АБРАЗ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Яго паходжанне звязана з аб’яўленнем Пана Езуса сястры
Фаустыне ў Плоцку 22 лютага 1931г. Падчас гэтага аб’яўлення Хрыстус
выказаў пажаданне, каб быў намаляваны такі абраз і каб унізе яго былі
змешчаны словы: Езу, давяраю Табе.
На абразе прадстаўлены ўваскрослы Хрыстус, на руках і нагах
Якога – сляды ўкрыжавання. З прабітага, нябачнага на абразе, Сэрца,
зыходзяць два промні: чырвоны і бледны. Калі Езусу было зададзена
пытанне аб іх значэнні, Ён растлумачыў: “Бледны промень азначае ваду,
якая апраўдвае душы; чырвоны промень азначае кроў, якая з’яўляецца
жыццѐм душаў. Гэтыя два промні выйшлі з глыбіні Маѐй Міласэрнасці
тады, калі Маѐ канаючае Сэрца было адчынена дзідаю на крыжы (299).
Інакш кажучы, гэтыя промні азначаюць святыя сакрамэнты, а таксама
святы Касцѐл, народжаны з прабітага боку Хрыста, і дары Духа Святога,
біблейскім сімвалам якога з’яўляецца вада. “Шчаслівы, хто будзе жыць
у іх святле, - сказаў Езус, - бо не спасцігне яго рука Божага
правасуддзя” (299).
Такім чынам, абраз паказвае вялікую міласэрнасць Бога, якая ва
ўсѐй паўнаце была аб’яўлена ў пасхальнай містэрыі Хрыста і самым
жыватворным чынам ажыццяўляецца ў Касцѐле праз святыя
сакрамэнты. Абраз павінен выконваць ролю пасудзіны для чэрпання
ласкаў і быць знакам, які нагадвае вернікам пра неабходнасць даверу ў
адносінах да Бога і міласэрнасці ў адносінах да бліжніх. Аб духоўнай
паставе даверу гавораць словы, змешчаныя ў надпісе пад абразом: Езу,
давяраю Табе. “Абраз, - сказаў Езус, - павінен нагадваць аб
патрабаваннях Маѐй міласэрнасці, бо нават самая моцная вера нічым
не дапаможа без учынкаў” (742).
З такою формаю ўшанавання абраза, якая грунтуецца на
даверлівай малітве, злучанай з учынкамі міласэрнасці, Пан Езус звязаў
наступнае асаблівае абяцанне – абяцанне ласкі збаўлення, вялікіх
дасягненняў на шляху да хрысціянскай дасканаласці, ласкі шчаслівай
смерці, а таксама абяцанне ўсялякіх іншых ласкаў і зямных дабротаў, аб
якіх з даверам будуць прасіць у Яго міласэрныя людзі.
“Я даю людзям пасудзіну, - сказаў Пан Езус сястры Фаустыне
Кавальскай, - з якою яны павінны прыходзіць па ласкі да крыніцы
міласэрнасці. Гэтаю пасудзінаю з’яўляецца гэты абраз з надпісам: Езу,
давяраю Табе” (327). “Праз гэты абраз Я буду ўдзяляць душам
шматлікія ласкі, і таму няхай кожная душа мае да яго доступ” (570).
“Я абяцаю, што тая душа, якая будзе ўшаноўваць гэты абраз, не
загіне. Абяцаю ѐй таксама ўжо тут, на зямлі, перамогу над ворагамі, а
асабліва ў хвіліну смерці. Я сам буду абараняць яе, як сваю хвалу” (48).
“Мяне паліць агонь міласэрнасці, Я жадаю выліць яго на душы
людзей. О, які боль яны прычыняюць Мне, калі не хочуць прыняць гэты
агонь (…). Скажы спакутаванаму чалавецтву, няхай яно прытуліцца да
Майго міласэрнага Сэрца, а Я напоўню [яго] спакоем” (1074). “Не
знойдзе чалавецтва заспакаення, пакуль не звернецца з даверам да Маѐй
міласэрнасці” (300).
“Гавары свету пра Маю міласэрнасць, няхай усѐ чалавецтва
спазнае Маю бязмежную міласэрнасць. Гэта знак апошняга часу, пасля
яго надыдзе судны дзень. Пакуль ѐсць час, няхай людзі звяртаюцца да
крыніцы Маѐй міласэрнасці, няхай шукаюць паратунку ў Крыві і Вадзе,
што выцеклі дзеля іх” (848). “Перш, чым Я прыйду як справядлівы
Суддзя, Я адчыняю насцеж дзверы Маѐй міласэрнасці. Хто не хоча
прайсці праз дзверы міласэрнасці, той мусіць прайсці праз дзверы
Маѐй справядлівасці” (1146).
МАЛІТВА ДАВЕРУ
Божа ласкавы, шукаю ратунку ў міласэрнасці Тваѐй – толькі Ты адзін
ѐсць добры. Хоць вялікая нікчэмнасць мая і шматлікія правіны, аднак я
давяраю міласэрнасці Тваѐй, бо Ты – Бог міласэрнасці, і спрадвеку не
здаралася і не памятае такога ні зямля, ні неба, каб душа, якая давярае
міласэрнасці Тваѐй, была падманута.
О Божа літасцівы, Ты адзіны можаш мяне апраўдаць і не вырачашся
мяне ніколі, калі я ў скрусе прыходжу да міласэрнага Сэрца Твайго, якое
нікому не адмовіла, хоць бы быў гэта самы вялікі грэшнік (1730).
МАЛІТВА ПАДЗЯКІ
О Езу, Вечны Божа, дзякую Табе за незлічоныя ласкі і дабрадзейнасці
Твае. Няхай кожны ўдар майго сэрца будзе новым гімнам падзякі Табе,
Божа. Няхай кожная кропля крыві маѐй рухаецца ў маіх жылах для Цябе,
Пане; душа мая – няхай будзе суцэльным гімнам праслаўлення міласэрнасці
Тваѐй. Люблю Цябе, Божа, дзеля Цябе самога (1794).
ПРАГНЕННЕ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Я прагну, Езу, Тваѐй ласкі,
Любові, Божай дабрыні!
О любы, літасцівы Збаўца,
Мяне да Сэрца прыгарні!
Прашу я сѐння у пакоры
Аб навяртанні грэшных душ –
Не пагарджай маѐй малітвай,
Сумленне грэшнікаў узруш!
Ізноў прыходжу я з надзеяй,
Перапрашаю за грахі,
Тваю прысутнасць адчуваю
Праз дотыкі святой рукі
І ўважліва я пазіраю
На Твой святы жывы абраз,
І ў сэрцы ціха прамаўляю:
- Абмый Святой Крывѐю нас!
Мы давяраем Табе, Езу,
Турботы, клопаты свае…
Праз дыялог у святой малітве
Любоў ўзрастае, паўстае…
Бо Збаўца крочыць нам насустрач
І бласлаўляе грэшны люд.
- О, абудзіся ўвесь народзе,
Каб на зямлі адбыўся цуд!
КАК МНОГОЕ ТЕРЯЮТ ЛЮДИ,
КОТОРЫЕ ХРИСТА НЕ ЗНАЮТ
Как многое теряют люди,
Которые Христа не знают,
Живя в грехах, обидах, блуде,
Молиться часто забывают.
Живут беспечно, утверждая,
Что умер Бог и Бога нет.
Порою, всѐ же размышляют –
Откуда в мире столько бед?
И часто задают вопросы:
За что? Зачем? И почему
Так много гнева,
Столько злости? -
Вопросы задают Ему,
И видят Бога только в горе,
Когда стучится в дом беда.
А мир жесток – не потому ли,
Что забываем мы Христа?
ОБРАЗ БОЖЬЕГО МИЛОСЕРДИЯ
Его происхождение связано с явлением Господа Иисуса Христа
сестре Фаустине в Плоцке 22 февраля 1931г. Во время этого объявления
Иисус пожелал, чтобы был написан такой образ и чтобы внизу на образе
были слова: Иисус, уповаю на Тебя.
На образе представлен воскресший Иисус, на руках и ногах
которого – следы ран от распятия на кресте. Из пробитого невидимого
на образе, Сердца, исходят два луча: красный и бледный. Когда Иисуса
спросили, что они означают, Он разъяснил: “Эти два луча означают
Кровь и Воду – бледный луч означает Воду, которая оправдывает
души; красный луч означает Кровь, являющуюся жизнью душ… Эти
два луча вышли из глубины Моего Милосердия в тот момент, когда
Моѐ умирающее Сердце было пронзено копьѐм на кресте. (299).
Иными словами, эти лучи означают святые таинства, а также Церковь,
рождѐнную из пронзѐнного Сердца Иисуса Христа, и Дары Святого
Духа, библейским символом которого является вода. “Блажен, кто
будет жить в их свете, потому что не настигнет его рука Божьего
правосудия.” (299).
Соотвественно, образ показывает великое Божье милосердие,
которое во всей полноте явилось в пасхальной тайне Христа и
животворит в святых таинствах Церкви: в исповеди и Причастии. Образ
напоминает верующим про необходимость упования на Бога и
милосердия в отношениях с ближними. Об уповании говорят слова,
содержащиеся в надписи под образом: Иисус, уповаю на Тебя. “Через
этот образ Я окажу много милостей душам, он должен напоминать
о требованиях Моего Милосердия - сказал Иисус, - ибо даже самая
сильная вера ничем не поможет без поступков” (742).
С такой формой почитания образа, которая основана на молитве с
упованием, соединѐнной с поступками милосердия, Иисус связал
следующее обещание – обещание благодати спасения, великих
достижений на пути христианского совершенства, благодати счастливой
смерти, а также обещание иных земных добродетелей, о которых будут
просить с доверием у Него милосердные люди.
“Я даю людям сосуд, - сказал Иисус Христос сестре Фаустине
Ковальской, - с которым они должны приходить за милостями к
источнику милосердия. Этим сосудом является этот образ с
надписью: Иисус, уповаю на Тебя (327). “Через этот образ Я буду
оказывать душам множество милостей, а потому пусть любая
душа имеет к нему доступ” (570). “Я обещаю, что та душа, которая
будет почитать этот образ, не погибнет. Обещаю ей также уже
здесь, на земле, победу над врагами, а особенно в смертный час. Я Сам
буду охранять еѐ, как Свою славу” (48).
“Меня жжѐт огонь милосердия, Я жажду излить его на души
людей. О, какую боль они причиняют Мне, когда не хотят его принять
(…) Скажи исстрадавшемуся человечеству, пусть оно прильнѐт к
Моему милосердному Сердцу, и Я наполню его покоем.” (1074).
“Человечество не найдѐт успокоения, пока не обратится с упованием к
Моему Милосердию” (300).
“Говори миру о Моем милосердии, пусть всѐ человечество
постигнет Моѐ бездонное милосердие. Это знамение последнего
времени, после него наступит Судный день. Пока есть время, пусть
люди прибегают к источнику моего милосердия, пусть ищут
укрепления в излившихся ради них Крови и Воде” (848). “Прежде чем Я
приду как справедливый Судия, Я открываю настежь двери Моего
милосердия. Кто не хочет пройти через двери милосердия, тот
должен пройти через двери моего правосудия…” (1146).
МОЛИТВА БЛАГОДАРЕНИЯ
О Иисус, Вечный Боже, благодарю Тебя за Твои бесчисленные милости и
благодеяния. Пусть каждый удар моего сердца будет ещѐ одним гимном
благодарности Тебе, Боже. Пусть каждая капля моей крови будет
посвящена Тебе, Господи. Моя душа – это единый гимн восхваления
Твоего милосердия. Я люблю Тебя, Боже, ради Тебя Самого.
МОЛИТВА ДОВЕРИЯ
Милостивый Боже, единственный добрый, я прибегаю к Твоему
милосердию. Хотя моя нищета велика, а прегрешения – многочисленны, я
уповаю на Твоѐ милосердие, потому что Ты – Бог милосердия, и ни земля,
ни небо не помнят, чтобы душа, уповающая на Твоѐ милосердие, была
обманута. О милостивый Боже, Ты Один можешь меня оправдать, Ты
никогда не отвергнешь меня, когда я в раскаянье припаду к Твоему
милосердному Сердцу, которое никому не отказывает, даже величайшему
грешнику.