ЧЫМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА
ДУХОЎНАЕ УСЫНАЎЛЕННЕ
ЗАЧАТАГА ДЗІЦЯЦІ?
малітвай за абарону зачатага
жыцця
дапамогай для асобаў, якія
церпяць
па
прычыне
грэху
аборту
Адказы на пытанні, якія часцей за
ўсѐ ўзнікаюць:
1. Што такое духоўнае ўсынаўленне?
Духоўнае ўсынаўленне – гэта малітва ў
інтэнцыі дзіцяці, якому пагражае
смерць ва ўлонні маці. Малітва
працягваецца
дзевяць
месяцаў
і
складаецца
з
чытання
адной
ружанцовай таямніцы – радаснай,
святла, балеснай ці хвалебнай (“Ойча
наш” і 10 “Вітай, Марыя”), а таксама
спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі
дзіцяці і яго бацькоў. Да малітваў
можна
далучыць
індывідуальна
выбраныя добрыя ўчынкі.
2. Якія могуць быць дадатковыя
ўчынкі?
Дадатковымі
ўчынкамі
могуць быць: частая споведзь і Святая
Камунія, адарацыя Найсвяцейшага
Сакрамэнту, чытанне Святога Пісання,
пост, змаганне з дрэннымі звычкамі,
дапамога бедным, дадатковыя малітвы
такія, як літанія, навэнны, вяночкі.
Трэба выбіраць рэальныя ўчынкі,
улічваючы індывідуальныя магчымасці
іх выканання.
3. Ці можна распачынаць Духоўнае
ўсынаўленне
без
дадатковых
учынкаў?
Так. Дадатковыя ўчынкі не
з’яўляюцца
абавязковымі,
хоць
адаптуючыя ахвотна іх выконваюць.
4.Як узнікла Духоўнае ўсынаўленне?
Яно з’явілася пасля аб’яўленняў у
Фаціме і стала адказам на заклік Маці
Божай
да
ружанцовай
малітвы,
пакаяння і кампенсацыі за грахі, якія
найбольш раняць Яе Беззаганнае
Сэрца.
5.
Якую
карысць
прыносіць
Духоўнае ўсынаўленне?
Духоўнае
ўсынаўленне
лечыць
глыбокія духоўныя раны, нанесеныя
грахом аборту. Яно дазваляе ўсім маці
аднавіць веру ў Божую Міласэрнасць і
прыносіць
спакой
у
іх
сэрцы.Усынаўленне
як
вельмі
канкрэтны, бескарысны і асабісты дар
(малітвы, ахвяры і посту), дапамагае
(асабліва
маладым
людзям)
фарміраваць характар, змагацца з
эгаізмам, знаходзіць радасць адказнага
бацькоўства,
даючы
магчымасць
бачыць любоў і сэкс вачыма Бога.
Навучаючы сістэматычнай малітве, яно
паглыбляе кантакт з Богам; дапамагае
адкрываць глыбокі сэнс занядбаных
аскетычных практык; можа стаць тым
элементам, які адродзіць супольную
малітву і любоў у сем’ях.
6. Хто можа духоўна ўсынаўляць?
Кожны. Свецкія, кансэкраваныя асобы,
мужчыны, жанчыны, людзі любога
ўзросту. Толькі дзеці распачынаюць
Духоўнае ўсынаўленне пад апекай
бацькоў.
7. Колькі разоў можна духоўна
ўсынаўляць дзіця?
Шматразова, пры
ўмове,
што
папярэднія
абавязацельствы выкананыя.
8. Ці кожны раз неабходна даваць
абяцанні?
Так.
9. Ці можна адаптаваць больш чым
адно дзіця?
Духоўнае ўсынаўленне
датычыць толькі аднаго дзіцяці.
10.
Ці
мы
ведаем,
якой
нацыянальнасці дзіця будзе намі
ўсыноўлена?
Не ведаем. Імя дзіцяці
ведае толькі Бог.
11. Чаму мы можам быць упэўнены,
што Бог выслухае нашую малітву?
Наша ўпэўненасць
заснавана на веры
ва усемагутнасць Бога і бязмежную
Божую Міласэрнасць. Бог ѐсць Тым,
Хто дае жыццѐ; Ён жадае, каб кожнае
зачатае дзіця жыло і было атулена
бацькоўскай любоўю.
12. Ці будзе грахом, калі ў які-
небудзь дзень адаптуючы забудзе
прачытаць малітву?
Гэта не будзе
грахом. Грахом з’яўляецца свядомае і
дабравольнае занядбанне складзенага
Богу абяцання.
13. Ці трэба перапыняць Духоўнае
ўсынаўленне, калі малітва была
занядбаная на працягу доўгага часу?
Перапынак на працягу доўгага часу
(месяц,
два)
спыняе
Духоўнае
ўсынаўленне. У гэтым выпадку трэба
зноў даць абяцанне і імкнуцца яго
стрымаць.
У
выпадку
кароткага
перапытку трэба працягваць Духоўнае
ўсынаўленне, павялічваючы малітву на
колькасць прапушчаных дзѐн.
14. Ці могуць духоўна ўсынаўляць
асобы,
які
жывуць
у
несакрамэнтальных саюзах?
Могуць, як таксама і разведзеныя
асобы.
15.
Ці
з’яўляецца
сапраўдным
Духоўнае ўсынаўленне, распачатае
пры дапамозе радыѐ?
Так.
16.
Ці
абяцанні
Духоўнага
ўсынаўлення
павінны
быць
дадзеныя ва ўрачыстай форме,
выключна ў касцѐле ў прысутнасці
святара?
Рэкамендуецца, каб абяцанні былі
дадзены ўрачыста, хоць можна іх даць
таксама і прыватна.
17. Ці могуць духоўна ўсынаўляць
асобы, якія не ўдзельнічалі ў
падрыхтоўцы
–
асобы
вельмі
пажылога
ўзросту,
хворыя,
з
фізічнымі адхіленнямі?
Так, яны могуць распачаць Духоўнае
ўсынаўленне прыватна.
18.
Якім чынам можна даць
прыватныя абяцанні?
Прачытаць
формулу абяцання (лепш за ўсѐ перад
крыжам ці абразом) і з гэтага моманту
на працягу чарговых дзевяці месяцаў
маліцца адной індывідуальна выбранай
таямніцай ружанца, а таксама малітвай
ў інтэнцыі дзіцяці і бацькоў. Каб
запамятаць, рэкамендуецца запісаць
дату распачацця і заканчэння малітвы.
19. Як распаўсюджваць малітву
Духоўнага ўсынаўлення?
-
знайсці некалькі асобаў, зацікаўленых
Духоўным усынаўленнем;
- атрымаць згоду ксяндза пробашча на
правядзенне
абраду
складання
абяцанняў у касцѐле (пажадана ў свята
Найсвяцейшай Панны Марыі);
- звязацца з цэнтрамі Духоўнага
ўсынаўлення, дзе можна атрымаць
матэрыялы, поўную інфармацыю, а
таксама дапамогу для правядзення
абраду складання абяцанняў
(220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 9
тэл/факс 8 (017) 226 90 92
Каталіцкая місія Маці Божай Фацімскай
Мінска-Магілѐўскай архідыяцэзіі)
ЗАЧАТАГА ДЗІЦЯЦІ
Кожны з нас можа
дапамагчы
ўратаваць жыццё
На Беларусі з трох зачатых дзяцей –
дваіх забіваюць праз аборт ці вакуум
“Народ, які забівае ўласных дзяцей,
гэта народ без будучыні”
(святы Ян Павел II)