УСТУПНАЯ МАЛІТВА
Міласэрны Пане, Настаўнік мой, я хачу верна ісці за
Табою, хачу Цябе ўсѐ больш дасканала наследаваць у
маім жыцці, таму прашу, каб праз разважанне Тваѐй мукі
Ты ўдзяліў мне ласку больш глыбокага разумення
таямніцаў духоўнага жыцця.
Марыя, Маці Міласэрнасці, заўсѐды верная Хрысту, вядзі
мяне слядамі балеснай мукі свайго Сына і ўпрасі для
мяне патрэбныя ласкі плѐннага перажывання гэтага
Крыжовага шляху. Ахвярую яго за (напр. святароў,
манаскіх асобаў і ўсіх, хто імкнецца да духоўнай
дасканаласці).
Стацыя І
Езус асуджаны на смерць
Езус: Не здзіўляйся таму, што іншы раз цябе бязвінна
асуджаюць. Найперш Я з любові да цябе выпіў гэты келіх
бязвінных цярпенняў (Дз. 289).
Калі Я знаходзіўся перад Ірадам, то выпрошваў для цябе
ласку, каб ты ўмела ўзняцца над людскою пагардаю і верна
ішла следам за Мною (Дз. 1164).
С. Фаўстына: Езу, мы ўражлівыя да слова, і адразу ж,
уражлівыя, хочам адказаць і не звяртаем увагі, ці ѐсць на
тое воля Божая, каб мы гаварылі. Маўклівая душа моцная;
ніякія цяжкасці ѐй не зашкодзяць, калі яна вытрывае ў
маўчанні. Маўклівая душа здольная на самае глыбокае
паяднанне з Богам (Дз. 477).
Міласэрны Езу, дапамажы мне прыняць кожнае людское
асуджэнне і не дазволь, каб я хоць калі-небудзь вынес
асуджальны прысуд для Цябе і маіх бліжніх.
Стацыя ІІ
Езус бярэ крыж
Езус: Не бойся цярпенняў, Я з табою (Дз. 151). Чым больш
ты палюбіш цярпенне, тым больш чыстаю будзе твая
любоў да Мяне (Дз. 279).
С. Фаўстына: Дзякую Табе, Езу, за штодзѐнныя дробныя
крыжыкі, за перашкоды ў маіх намерах, за цяжкасці
супольнага жыцця, за дрэннае разуменне намераў, за
прыніжэнне з боку іншых людзей, за насмешлівае
абыходжанне з намі, за несправядлівыя абвінавачванні, за
слабое здароўе і бяссілле, за адрачэнне ад сваѐй волі, за
прыніжэнне свайго «я», за неразуменне ва ўсім, за
разбурэнне ўсіх планаў (Дз. 343).
Езу міласэрны, навучы мяне прымаць жыццѐвыя
цяжкасці, хваробу, кожнае цярпенне і з любоўю несці
гэты штодзѐнны крыж.
Стацыя ІІІ
Езус падае першы раз
Езус: Міжвольныя правіны душаў не стрымліваюць Маѐй
любові да іх і не перашкаджаюць Мне яднацца з імі, але
нават найменшыя дабравольныя правіны затрымліваюць
Мае ласкі, і такія душы Я не магу абсыпаць сваімі дарамі
(Дз. 1641).
С. Фаўстына: О мой Езу, як моцна я схільная да злога, і гэта
змушае мяне пастаянна сачыць за сабою, але мяне нішто не
палохае, я давяраю Божай ласцы, якая ѐсць у вялікай
колькасці ў найбольшай мізэрнасці (Дз. 606).
Міласэрны Пане, уберажы мяне ад кожнай, нават
найменшай, дабравольнай і свядомай нявернасці.
Стацыя ІV
Езус сустракае сваю Маці
Езус: Хоць усе справы, якія здзяйсняюцца па Маѐй волі,
праходзяць праз вялікія цярпенні, але ты падумай, ці
праходзіла хоць адна з іх праз большыя цяжкасці, чым
непасрэдна Мая справа, справа Адкуплення. Ты не павінна
занадта хвалявацца з-за перашкодаў (Дз. 1643).
С. Фаўстына: Тут я ўбачыла невыказна прыгожую
Найсвяцейшую Панну, якая ад алтара наблізілася да майго
кленчніка і, прытуліўшы мяне да сябе, сказала мне такія
словы: «<…> Будзь адважная, не бойся ўяўных перашкодаў,
а ўглядвайся ў муку Майго Сына і такім чынам ты
пераможаш» (Дз. 449).
Марыя, Маці Міласэрнасці, будзь пры мне заўсѐды,
асабліва ў цярпенні, гэтак, як была на крыжовым шляху
свайго Сына.
Стацыя V
Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж
Езус: Я дапускаю перашкоды дзеля таго, каб памножыць
твае заслугі. Я ўзнагароджваю не за паспяховы вынік, а за
цярплівасць і цяжкасці, перанесеныя дзеля Мяне
(пар. Дз. 86).
С. Фаўстына: О мой Езу, Ты ўзнагароджваеш не за поспех у
справах, а за шчырую волю і прыкладзеныя намаганні; таму
я цалкам спакойная, нават калі ўсе мае пачынанні і высілкі
будуць знішчаныя альбо ніколі не ажыццѐўленыя. Калі я
зраблю усѐ, што ў маіх сілах, астатняе залежыць не ад мяне
(Дз. 952).
Езу, мой Пане, няхай кожная думка, слова, учынак
будуць здзейснены выключна з любові да Цябе. Зрабі
чыстымі мае намеры.
Стацыя VI
Вераніка выцірае твар Езуса
Езус: Ведай, што ўсѐ дабро, якое ты ўчыніш якой-небудзь
душы, Я прыму так, быццам ты ўчыніла гэта Мне
(Дз. 1768).
С. Фаўстына: Я вучуся быць добраю ў Езуса, у Таго, хто
ѐсць самою дабрынѐю, каб мець права быць названаю
дачкою Айца Нябеснага (Дз. 669). Вялікая любоў малое ўмее
ператвараць у вялікае, і толькі любоў надае нашым учынкам
вартасць (Дз. 303).
Пане Езу, Настаўнік мой, учыні, каб мае вочы, рукі,
вусны, сэрца… былі міласэрныя. Перамяняй мяне ў
міласэрнасць.
Стацыя VIІ
Езус падае другі раз
Езус: Прычына тваіх упадкаў у тым, што ты залішне
разлічваеш сама на сябе і занадта мала абапіраешся на
Мяне (Дз. 1488). Ведай, што сама па сабе ты нічога не
можаш (Дз. 639). Нават Маіх ласкаў ты няздольная
прыняць без Маѐй асаблівай дапамогі (Дз. 738).
С. Фаўстына: Езу, не пакідай мяне адну... Пане, Ты ведаеш,
якая я слабая, я — бездань убоства, я — сама мізэрнасць, і
таму не будзе нічога дзіўнага, што, застаўшыся адна, я
ўпаду (Дз. 1489). Таму Ты, Езу, павінен быць пастаянна са
мною, як маці пры слабым дзіцяці, і нават больш за тое
(Дз. 264).
Няхай падтрымлівае мяне Твая ласка, Пане, каб я не
ўпадаў пастаянна ў тыя самыя аблуды; а калі ўпаду,
дапамажы мне ўстаць і праслаўляць Тваю міласэрнасць.
Стацыя VIІІ
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
Езус: О, якая прыемная Мне іх вялікая вера (Дз. 1420). Я
жадаю, каб у вас было больш веры ў дадзены момант
(Дз. 352).
С. Фаўстына: Я горача прашу Цябе, Пане, каб Ты пажадаў
умацоўваць маю веру, каб я ў штодзѐнным шэрым жыцці
кіравалася не людскім настроем, а духам. О, як усѐ цягне
чалавека да зямлі, але жывая вера ўтрымлівае душу ў
найвышэйшых сферах, а самалюбству вызначае адпаведнае
для яго месца — гэта значыць апошняе (пар. Дз. 210).
Міласэрны Пане, дзякую Табе за святы хрост і ласку
веры і зноў усклікаю: «Пане, памнож маю веру!»
Стацыя IХ
Езус падае трэці раз
Езус: Ведай, што найбольшаю перашкодаю да святасці
з’яўляюцца прыгнечанасць і беспадстаўны неспакой, які
адбірае ў цябе магчымасць практыкавацца ў цноце. <…> Я
заўсѐды гатовы табе прабачыць. Колькі разоў ты аб
гэтым Мяне просіш, столькі разоў праслаўляеш Маю
міласэрнасць (Дз. 1488).
С. Фаўстына: Езу мой, але, нягледзячы на Твае ласкі, я
адчуваю і бачу сваю мізэрнасць. Я пачынаю дзень змаганнем
і заканчваю яго змаганнем, ледзьве спраўлюся з адною
цяжкасцю, на яе месцы ўзнікаюць дзесяць для пераадолення,
але я не перажываю з-за гэтага, бо добра ведаю, што цяпер
— час барацьбы, а не спакою (Дз. 606).
Міласэрны Пане, я аддаю Табе тое, што з’яўляецца
толькі маѐю ўласнасцю — свае грахі і людскую слабасць.
Малю Цябе: няхай мая мізэрнасць патоне ў Тваѐй
неспасцігальнай міласэрнасці.
Стацыя Х
З Езуса здзіраюць адзенне
С. Фаўстына: Нечакана паўстаў перада мною Езус,
пазбаўлены шатаў, з ранамі на ўсім целе, Яго вочы патаналі
ў крыві і слязах, увесь твар знявечаны, пакрыты пляўкамі.
Тады Пан мне сказаў:
Езус: Абранніца павінна быць падобная да свайго
Абранніка.
С. Фаўстына: Я да глыбіні зразумела гэтыя словы. Тут няма
месца для нейкіх сумненняў. Маѐ падабенства да Езуса
павінна быць праз цярпенне і пакору (Дз. 268).
Езу ціхі і пакорны сэрцам, учыні сэрца маѐ да Твайго
падобным.
Стацыя ХІ
Укрыжаванне Езуса
Езус: Вучаніца Мая, моцна любі тых, хто прычыняе табе
цярпенне, рабі дабро тым, хто цябе ненавідзіць (Дз. 1628).
С. Фаўстына: О мой Езу, Ты ведаеш, якія патрэбны
намаганні, каб шчыра і адкрыта кантактаваць з тымі, каго
мы інтуітыўна пазбягаем, альбо з тымі, хто — свядома ці
несвядома — прычыніў нам цярпенне; па-чалавечы гэта
немагчыма. У такія хвіліны я стараюся больш, чым калі-
небудзь, адкрыць у гэтым чалавеку Цябе, мой Езу, і дзеля
Цябе раблю ўсѐ для гэтых людзей (пар. Дз. 766).
О Найчысцейшая Любоў, ва ўсѐй паўнаце валадар у маім
сэрцы і дапамажы мне выканаць як найвярней Тваю
святую волю (Дз. 328).
Стацыя ХІІ
Езус памірае на крыжы
Езус: Усѐ гэта для збаўлення душаў. Падумай, ... што ты
робіш для іх збаўлення (Дз. 1184).
С. Фаўстына: І тут я ўбачыла Пана Езуса, прыбітага да
крыжа. У той момант, калі Езус вісеў на ім, я ўбачыла цэлае
мноства душаў, укрыжаваных так, як Езус. І ўбачыла
трэцяе мноства душаў, і другое мноства душаў. Другое
мноства не было прыбіта да крыжа, але душы моцна
трымалі ў руках крыж; а трэцяе мноства душаў не было ані
ўкрыжаванае, ані [не] трымала ў руках крыжа, але гэтыя
душы цягнулі за сабою крыж і былі незадаволеныя. У той
момант Езус сказаў мне:
Езус: Бачыш, гэтыя душы, якія падобныя да Мяне ў
цярпеннях і прыніжэнні, будуць падобныя да Мяне і ў
хвале, а тыя, якія менш падобныя да Мяне ў цярпенні і
прыніжэнні, — тыя таксама і ў хвале будуць менш
падобныя да Мяне (Дз. 446).
Езу, Збаўца мой, схавай мяне ў глыбіні свайго Сэрца, каб
умацаваны Тваѐю ласкаю, я мог быць падобным да Цябе
ў любові да крыжа і ўдзельнічаць у Тваѐй хвале.
Стацыя ХІІІ
Езуса здымаюць з крыжа
Езус: Найбольш мілая Мне тая душа, якая моцна верыць у
Маю дабрыню і цалкам Мне даверылася; Я адорваю яе
сваім даверам і даю ѐй усѐ, аб чым яна просіць (Дз. 453).
С. Фаўстына: Прыбягаю да Тваѐй міласэрнасці, Божа
ласкавы і адзіна добры. Хоць мая мізэрнасць вялікая і
правіны шматлікія, аднак я давяраю Тваѐй міласэрнасці,
таму што Ты — Бог міласэрнасці, і спрадвеку нечувана, і ні
зямля, ні неба не памятаюць, каб душа, якая давярае Тваѐй
міласэрнасці, была падманутая (Дз. 1730).
Міласэрны Езу, штодзѐнна памнажай ува мне давер да
Тваѐй міласэрнасці, каб я заўсѐды і ўсюды сведчыў пра
Тваю бязмежную дабрыню і любоў.
Стацыя ХIV
Езуса кладуць у грабніцу
Езус: Ты пакуль яшчэ не ў айчыне, а таму ідзі, умацаваная
Маѐю ласкаю, і змагайся за Маѐ валадарства ў людскіх
душах, змагайся, як каралеўскае дзіця, і памятай, што дні
выгнання хутка скончацца, а з імі — і магчымасць збіраць
заслугі для неба. Я чакаю ад цябе … вялікай колькасці
душаў, якія цэлую вечнасць будуць праслаўляць Маю
міласэрнасць (Дз. 1489).
С. Фаўстына: Кожную душу, якую Ты мне даверыў, Езу, я
буду імкнуцца падтрымліваць малітваю і ахвяраю, каб Твая
ласка магла ў іх дзейнічаць. О вялікі прыхільнік душаў, Езу
мой, дзякую Табе за вялікі давер, за тое, што Ты пажадаў
аддаць гэтыя душы пад нашу апеку (Дз. 245).
Учыні, міласэрны Пане, каб ніводная з гэтых душаў, якія
Ты мне даверыў, не згінула, і спазнала Тваю бясконцую
міласэрнасць у вечнасці.
Малітва на заканчэнне Крыжовага шляху
Езу мой, надзея мая адзіная, дзякую Табе за тую кнігу,
якую Ты разгарнуў перад вачыма маѐй душы. Гэта
кніга — Твая мука, прынятая з любові да мяне. З
гэтай кнігі я навучылася любіць Бога і душы. У гэтай
кнізе … сабраны незлічоныя скарбы. О Езу, як мала
душаў разумее Цябе ў Тваім мучаніцтве любові. <…>
Шчаслівая тая душа, якая зразумела любоў Сэрца
Езуса (Дз. 304).
(
паводле “Дзѐнніка” святой сястры Фаўстыны
http://ave-maria.by/ext/78-2014krasavik/589-shliah-faustyny )