САКРАМАНТ СУЖАНСТВА СВЯТОГА
Сакрамант сужанства святога –
Дар святасці, любові Бога!
Ў ім сэрца з сэрцам Бог злучае,
Святы Дух ў еднасці вянчае!
Бог напаўняе сэрцы чыстай
Любоўю шчырай, прамяністай –
На шлях бязмежны бласлаўляе,
Сужэнцаў душы асвячае...
Каб давяралі яны Богу
Сваю жыццѐвую дарогу
І словы вернасці трымалі,
Святога Духа дар прымалі.
Каб не зайздросцілі ніколі,
Заўжды жылі па Божай волі,
Правіны, крыўды даравалі,
Цярпенні ўсе перажывалі,
Доўгацярпелі, не хлусілі,
Каб злосці ў сэрцах не насілі,
Заўсѐды Бога праслаўлялі,
Заўжды ў любові з Ім трывалі.
Дзяцей выхоўвалі пяшчотна,
Праўдзіва, ласкава і годна...
Каб радасць і гора сумесна дзялілі,
І сэрцы свае з Хрыстовым злучылі.
©
Анастасія-Алена Блусянкова
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму
вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць
наступным пакаленням новае жыццѐ як плѐн
узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові
Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва
сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават
узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына
заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама
атрымліваюць Божую ласку для належнага
выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для
добрага выхавання патомства.
Сужэнства ўзнікае пасля заключэння
сужэнскага пагаднення, праз якое сужэнцы
аддаюць сябе адно аднаму:
Я, N. (імя), бяру цябе, N. (імя), за жонку
(мужа) і прысягаю табе любоў, вернасць
і сужэнскую павагу, і тое, што не пакіну цябе
аж да смерці. Няхай дапаможа мне ў гэтым Бог
усемагутны ў Тройцы адзіны і ўсе святыя.
Асобы, якія хочуць заключыць сужэнскі
саюз, павінны памятаць, што сужэнства,
заключанае ў Касцѐле, з'яўляецца непарыўным. Тыя,
хто заключае сужэнства, павінны быць у стане
асвячальнай ласкі, г. зн. пасля споведзі і Св.
Камуніі.
Сужэнская
любоў праяўляецца
ў
прывязанасці, у павазе, у клопаце пра матэрыяльны
дабрабыт, пра здароўе цела і душы ў сумесным
сужэнскім жыцці. Св. Павел піша так:
«Муж няхай аказвае жонцы належную любасць;
падобна ж і жонка мужу. Жонка не ўладная над
сваім целам, алемуж; таксама і муж неўладны
над сваім целам, але жонка. He ўхіляйцеся адно
ад а днаго, хіба па згодзе, на час, каб быць у
пасце і малітве, а потым ізноў будзьце разам,
каб
не
спакушаў
вас шатан
праз
няўстрыманасць вашу»
(1 Кар 7, 3-5).
Езус абвяшчаў любоў, якая павінна яднаць
людзей з іх супольным Айцом у небе і паміж сабою.
Збаўленне і жыццѐ вечнае заснавана на любові. Бог -
гэта любоў.
Па волі Езуса Хрыста сужэнства хрысціянаў
з'яўляецца сакрамэнтам. Гэта значыць, што яно -
знак Яго збаўчай прысутнасці і ласкі. Гэта справа не
толькі чалавечай любові і мае яно не толькі
грамадскае значэнне, але разам з тым уплывае і на
канчатковы лѐс чалавека. Гэта - дарога збаўлення.
МАЛІТВА ЗА МАЮ БУДУЧУЮ ЖОНКУ
Госпадзе, прашу Цябе за маю Сужаную!
Блаславі яе. Учыні, каб ѐй было добра са мной. Не
дапусці, каб я калі-небудзь яе пакрыўдзіў. Дай ѐй
сапраўдную любоў, Тваю любоў. Падрыхтуй яе да
ролі жонкі і маці.Дай, каб яна была шчаслівай, каб
магла знайсці ўва мне падтрымку. Дапамажы мне
давесці яе лепшай і духоўна багацейшай да вечнага
шчасця.
Дапамажы мне захаваць яе нявіннасць.
Абараняй яе ад спакусаў. Учыні, каб была вернай
мне і каб кахала мяне любоўю, якая бярэ пачатак ад
Цябе.
Маці Найсвяцейшая! Падрыхтуй яе да жыцця ў
любові. Навучы яе быць ахвярнай. Няхай будзе
добрай. Няхай прыходзіць на дапамогу тым, хто
патрабуе, і апякуецца слабымі і безабароннымі.
Адкрый для яе цуд мацярынства. Навучы яе
клапаціцца пра наш будучы дом. Няхай у служэнні
на
карысць
сужэнства
выканае
сваѐ
найпрыгажэйшае заданне. Няхай не адчувае сябе
абмежаванай абавязкамі жонкі і маці, але ў верным
іх выкананні знойдзе сваѐ шчасце.
Учыні, каб яна была цярплівай і ціхай, каб
умела несці Божы спакой і ўлагоджвала спрэчкі.
Маці Божая, няхай наследуе Цябе і так, як Ты
выконвае Божыя планы. Амэн.
МАЛІТВА, КАБ ЗНАЙСЦІ ДОБРАГА МУЖА
Божа, Ойча нябесны, Які кіруеш лѐсам кожнага
чалавека, пакіруй і маім жыццѐм так, каб знайшла
сабе добрага мужа, з якім бы магла годна выканаць
заданні дзеля якіх Ты ўстанавіў сужэнства.
Умацуй у дабрадзейнасці маю душу, каб я не
шукала мужа на слізкіх шляхах гэтага свету, але каб
выпрасіла яго ў шчырай малітве і заслужыла яго
чыстым і паважным жыццѐм. Дапамажы мне як
найлепей выкарыстаць час майго дзявоцтва для
атрымання годнасці і вартасці, якія спатрэбяцца мне
ў будучыні для таго, каб быць добрай жонкай і маці.
Няхай мая падрыхтоўка да сужэнства будзе такой,
каб не прыйшлося нічога ўтойваць ад мужа з маѐй
маладосці і не хаваць ад дзяцей, але стаць
прыкладам для наследвання.
Найсвяцейшая Марыя, Беззаганная Панна,
будзь для мяне апякункай і заступніцай. Амэн.
МАЛІТВА ПЕРАД ШЛЮБАМ
У Імя Божае. Амэн. Наш сѐнняшні шлюб – гэта
святы Сакрамант. Мы самі ўдзяляем сабе ўзаемна
гэты Сакрамант перад абліччам Божым, Касцѐла,
родных і знаѐмых.
Сакрамант Сужэнства звяжа нас на ўсѐ жыццѐ.
Няхай Бог Усемагутны ўдзеліць нам гэтую ласку,
каб тое, што будуць прамаўляць нашыя вусны, стала
асновай усяго нашага жыцця – каханне і вернасць да
самага канца.
Няхай Бог нас паяднае, няхай Ён будзе з намі,
каб ад гэтага моманту мы разам праслаўлялі Яго і
дасканала Яму служылі – заўсѐды і ўсюды – у гады
маладосці і сталым узросце – у здароўі і хваробе – у
дастатку і ў бядзе – у шчасці і ў няшчасці. Табе,
Божа, давяраем і на Цябе спадзяѐмся. Ты – наш Бог.
Лѐсы нашыя ў Тваіх руках. Блаславі нашае
сужэнства. Удзялі нам Твой спакой, якога свет нам
даць не можа. Амэн.
МАЛІТВА ПАСЛЯ ЗАКЛЮЧЭННЯ ШЛЮБУ
Божа, наш Ойча, сѐнняшні дзень асабліва
радасны для нас, і за гэтую радасць мы
вельмі ўдзячныя
Табе.
Праслаўляем
Тваю
айцоўскую апеку і з глыбіні сваѐй душы кажам:
«Няхай будзе праслаўлена імя Тваѐ, Пане, бо Ты
добры, бо навекі міласэрнасць Твая». Няхай гэты
дзень радасці нагадае нам пра вечную радасць, да
якой мы імкнѐмся і якая як узнагарода за жыццѐ,
згоднае з Тваѐю воляю, ніколі не будзе адабрана.
Амэн.
Тры галоўныя словы, якія павінны
абавязкова прысутнічаць у сужэнскім
жыцці:
“дазволь”, “дзякуй” і “прабач”
(святы Айцец Францішак)
http://catholic.by/2/home/vatican/news/pope-said/121492-
suzhenstwa.html
Самая вялікая перашкода – страх.
Самая вялікая памылка - упасці духам.
Самы небяспечны чалавек – хлус.
Самае падступнае пачуццё – зайздрасць.
Самы прыгожы ўчынак – прабачыць.
Самая лепшая абарона – усмешка.
Самая магутная сіла – ВЕРА!
Самая лепшая падтрымка – НАДЗЕЯ!
Самы лепшы падарунак – ЛЮБОЎ!