ЦІ МОЖНА ХРЫСЦІЯНІНУ
ЗАЙМАЦЦА ЁГАЙ ?
У
сучасным
XXI
стагоддзі
паўсюднай
камп’ютарызацыі і тэхнічнага прагрэсу, чалавек
пачынае шукаць сродкі і хобі, якія б дапамаглі яму
духоўна адпачыць і, пры гэтым, набрацца фізічных сіл.
Хрысціянства па сваѐй сутнасці накіравана, перш за
ўсѐ, на духоўную дапамогу чалавеку, але, на жаль, ва
ўсім свеце, і нават сярод хрысціян, расце
зацікаўленасць ѐгай. А гэтая зацікаўленасць з часам
пашыраецца на іншыя сферы, звязаныя з ізатэрыкай і
Нью Эйдж, такія, як рэінкарнацыя (паўторнае
нараджэнне душы ў іншым целе), акупрэсуса
(індуісцкі метад, які заключаецца ў праколванні
спецыяльнымі іголкамі пэўных месцаў на целе),
акупунктура (кітайскі метад, які палягае на ўвядзенні ў
спецыяльныя пункты на целе вельмі тонкіх і
далікатных
іголак),
рэфлексалогія
(метад,
які
заключаецца ў масажы пунктаў на ступнях, далонях ці
твары пацыента), а таксама іншыя наўпрост
антыхрысціянскія метады, супраць якіх Ватыкан
перасцерагаў у дакуменце “Езус Хрыстус – даўца
жывой вады”.
Сѐння для некаторых людзей ѐга з’яўляецца
метадам адпачынку і зняцця напружання, для іншых
яна становіцца формай практыкавання, якое паляпшае
фізічны стан. Яшчэ для кагосьці гэта ўяўны спосаб
лячэння ці ацалення ад хваробы.
Такім чынам, што ж такое ѐга?
Слова “ѐга” азначае “паяднанне”.
Яе
мэтай з’яўляецца паяднанне твайго пераходнага “я” –
Джыва з бясконцым Брахман – індуісцкай ідэяй бога.
Бог тут не з’яўляецца асабовым богам, гэта нешта
безасабовае.
Брахман безасабовы, які ўсѐ пранікае і
ляжыць у аснове ўсяго. Ёга сягае каранямі да
індуісцкіх упанішадаў, якія паходзяць з 1000 г. да
нараджэння Хрыста і ў якіх гаворыцца, што “Абсалют
знаходзіцца ў табе”, – яны проста спрабуюць
пераканаць, што чалавек сам для сябе бог. Боства жыве
ў кожным з нас праз свайго “прадстаўніка”,
індывідуальнае “я”, якое называецца Джыва.
Варта
таксама ведаць, што ѐга – гэта не толькі развітая
сістэма фізічных практыкаванняў.
Гэта, у першую
чаргу, духоўная дысцыпліна, якая мае на мэце
прывесці душу да самадхі, ці абсалютнага паяднання
з богам.
Самадхі – гэта стан,
у якім тое, што
натуральнае, і тое, што боскае, становіцца
адзіным,
няма розніцы паміж чалавекам і богам.
Вядома, што гэтая
кропка гледжання цалкам
несумяшчальная з хрысціянствам,
дзе ѐсць яснае
размежаванне паміж Стварыцелем - Богам і чалавекам.
У хрысціянстве Бог ніколі не можа стаць маім “я”.
Часам здараецца, што некаторыя папулярызатары ѐгі і
іншых практык гэтага тыпу памылкова спасылаюцца
на вырваныя з кантэксту цытаты з Бібліі, каб
падмацаваць свае аргументы. Яны цытуюць: “Вы
з’яўляецеся святыняй Бога”, “Жывая вада выплыне з
цябе”, “Вы будзеце ўва Мне, а Я ў вас”, “Жыву не я,
але жыве ўва мне Хрыстос”, не разумеючы кантэксту
і значэння, якое гэтыя словы маюць у Бібліі. Ёсць
нават людзі, якія паказваюць Езуса як ѐга – сѐння
можна ўбачыць такія абразы Езуса, які медытуе ў позе
ѐга.
Ёга
супярэчыць хрысціянскай духоўнасці,
паколькі яна пантэістычная (бог ѐсць усѐ, і ўсѐ ѐсць
бог) і сцвярджае, што з’яўляецца адзінай рэчаіснасцю,
а ўсѐ іншае – гэта ілюзія (майя). Калі існуе толькі адна
абсалютная рэчаіснасць, а ўсѐ астатняе – ілюзія, то на
свеце няма ніякіх адносін паміж людзьмі, у тым ліку і
любові як сутнасці чалавека. У цэнтры хрысціянства
стаіць вера ў Найсвяцейшую Тройцу: Айца, Сына і
Святога Духа – дасканалая мадэль хрысціянскай
любові.
“Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і
ўсѐю душою тваѐю, і ўсім розумам тваім
” – гучыць
першая і самая важная запаведзь хрысціянства.
Другая падобная на яе:
“Любі бліжняга твайго, як
самога сябе”.
На жаль, ѐга ўсѐ інтэнсіўней распаўсюджваецца
па ўсім свеце. Яе называюць навукай, хоць яна не
з’яўляецца
ніякай
навукай.
Яе
называюць
“рэлаксацыйнай
тэрапіяй”,
“аўтагіпнозам”,
“крэатыўнай візуалізацыяй” і г.д.
Жаданне стаць як Бог, з’яўляецца першым
грахом першых людзей, паводле напісанага ў Бібліі.
Адной з канцэпцый філасофіі і практыкі ѐгі
з’яўляецца вера ў тое, што чалавек і бог – адно
цэлае. Ёга вучыць засяроджвацца на сабе, а не на
Адзіным Сапраўдным Богу. Ёга заахвочвае шукаць
адказы на жыццѐвыя пытанні і праблемы ўнутры
сябе, у сваім розуме, свядомасці, замест таго, каб
шукаць вырашэння ў Богу, у Яго слове праз Святога
Духа, як гэта адбываецца ў хрысціянстве.
Бясспрэчна, што ѐга адкрывае нас на падман з боку
таго, хто з’яўляецца ворагам Бога, г.зн. на дзейнасць
злога духа.
Некаторыя кажуць: “Няма нічога дрэннага ў
практыцы ѐгі, дастаткова проста не верыць у
філасофію, якая за гэтым стаіць”. Прапагандысты ѐгі
самі вельмі ясна сцвярджаюць, што філасофія і
практыка неаддзельныя адна ад адной. Таму
хрысціянін ні ў якім разе не можа прымаць ні
філасофію, ні практыку ѐгі, бо хрысціянства і ѐга
ўзаемавыключальныя.
У
адрозненне
ад
ѐгі,
хрысціянства ўспрымае збаўленне як дар, які
можна прыняць, але нельга заслужыць ці
атрымаць дзякуючы ўласным намаганням.
Тое,
чаго сѐння патрабуе чалавек, гэта абвяшчэнне Хрыста
з сілай, абвяшчэнне паслання Хрыста, якое заключана
ў Святым Пісанні і інтэрпрэтуецца Касцѐлам, каб
развеяць усе сумненні і збянтэжанасць, засеяныя сярод
людзей, каб прывесці іх да Таго, хто з’яўляецца
Дарогай, Праўдай і Жыццѐм – да Езуса Хрыста,
адзінай Праўды, якая мае моц, каб дапамагчы нам і
вызваліць нас.
Бяспечная ѐга?
Др. Джон Анкерберг
Калі людзі захаду карыстаюцца тэхнікай ѐгі, каб
паправіць сваѐ здароўе, яны павінны памятаць, што
такім чынам яны могуць мець тонкія ўнутраныя змены,
якія справакуюць паважныя наступствы ў духоўным
плане. Якім бы не было цячэнне або рэлігійная
традыцыя, з якой яна выйшла,
ѐга, ў сваѐй практыцы,
імкнецца да таго, каб змяніць свядомасць асобы
акультным шляхам.
Ёга можа нарадзіць вельмі паважную акультную
змену, нават, калі яе проста прыктыкуюць. “Можна
выклікаць змены асобы праз хатха ѐгу, змяняючы цела
такім чынам, што гэта будзе змяняць дух”
1
. Спынімся
на выпадку Крыстыны Гроф, якая да таго, як пачаць
займацца ѐгай, была звычайнай хатняй гаспадыняй са
звычайнымі планамі на сваѐ жыццѐ. Яна пачала
практыкаваць ѐгу без найменшага падазрэння,
знаходзячы ў ѐй практыку, якая можа ѐй дапамагчы
падчас цяжарнасці. Ці не кажуць нам паўсюль, што
“падчас цяжарнасці, практыкаванні ѐгі вельмі
спрыяльныя і дапамогуць вам застацца гібкай і
паменшыць напружанасць”
2
.
Крыстына знайшла нашмат больш. Дзякуючы
хатха-ѐзе яна ператварылася са звычайнай хатняй
1
Ann Hill, ed., A Visual Encyclopedia of Unconventional Medicine, New
York: Crown Publishers, 1979, p. 223.
2
Brian Inglis, Ruth West, The Alternative Health Guide, New York, NY:
Alfred A. Knopf, 1983, p.143.
гаспадыні ў лідэра Нью Эйдж. Адзіная рэч, якую яна
павінна была рабіць, гэта “запісацца на курсы хатха-
ѐгі, каб выконваць практыкаванні”, і лагічны працяг
меў месца…
“Падчас нараджэння майго першага дзіцяці, да
якога я падрыхтавалася з дапамогай дыхальнай
методыкі Ламаз (яна вельмі падобная да пранайяма
ѐгі), вельмі вялікая духоўная моц улілася ў мяне.
Канешне, я не разумела, што гэта было, і, як толькі
дзіця нарадзілася, мне ўвялі морфій, каб яе спыніць…
Тое ж самае было і ў момант нараджэння майго
другога дзіцяці. Гэта прывяло да таго, што я пачала
рабіць усѐ, каб гэты досвед паўтараўся зноў і зноў.
Тады я цалкам пагрузілася ў ѐгу, не разумеючы, што
гэта была толькі духоўная прылада. Мая сустрэча са
Свамі Муктананда была сапраўды рашаючай і
развязала ўсѐ тое, што было далей. Гэта быў
каталізатар,
каб
абудзіць
усѐ
тое,
чаму
я
супраціўлялася
раней,
а
дакладна
кундаліні
(паўсюдная жыццядайная моц).”
3
Менавіта такім чынам серыя практыкаванняў
ѐгі, якія яна рабіла вельмі нявінна, прывялі яе да
розных псіхічных станаў, якія, наслойваючыся адно на
адно, вельмі радыкальна змянілі яе жыццѐ. Яна стала
вучаніцай індыйскага гуру Муктананды, потым, як мы
ўжо сказалі, лідэрам у руху Нью Эйдж, дзе ѐй даручылі
вельмі спецыяльную місію: прыходзіць на дапамогу
людзям, якія знаходзіліся ў “духоўнай патрэбе” пасля
практыкаванняў, каб яны маглі “належным чынам
інтэрпрэтаваць” і з поспехам уводзіць гэтыя “боскія”
досведы” ў сваѐ жыццѐ.
4
Аднак, у той момант, калі класічныя сімптомы
кундаліні праявіліся ў яе жыцці, дыягназ ужо не быў
добрым. Крыстына Гроф сама была ў вельмі моцнай
духоўнай патрэбе і ўсѐ больш і больш перакананая,
што яна становіцца звар’яванай. “Я была перакананая,
што іду прама ў кірунку псіхапатычнага жыцця. Я
баялася згубіць розум”.
5
Аднак, святло і парады
акультнай філасофіі дазволілі ѐй паставіць рэчы на
сваѐ “сапраўднае” месца. Яна зруйнавала сваѐ
сужэнскае жыццѐ, “тое, што павінна было адбыцца ў
любым выпадку”. Ёй параілі ўзяць ЛСД і пайсці да
Стана Грофа, спецыяліста па справах стану свядомасці,
каб ѐн мог яе накіраваць.
3
Stan and Christina Grof, “Spiritual Emergencies”, Yoga Journal, July-
August 1984, p.40
4
Stanislav Grof, Christina Grof (eds), Spiritual Emergency, Los Angeles,
CA: J.P. Tarcher, 1989.
5
Grof, Yoga Journal, p. 41
Крыстына і Стан Гроф ажаніліся і кіруюць
сѐння больш за 50 інфармацыйнымі каналамі SEN
(Сетка духоўнай патрэбы) у розных рэгіѐнах свету.
6
Яны публікуюць таксама вялікую колькасць выданняў
у вобласці акультнай метафізікі. Тое, як яны
інтэрпрэтуюць паталагічныя феномены выкліканыя
акультнымі практыкаваннямі – у якасці пазітыўнай
духоўнай
трансфармацыі
(форма
“духоўнага”
адраджэння) – не толькі стварае дапамогу ў
падтрымцы і зацвярджэнні акультнай вобласці, а
таксама стрымліваюць яе распазнанне.
НEКАЛЬКІ ДУМАК СПЕЦЫЯЛІСТАЎ
“Ахвяры гульні свядомасці”
“Людзі, якія
практыкуюць ѐгу толькі як фізічныя і разумовыя
практыкаванні ў рэшце рэшт становяцца ахвярамі
гульні свядомасці. Ім абяцаюць лепшае здароўе: яны
нават не падазраюць, што
канчатковай мэтай ѐгі
з’яўляецца зруйнаванне іх як індывідуумаў.
Як кажуць
Фюрштейн і Мілер, ѐга імкнецца да “прагрэсіўнага
разбурэння людзкой асобы, якая скончваецца
цалкавітай дэструкцыяй. На кожным этапе (анга) тое,
што мы называем “чалавекам”, больш і больш
разбураецца.” (Др. Джон Анкерберг)
“Не існуе ніякай “нейтральнай” ѐгі”
“Людзі
захаду памыляюцца, калі думаюць, што можна
практыкаваць хатха ѐгу, аддзяліўшы яе ад філасофскіх
і рэлігійных вераванняў, якія яе падтрымліваюць.
Гаворка ідзе пра цалкам аблуднае вераванне… Нельга
аддзяліць практыкаванне ад філасофіі… Самі рухі
становяцца ў нейкім сэнсе медытацыяй. Ці хочаце вы
таго, ці не, а бесперапынныя і паўтараныя заняткі
гэтымі практыкаваннямі скончацца тым, што пачнуць
уплываць на вас і ўцягваць у містычную ўсходнюю
перспектыву. Менавіта гэта і ѐсць мэта!... Сама сабой
зразумела,
не
існуе
ніякага
“нейтральнага”
практыкавання ѐгі”. (Джоана Майкельсен)
“Ёга захоўвае рэлігійны ўплыў гэтай сістэмы”
“Ёга мае індускія карані і захоўвае рэлігійны
ўплыў гэтай сістэмы. Выкладчыкі індускай мовы
першымі прызнаюць, што нельга аддзяліць ѐгі ад яе
рэлігійнага фундаменту. Гэта можа быць першым
крокам да няправільнага накірунку.” (Джім Броўн)
Перакладзена з французкай мовы.
Тытул арыгіналу “Chrétiens Magazine. Le Nouvel Age...”
№ 231, Avril 2011. Yoga, page 7-9
6
cf. Grof, Spiritual Emergency, p. 227.
ЦІ МОЖНА ХРЫСЦІЯНІНУ
ЗАЙМАЦЦА ЁГАЙ?
Падчас першароднага граху ва ўсім
Сусвеце настаў падзел: або належаць
Богу, або належаць непрыяцелю —
сатане. Не існуе няйтральнай сілы.
Або гэта сіла ад Бога — сіла Духа
Святога, або гэта сіла, якая належыць
д’яблу, — сіла злога духа.
Залежыць, на якую сілу чалавек
адкрываецца.