Любоў, выказаная ўчынкам

background image

ЛЮБОЎ, ВЫКАЗАНАЯ ЎЧЫНКАМ

З разважанняў святой Маці Тэрэзы

з Калькуты

Учынак – гэта доказ любові

Зместам любові з’яўляюцца не словы,

нельга таксама любоў выказаць словамі,
асабліва тую любоў, якая служыць Богу, якая
ад Яго паходзіць, якая Яго знаходзіць і да Яго
дакранаецца. Мы павінны дасягаць сэрца. Каб
дасягнуць сэрца, - бо так трэба, - належыць
даказаць любоў учынкам.

Магчыма, дастаткова будзе ўсмешкі

Любоў Хрыста павінна быць повяззю

адзінства ўсіх нас, тады свет пазнае, што мы
з’яўляемся праўдзівымі місіянерамі любові.
Магчыма,

дастаткова

будзе

ўсмешкі,

кароткага візіту, таго, што прапалім некаму ў
печы, што напішам ліст ад імя сляпога,
прынясѐм яму дроў, знойдзем абутак або
нешта прачытаем. Гэта малыя рэчы – так,
вельмі малыя, але яны будуць нашай любоўю
да Бога, выказанай учынкам.

Не колькі робім, але колькі любім

Ніколі не думай, што дробны ўчынак, які

ты выконваеш для бліжняга, не мае значэння.
Не велічыня нашых учынкаў падабаецца
Богу, а мера любові, якую мы ўкладваем у
гэтыя ўчынкі.Таму што менавіта любові чакае
добры Бог; Ён жа з’яўляецца Любоўю і
стварыў нас на свой вобраз, каб мы любілі і
былі любімымі.

Старайся лепш пазнаць бліжняга, таму

што гэтае пазнанне прывядзе цябе да большай
любові, а любоў – да служэння.

Звычайныя

рэчы,

выкананыя

з

незвычайнай любоўю

Вучыце сваіх дзяцей маліцца і маліцеся

разам з імі. Езус учыніў сябе Хлебам Жыцця,

каб даць нам сваѐ жыццѐ, каб мы маглі стаць
падобнымі да Яго. Дык будзем святымі як
Езус, поўнымі спачування, поўнымі пакоры
адзін перад адным, таму што тады, калі мы
любім адзін аднаго, любім і Яго. Як трэба
любіць? Не праз вялікія рэчы, але праз малыя,
выкананыя з вялікай любоўю. Падчас
кананізацыі “Малой Кветкі” (святой Тэрэзы з
Ліз’ѐ), Святы Айцец сказаў: “Яна выконвала
звычайныя рэчы з незвычайнай любоўю”.

Групы слухачоў

У некаторых краінах, - у тым ліку і ў

Англіі, нашы супрацоўнікі збіраюць невялікія
“групкі слухачоў”. Яны ходзяць звычайна ў
дамы састарэлых, да людзей, якія жывуць
там, сядаюць каля іх і дазваляюць ім
гаварыць. Старыя людзі прагнуць мець
некага, хто б слухаў іх, нават калі яны
апавядаюць

гісторыі

трыццацігадовай

даўнасці.

Слухаць тады, калі ніхто іншы не хоча

слухаць – гэта вельмі прыгожая справа.

Толькі малыя справы

Не абавязкова нам выконваць вялікія

справы. Дастаткова малых, выкананых з
вялікай

любоўю.

Сѐстры

выконваюць

дробныя

ўчынкі:

дапамагаюць

дзецям,

наведваюць самотных, хворых, непажаданых.
У адным з дамоў сѐстры наведвалі адзінокую
жанчыну. Калі тая жанчына памерла, то
знайшлі яе толькі праз некалькі дзѐн з-за таго,
што цела пачало раскладацца. Суседзі не
ведалі нават, як яе завуць.

Калісьці мне нехта сказаў, што нашы

сѐстры не выканалі аніводнай вялікай справы,
што яны з пакорай выконваюць не вельмі
важныя справы. Я адказала, што калі яны
дапамаглі хаця б адной толькі асобе, то і
гэтага дастаткова. Езус аддаў бы жыццѐ нават
за адну асобу, за аднаго грэшніка.

Цяпло людской далоні

Аднаго дня, ідучы вуліцай Лондана, я

ўбачыла моцна п’янага чалавека. Ён выглядаў
вельмі сумным і нешчаслівым, таму я
падышла да яго, узяла за руку, паціснула яе і
запыталася: “Як вы сябе адчуваеце?” Ён
адказаў: “Як жа даўно я не адчуваў цеплыні
чалавечай далоні”, - мае рукі заўсѐды цѐплыя,
- і яго твар пасвятлеў. Яго твар стаў іншым. Я
хачу толькі сказаць, што малыя справы,
учыненыя з вялікай любоўю, прыносяць
радасць і супакой.

Любоў нараджаецца з адзінства

з Хрыстом

Нам вельмі цяжка даць людзям Езуса,

калі няма Яго ў нашых сэрцах. Мы ўсе
павінны стаць сведкамі Божай любові, аднак
каб гэта стала магчыма, мы павінны
паглыбляць у нашым жыцці любоў, малітву і
самаахвярнасць.

Мы павінны ўнесці ў сучасны свет

супакой, любоў і спагаду. Для гэтага нам не
патрэбны карабіны і бомбы. Але трэба нам
стаць людзьмі глыбокай любові, глыбокага
адзінства з Хрыстом, таму што толькі тады
мы зможам даваць Хрыста іншым.

background image

Спачуванне і любоў павінны нараджацца

ў нашай душы, павінны выплываць з нашай
еднасці з Хрыстом. Любоў да сям’і, любоў да
бліжняга, любоў да ўбогіх з’яўляецца
натуральным плодам гэтай еднасці.

Такая ж натуральная, як жыццѐ і

дыханне

“Каб вы любілі адзін другога так, як Я вас

узлюбіў” (Ян 13, 34). Гэтыя словы павінны
быць для нас не толькі святлом, але і
полымем, якое спальвае эгаізм, таму што
эгаізм не дазваляе развівацца святасці. Езус
узлюбіў нас да канца, да вяршыні любові – да
Крыжа. Любоў павінна струменіць з нас, з
нашага адзінства з Хрыстом, павінна быць
выразам нашай любові да Бога. Любоў
павінна быць для нас такой жа натуральнай
справай, як жыццѐ і дыханне – дзень за днѐм,
аж да смерці.


Езус робіць гэта лѐгкім

Езус вельмі хацеў дапамагчы нам па-

сапраўднаму любіць Бога і аблегчыць шлях
да праўдзівай святасці, таму паўтараў адно
выказванне: “Гэта мой наказ, каб вы любілі
адзін другога, як Я палюбіў вас” (Ян 15,12).

Калі мы глядзім на крыж, то бачым, як Ён
моцна нас палюбіў. Калі глядзім на
табернакль, бачым, як моцна любіць нас
цяпер. Каб аблегчыць нам любоў, Езус
паўтарае: “Усѐ, што ўчынілі аднаму з гэтых
братоў маіх найменшых, Мне ўчынілі” (Мц
25,40).

“Я быў галодны… быў падарожны… быў

голы…” (Мц 25,35-36).


Як дзяліць радасць любові

Бог дае нам вялікую моц і вялікую

радасць любові да тых, каго Ён выбраў. Ці
карыстаемся мы гэтымі дарамі? Як мы
павінны карыстацца імі? Езус даў наказ, каб
мы ўзаемна любілі адзін аднаго. Не сказаў,
што мы павінны любіць свет, але сказаў:
“Любіце адзін аднаго” (1Ян 4,7), а таму
будзем жа любіць нашых братоў, суседзяў,
нашых мужоў, жонак, дзяцей, старэйшых
людзей адпаведна з сітуацыяй, у якой
знаходзімся.

ЖЫЦЦЁ У ЛЮБОВІ І ЕДНАСЦІ

З БЛІЖНІМ

Жыццѐ у любові і еднасці з бліжнім
Заўжды асвячае Пан Бог Усявышні!

Ён сцежкі прастуе – да Храмаў дарогі,

Каб ярка заззяла святло перамогі

І праз таямніцу Свайго Ўваскрасення

Дае супакой і душы ачышчэнне,

Ратуе ад згубы і цяжару грэху,

Ён дорыць Любоў, прабачэнне, суцеху,

Сваю міласэрнасць заўжды спасылае…

Шчаслівы – хто ў Божай Любові трывае !!!

верш Анастасіі-Алены Блусянковай, 25.11.2010г.

(у буклеце выкарыстаны духоўныя разважанні святой

Маці Тэрэзы, з кнігі “Найбольшая запаведзь”)

“Прыказанне новае даю вам,

каб вы любілі адзін другога; так як

Я вас узлюбіў, каб і вы любілі

адзін другога”

(Ян 13,34)

Найвялікшая ў свеце

Любоў выплывае

з Найсвяцейшага Сэрца Езуса


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:

więcej podobnych podstron