за каго
пастанавілі маліцца, трэба пасціць і ахвяраваць
усе цярпенні.
Неўзабаве адчуеш духоўную глыбіню бязмежнай
міласэрнасці Божай і яшчэ большую патрэбу
маліцца і прысвячаць сябе за сям’ю і за іншых
людзей, нават невядомых, з другіх кантынентаў,
якія стануць вельмі блізкія тваѐй душы і сэрцу.
Ты перастанеш плакаць, стагнаць і наракаць на
свае знямогі, а новы дух, Дух Божы, напоўніць
тваѐ сэрца сваѐй любоўю.
Даручыся Богу, аддай у Яго паслугу сваѐ слабае
сэрца, і Ён зробіць яго моцным і паратункам для
многіх душ людскіх. Ты ў хуткім часе адчуеш моц
Божага Духа і гатоўнасць з радасцю цярпець усе
крыўды на славу Божую і для вяртання ў веру
сваѐй сям’і і душ людскіх.
Ахвяруючыся ў першых пятніцах, ты сам
асабіста перажываеш духоўную і душэўную
перамену, становішся мацнейшым духоўна,
перажываеш духоўнае абнаўленне.
(…) Сэрца
Хрыстова прытуліць цябе бліжэй да сябе, таму
што ты спачуваеш і ахвяруешся разам з сэрцам
Божым за збаўленне душ людскіх, за вяртанне
грэшнікаў да Бога і тых, хто Яго не ведае, і тых,
хто Яго не ведае, і тых, якія супраціўляюцца Яго
святой волі.
8.
У першую пятніцу месяца трэба
абавязкова быць на святой споведзі, святой
Камуніі і заўсѐды ў той інтэнцыі, якую
пастанавіў – ахвяраваўся ў пачатку.
Да
споведзі трэба
далучыць пост
– устрыманні
(добраахвотная адмова ад папярос, выпівак,
вечарынак), больш маліцца дома, выхоўваць у
сабе дух устрымання, часцей браць актыўны
ўдзел у набажэнствах на хвалу Сэрца Божага,
чытаць духоўную літаратуру, весці добрыя
духоўныя размовы з іншымі, дапамагаць касцѐлу,
бліжнім.
Вось так, прабываючы ў гэтым ахвярным
духоўным стане, мы адчуваем сябе патрэбнымі
іншым, і не толькі тым, хто малады, моцны
здароўем, але і хворыя людзі, сталага ўзросту, бо
менавіта яны сваѐю малітваю, пастамі і сваімі
цярпеннямі асвячаюць свет.
Усе мы патрэбныя Богу і Касцѐлу незалежна ў
якім узросце. Пастаянная і шчырая малітва цуды
робіць. У духу веры і лобові да Бога і бліжняга,
для асвячэння свету яшчэ больш патрэбны
чалавек слабы, хворы, стары. Дух не мае ўзросту-
веку, Дух Божы, Дух Святы, заўсѐды малады і
новы, Ён прысутны там і найбольш дзейнічае на
тых, хто дазваляе Яму кіраваць сабою.
9.
Пакута-пакаянне на споведзі задаецца
святаром, пераважна на цэлы наступны месяц.
Даюцца адпаведныя духоўныя настаўленні,
падтрымка,
заахвочванне
і
малітвы.
Заахвочванне – каб цярпліва зносіць крыўды і
знявагі, бо злы дух іх не шкадуе, выпрабоўваючы
тую асобу, якая асаблівым чынам прысвяціла сябе
і сваѐ сэрца Божаму сэрцу для вяртання грэшнікаў
у веру. На такую асобу часта звальваюцца розныя
выпрабаванні, якіх ніколі не было за ўвесь
ранейшы перыяд іх жыцця, як расказваюць
прысвечаныя сэрцу Божаму людзі. (…) Малітвы,
ахвяры, пост, цярпенні і пакуты ахвяруюцца
на хвалу Сэрца Езуса, каб Божае валадарства
запанавала на ўсѐй зямлі і ў кожным сэрцы.
10.
На працягу ўсіх дзевяці месяцаў, у
асаблівай лучнасці з Богам праз святыя
Сакраманты, мы поўнасцю прысвячаем сябе
той душы ці асобе, за якую ахвяраваліся і
ахвяруем яе бязмежнай міласэрнасці Сэрца
Езуса Хрыста. За тую асобу кожнага дня
молімся, жадаем дабра і прабачаем усе крыўды,
калі ахвяруеш 9 пятніц за непрыяцеляў ці
ганіцеляў за веру.
Молімся да анѐла апекуна той асобы з просьбамі
дапамогі і заступніцтва перад Богам. Просім
дапамогі душ, церпячых у чыстцы, каб яны
ахвяравалі свае пакуты аб вяртанні ў веру, той ці
іншай асобы, альбо просім аб пажаданым здароўі,
патрэбных ласках.
Стараемся жыць Боскім жыццѐм у ахвяру для
асобы ці душы, выпрошваючы вяртанне да веры,
згоды ў сям’і, дабрыні, здароўя, спакою,
збаўлення душы, апамятання, прабачэння ў
хвіліну смерці ці скрухі зачарсцвелым грэшнікам,
за душы ў чыстцы…
Жывая вера і пастаянная
малітва заўсѐды перамагаюць.
11.
Увесь перыяд, на працягу дзевяці месяцаў, мы
стараемся часцей і больш маліцца, акрамя
малітваў-пакаяння, якія былі зададзеныя на
святой споведзі, асабліва трэба заахвочваць
іншых да супольнай малітвы, разам памаліцца.
Быць апосталам бязмежнай дабрыні і
міласэрнасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Хрыста, якое ўсіх нас, нягледзячы на нашу
грахоўнасць і слабасць, поўнасцю палюбіла. На
бязмежную дабрыню і любоў Божую адказваюць
дабрынѐй і любоўю.
12.
Трэба абавязкова рабіць добрыя ўчынкі
міласэрнасці за душы родных памерлых, на
перапрашэнне Сэрца Езуса Хрыста за
памерлых, якія пры жыцці мала добрага зрабілі
для славы Божай, для веры, Касцѐла, Царквы, для
бліжняга.
За грахі бацькоў і родных пакутуюць дзеці –
нічога і нішто не праходзіць бясследна. Калі ў
нас,
нашага
пакалення,
няма
пакаяння,
узнагароды Богу і веры, падмацаванай добрымі
ўчынкамі міласэрнасці пры жыцці, тады душы
будуць пакутаваць у чыстцы.
Паслухай, што Езус у Евангеллі гаворыць пра
даўжніка: “Бо праўду кажу табе: Ты не выйдзеш
адтуль, пакуль не вернеш апошняга граша” (Мц 5,
26).
Кс. Уладыслаў Завальнюк
газета “Голас душы”
№ 23 (207), 2006 г
http://legionmaryi.blog.tut.by/2013/03/22/pershyiya-pyatnitsyi-mesyatsa/
СЭРЦАМ, ЗРАБІ МАЁ
СЭРЦА ПАДОБНЫМ
да Найсвяцейшага
Сэрца Свайго
БОЖАЯ ЛЮБОЎ ЗМЯНЯЕ СВЕТ !!!
Езу! Навучы мяне любіць бліжніх
так, як любіш Ты,
Навучы мяне так прабачаць,
як Ты прабачаеш нам грэшным…