Вельмі часта ў сваім жыцці мы спяшаемся
і, на жаль, спяшаемся дарэмна…
Мы стараемся паспець штосьці зрабіць, кудысьці трапіць,
штосьці атрымаць, але нават самі не заўсѐды разумеем, навошта
нам гэта трэба. Дасягнуўшы жаданага, мы ўсѐ роўна не адчуваем
сябе шчаслівымі. Можа, мы проста не туды спяшаемся, можа,
робім тое, што ўвогуле не варта рабіць? Здаецца, ведаю, як
знайсці адказ на гэтае пытанне.
Калі б мы ведалі, што жыццѐ скончыцца заўтра, напэўна,
захацелі б пражыць апошні свой дзень як падараваны нам Богам.
А ці было б у ім месца тым справам, якія яшчэ ўчора мы так
стараліся зрабіць?
Кожнаму з нас падараваны гэты дзень, такі цудоўны і такі
непаўторны! І Пан Бог хоча, каб менавіта ўжо сѐння чалавек
быў шчаслівы.
Хоча, каб мы напоўнілі кожную сваю хвіліну
радасцю і любоўю. Мы сѐння маем гэты чароўны дзень і сѐння
павінны зрабіць яго найлепшым! Больш за тое, у нас ѐсць толькі
адно жыццѐ, і яно не можа быць простым існаваннем, яно павінна
стаць захапляючай вандроўкай да святасці. Кожны свой подых,
крок, учынак, кожную хвіліну ў гэтай вандроўцы трэба напоўніць
сэнсам.
І вось тут варта спяшацца! Спяшайцеся да малітвы, бо
кожнае слова, з якім мы звяртаемся да Пана, нашмат даражэйшае
за мільѐн словаў, якімі часам чалавек цешыць сябе. Спяшайцеся
любіць і шанаваць тых людзей, якія знаходзяцца побач з вамі,
тады і яны будуць у адказ шанаваць вас. Спяшайцеся
дзякаваць Богу за дар жыцця, якое маеце і якое можаце зрабіць
цудоўным. Спяшайцеся папрасіць прабачэння ў тых, каго
пакрыўдзілі, бо не ведаеце, ці будзеце мець такую мажлівасць
заўтра. Спяшайцеся дапамагчы таму, хто сѐння чакае вашай
дапамогі. Спяшайцеся да святыні, каб паяднацца з Богам і
прыняць уцелаўлѐнага Езуса ў сваѐ сэрца, бо Ён — жыццѐ і
праўда. Спяшайцеся ўсміхнуцца таму, каму патрэбна вашая
ўсмешка. Спяшайцеся набыць тыя скарбы, якія маюць
вартасць у небе.
Не чакайце, што свет раптам стане лепшым, спяшайцеся
зрабіць яго лепшым з дапамогаю свайго жыцця паводле
Божых запаведзяў. Спяшайцеся набываць не дзеля таго, каб
шмат мець, але дзеля таго, каб аддаць таму, хто найбольш мае ў
гэтым патрэбу. Спяшайцеся дзякаваць тым, хто стараецца
зрабіць прыгожым вашае жыццѐ, бо сапраўды вялікія іх
намаганні.
Мы не ведаем, што сапраўды маем, пакуль гэтага не
страцім, таму спяшайцеся цешыцца з усяго, што спатыкаеце ў
сваім жыцці. Спяшайцеся стацца, як ясны і ласкавы прамень
сонейка, які атуляе цяплом усіх, да каго дакранаецца.
Спяшайцеся напоўніць сэрцы вашыя дабрынѐй, каб вочы ззялі
сапраўдным Божым святлом. Спяшайцеся быць справядлівымі,
міласэрнымі і не асуджайце нікога, каб і вас не асудзілі.
Спяшайцеся з адвагаю несці людзям Хрыста, і вы ўбачыце, як
радасна служыць Яму і жыць дзеля іншых. Спяшайцеся аддаць
свету самае лепшае з таго, што маеце, і адчуеце, як лѐгка і
прыемна крочыць па жыцці з пустымі рукамі, але з поўным
любові сэрцам.
Хто
з
нас
ведае,
калі
скончыцца
яго
зямное
пілігрымаванне... Які дзень станецца апошнім у яго вандроўцы да
Неба... Таму спяшайцеся зрабіць тое, што сапраўды напоўніць
сэнсам вашае жыццѐ і дапаможа прайсці праз браму збаўлення ў
Божы Дом. Спяшайцеся ўжо сѐння зрабіць як мага больш
крокаў на шляху да Нябеснага Валадарства, каб хутчэй
дасягнуць яго. Спяшайцеся, сябры, бо сапраўды варта паспець
як мага хутчэй стаць шчаслівымі і падзяліцца гэтым шчасцем з
іншымі! Спяшайцеся!
Спяшайцеся бліжнім служыць,
спяшайцеся бліжніх любіць…
(Алеся Палеская “Аve Maria”, №5(145) 2007)
СПЕШИТЕ СЛУЖИТЬ,
СПЕШИТЕ ЛЮБИТЬ...
Спешите служить, спешите любить,
Спешите радость ближним дарить!
Ведь жизнь коротка, а мгновение - вечно...
Не тратьте впустую время беспечно!
Всем разумом, сердцем, душою любите,
За скорби и радости благодарите,
Молитесь всегда и везде - непрестанно!
Ищите вы сердцем Христа неустанно!
И пусть ваша вера в делах проявится,
Чтоб к святости сердцем, душою стремиться...
И сердце откройте сейчас для Христа!
Лишь в Боге - покой, доброта, чистота!..
Цените друзей, родных и коллег,
Иисус на кресте жизнь отдал за всех -
И как же теперь это важно понять,
Постичь мудрость жизни, приняв благодать!
© Анастасия – Алёна Блусенкова
Езусе Хрысце! Навучы мяне любіць бліжніх так, як узлюбіў Ты;
навучы мяне служыць бліжнім так, як служыў Ты: шчыра і
бескарысліва, не чакаючы аніякай падзякі альбо ўзнагароды,
бо найвялікшая ўзнагарода – жыццё вечнае
ў Нябесным Валадарстве