Simvolika Medalona FIAT

background image

Сімволіка Медальона FIAT

На аверсе мы бачым выяву Духа Святога ў выглядзе
голуба.
Ён спускаецца ў кірунку алмазу - самага каштоўнага і
чыстага каменя, сімвала Марыі, ахінаючы Яе сваім ценем у
момант Звеставання.
Як алмаз адлюстроўвае святло, так Марыя, абраная Богам,
каб стаць Зарніцай Збаўлення, верна адлюстроўвае ўсе
ласкі, атрыманыя ад Святога Духа, нічога не захаваўшы
дзеля Сябе Самой.
Зіхаткія промні, якія спадаюць і атачаюць Яе, увасабляюць і
ласкі Святога Духа.
Звяртаючыся да Святога Духа ў еднасці з Марыяй, мы
просім, каб Ён дазволіў нам увайсці ў Таямніцу Марыі, Якая
павінна глыбей з’яднаць нас з Езусам.

Як пісаў св. Людовік-Марыя Грыньён дэ Манфор: “Калі Святы Дух, Яе

Абраннік, знаходзіць Марыю ў душы, Ён цалкам уваходзіць у яе,
паглыбляецца і аддаецца гэтай душы ўсім багаццем ласкаў і ў такой ступені, у
якой сама душа дае месца Яго Абранніцы”. (Трактат №36)

Бог пажадаў супрацоўніцтва Марыі, каб здзейсніць Свой план збаўлення

свету. З’яднацца з Ёй у сыноўняй залежнасці – значыць ўвайсці ў запавет
паміж небам і зямлёй, Святым Духам і Марыяй, запавет у самым сэрцы
Ўцелаўлення.

Духоўнае Мацярынства Марыі заўсёды актыўнае. З’яднаныя з Ёй, мы

знаходзімся ў найлепшых умовах, каб атрымаць ласку Спаслання Святога
Духа.
Абяцанне Езуса сваім вучням: “Пацяшыцель жа, Дух Святы, Якога пашле
Айцец у імя маё, навучыць вас усяму і нагадае вам усё, што Я казаў вам” (Ян
14, 26), - з’яўляецца таксама абяцаннем для ўсіх пакаленняў хрысціянаў.
Нам таксама трэба прыняць Духа, бо Ён адкрывае нам глыбіні Бога і ўводзіць
у Таямніцу Святой Тройцы.


На рэверсе медаліка мы бачым тры пераплеценыя колы,
што сімвалізуюць Святую Тройцу: P (Айцец), F (Сын), S (Дух).
Слова

FIAT

ў цэнтры запрашае нас далучыцца да

FIAT

Марыі, кажучы “Так” Богу і Яго намерам у дачыненні нас,
для кожнага ў залежнасці ад яго жыццёвай сітуацыі.
Промні, што зыходзяць з расчыненых колаў, азначаюць
гэтае місійнае пасланне, якое патрабуе нашага “Так”:
“Так” Айцу - Творцы, Провіду. Гэта будзе заданне асабліва
для тых, хто абараняе і пашырае хрысціянскія каштоўнасці ў
грамадскім і сацыяльным жыцці.
“Так” Сыну - Таму, хто ўводзіць нас Сваім Уцелаўленнем,
Жыццём, Смерцю і Ўваскрашэннем у сэрца Святой Тройцы і
Які назаўсёды застаецца для нас Дарогай, Праўдай і
Жыццём.

background image

“Так” Святому Духу, Які запрашае нас увайсці да Вячэрніка, каб атрымаць
агонь Пяцідзесятніцы, які мы потым будзем несці ва ўсе канцы свету словам і
прыкладам нашага жыцця.
Унізе знаходзіцца крыж. Гэта ўспамін таямніцы Збаўлення. Менавіта праз
Сваю Смерць Езус перамог зло, грэх, смерць.
Крыж заўсёды нагадвае нам, што жыццё павінна прайсці праз смерць,
гэтаксама як вясна можа заквітнець прыходзіць толькі пасля зімы, і зерне
пшаніцы павінна памерці, каб прынесці вялікі плён (Ян 12, 24).
Крыж – увасабленне перамогі – павінен быць галоўным у хрысціянскім
жыцці і ў сэрцы ўсяго апостальства. Езус сказаў: “Хто хоча ісці за Мной, павінен
адрачыся ад самога сябе, узяць свой крыж і ісці за Мной” (Мк 8, 34).
Возьмем жа кожны свой крыж адпаведна сваім сілам, і ён ператворыцца ў
крыж трыумфальны.
Літара “М” сімвалізуе Марыю, Якая стаяла пад крыжам. Яна заўсёды
нагадвае нам аб сваім удзеле ў таямніцы збаўлення. Яна ўзгадвае нам словы
Езуса, калі Ён паміраў, Які даручыў апостала Яна Сваёй Маці, а праз яго
ўсталяваў духоўнае Мацярынства Марыі для ўсіх нас.

Мы бачым таксама 12 зорак вакол трынітарнага крыжа; яны ўвасабляюць 12
апосталаў, якія атрымалі заданне несці Евангелле ва ўсе канцы свету. Гэта
запрашэнне для кожнага ахрышчанага несці Добрую Навіну кожнаму
стварэнню.
Скажам жа і мы нашае FIAT Госпаду, каб выказаць жаданне прыняць удзел у
гэтай місіі евангелізацыі, якая павінна працягвацца да сканчэння свету.

+ Кардынал Л.Ю. Сюэнэнс


© l’Association FIAT

P/A Diocesaan Pastoraal Centrum Varkensstraat, 6
B 2800 Mechelen (Belgique)
Tél : 00 32 (0)15 298 466
Fax : 00 32 (0)15 298 467
E-mail: association.fiat@telenet.be
Site: www.associationfiat.com















Сімволіка Медальона FIAT


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:
Akumulator do FIAT AGRIP0 SerieP0T0
Akumulator do FIAT AGRI@0 Serie@0
Akumulator do FIAT AGRIq5DTq5DT
Akumulator do FIAT AGRI L L60 L65 L75 L85 L95
Akumulator do FIAT AGRI?0?5?0?0C?0DT?0?5?0?0C
pin out 48P Fiat
fiat multipla Nawigator connect nav 60360855 09 2004
52 SC DS300 R FIAT STILO A 01 XX
POLSKI FIAT 126P POPRAWA DYNAMIKI I EKONOMICZNOŚCI
Akumulator do FIAT AGRI TS TS80 TS90 TS100 TS110 TS115
Akumulator do FIAT AGRI? Serie?90
Italy women Fiat
fiat multipla nieszczelne przylacze osuszacza
Fiat Panda 100HP instrukcja obslugi PL by mobopx
Części silnika Fiat?35
Akumulator do FIAT AGRI0 Serie0C0C1
Akumulator do FIAT AGRI F F0 DT F0 DT F0 DT F0 DT
Akumulator do FIAT AGRI??10
Akumula

więcej podobnych podstron