Гісторыя маёй мясцовасці. У легендах, паданнях і гістарычных крыніцах.
Я ад нараджэння пражываю ў самай прыгожай мясцовасці Падляшша- Белавежы. Яна размяшчана поўднёвым усходзе ваяводства, амаль на мяжы з Беларусяй. Велавежа знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Белавежскай пушчы і там жа месціцца сядзіба Белавескага нацыянальнага парку. Белавескі нацыянальны парк - гэта афіцыйная назва часткі Белавескай пушчы па польскім баку, якая знаходзіцца пад сьціслай аховай і складае толькі 1/6 [аднy шостy] ад усёй яе паверхні. Гэтую невялікую мясцоваць каля ракі Нараўка штогод наведвае многа турыстаў.
З увагі на бліскасць пушчы, Белавежа была важным местам ад стагоддзяў, а ёй гісторыя сягае вякоў. Першыя ўспаміны пра 'Белавежу' паходзяць з 14[трынаццатага] стагоддзя. У летапісах і кроніках, у тым у Хроніцы Быхаўца, пішуць пра палявання Вітаўта і Ягайлы на зубры ў Белавежы. Будаваная гісторыя вёскі Белавежа сягае другой паловы 16[шаснаццатага] стагоддзя. Менавіта з таго часу адкрыта рэшткі драўлянага палацу, у якім, на думку архэолягаў, затрымліваліся на паляванні князі літоўскія ды каралі польскія-Жыгімонт Аўгуст і Стэфан Баторы. Апрача гэтага, на тэрыторыі Палацавага комплексу былі адкрытыя рэшткі іншага драўлянага будынку, крыху маладзейшага ўзросту. Гэта дало падставы меркаваць, што там маглі затрымлівацца на паляваньні каралі Ўладзіслаў ІV[чацьвёрты] Ваза ці Ян Казімер Ваза.
Пра Белавежскую пушчу, Белавежу і акаліцу можна тут пачуць вельмі многа цікавых легенд і паданняў. Асабліва я любіла слухаць іх у часы майго дзяцінства, калі бабуля і дзядуля разказвалі іх у час доўгіх зімовых вечараў. І сёння я хачу разказаць Вам пра самыя цікавыя легенды, якіх расказваюць жыхары маёй роднай Белавежы.
Як я ўже сказала раней, польскі кароль Ягайла прабываў у Белавежы. Першы раз перабываў тут у 1409[тысяча чатырыста дзевятым] годзе, калі падрыхтаваў паляванне перад Грунвальдзскай бітвай. У свабодныя хвіліны ён любіў адзінока шпацыраваць па вялікай, таямнічай, цёмнай пушчы.
Аднаго раза, ён заснуў пад вялікім дубам і там прыснілася яму перамога над Крыжакамі. Ад гэтай пары Белавежская пушча сталася месцам асабліва важным для Ягайлы. Другі раз прыехаў ён у Белавежу дваццаць гадоў пазней, калі прабаваў уцякаць перад заразай. І тады Ягайлу паратавала пушча- ён перажыў цяжкаю пару.
Ад гэтага часу, людзі, якія жылі ў акаліцы Белавежы, лічылі гэты дуб амаль за святыню. Яны думалі, што ён прынасе ім шчасце і паспех у жыцці, таму ў кожны складаны мамент іх жыцця прыхадзілі да магутнага дрэва. Так і сапраўыды было- дуб меў таямнічую моц, якая памагала жыхарам- аздраўляла хворых, давала еду галодным, а у час вайны ратаваў іх жыццё.
Дуб Ягайлы да гэтай пары ёсць у Белавежскай пушчы. Легенды гавораць, што пакуль у пушчы будзе гэты дум або яго патомства, лес будзе існаваў далей.
Многіх людзей, якія бываюць у Белавежскай пушчы і якія жывуць тут, цікавіць пытанне: адкуль пайшла такая назва? Традыцыйна лiчаць, што яна была названа ў iмя высокай белай вежы, якая цяпер усё яшчэ ўзвышаецца ў г. п. Камянец побач з пушчай. Падстаў для гэтага ёсць нямала.
Дата будаўнiцтва вартаўнiчай Камянецкай вежы, як чытаем у iпацьёўскi летапiсе, вызначаецца 1276[тысяча дзвесце семдзесят шостым] годам. I сапраўды, да гэтага часу назва Белавежа, або Бяловеж ў пiсьмовых крынiцах, якія датычаць гэтых тэрыторый, не сустракаецца. Назва «Белавежская пушча» невыпадкова з'яўляецца толькi пасля будаўнiцтва вартаўнiчай Камянецкай вежы. Збудаванне гэта па тых часах было незвычайнае. Несумненна, яно не магло застацца непрыкметным у гэтай мясцовасцi. Такіяж вежы ў старажытнасці бялілі, адсюль і мабыць пайшла назва Белавежы і Белавежскай Пушчы.
Аднак аб назве Белавежскай пушчы і яе наваколля ў народзе бытуюць легенды, паданні, народныя выдумкі, сведкамі якіх былі нашы далёкія продкі. Адной з такіх легенд і з’яўляецца аповесць пра дачку князя Вітаўта. Вітаўт падараваў сваёй дачцэ частку пушчы, бо яна любіла вельмі прыроду. Гэта была самая прыгожая дзяўчына на ўсю ваколіцу. Яна вельмі любіла ўборы белага колеру. Узімку насіла футра з белага меху. Улетку – белую сукенку і белы капялюш. Людзі называлі яе белай княжной. І гэтую прыгажуню пакахаў сын польскага князя Ягайлы. Яны абоe любілі прыроду з яе лясамі і жыўнасцю. Іх бацькі вырашылі падрыхтаваць шлюб сваіх дзяцей. Шлюбны рытуал правялі ў Камянцы. Aдсюль на белых конях, у белай калясніцы, у белым убранні жаніх і нявеста, аб’ехаўшы тры разы Камянецкую вежу, накіраваліся ў адзін горад. Тут маладыя пасяліліся, а Нна паверсе замка, дзе жылі маладыя, былі вежы, пафарбаваныя ў белы колер. І ад гэтых вежаў узялася назва горада- Белавежа.
Аднак, у летапiсах не cказана дакладна, чаму пушча называецца Белавежскай, таму i ўзнiклi розныя іншыямеркаваннi. Але, паводле крынiц i асобных звестак не цяжка заўважыць, што найбольш верагодна звязваць назву пушчы з выдатным архiтэктурным помнiкам, з Камянецкай вежай, нямым сведкам шматвяковай гicтoрыi лесу.
27 верасня 1752[тысяча семсот пяцьдзесят другага] года, польскі кароль Аўгуст III[трэці] Сас, радрыхтаваў у Белавежскай пушчы вялікае паляванне. Пра гэты дзень можна прачытаць на пясковым авелісксе, які стаіць у палацавым парку ў Белавежы.У час гэтага палявання, былі забітыя 42[сорак два] зубры, 13[трынаццаць] ласёў, 2[два] алені, не кажучы ўжо пра дзікіх кабаноў.
Пра кабаны з Белавежскай пушчы апавядаюць легенды і аб адным з гэтых дзікіх свіней, з чорным крыжам на спіне, я хачу вам сёння расказаць.
Шмат гадоў таму, па запрашэнні Конрада Мазавецкага, на польскія зямлі прыехалі крыжакі. Рыцары Марыі мелі бараніць Польшчу перад Прусамі, а затым хрыстыянізаваць балтаў. На практыцы аднак, яны распаўсюджвалі тэрор, акрадалі жыхароў і павелічвалі свае маёнткі.
Падчас адной такой паездкі, чатырох рыцараў у белых плашчах з чорнымі крыжамі паехала ў лес. Там і яны сустрэлі пажуылую жанчыну. Яна пачаставала іх хлебам і мёдам, паразмаўлялі. Аднак на канец сустрэчы яны хацелі забіць жанчуну. Аднак ана аказалася чараўніцай - і перад тым, як халодны меч дасягнуў яе грудзі, жанчына вымавіла адпаведныя загаворы. Тады і рыцары ператварыліся ў чатыры дзікі з чорнымі крыжамі на спіне.
Найстарэйшыя людзі ў Белавежы не памятаюць, калі апошні раз у Белавежскай пушчы быў забіты дзікі з крыжом на спіне. Але ходзяць чуткі, што і цяпер адна такая дзікая свіня праходзіць па Белавежскіх лясах. Такога незвычайнага звера бачылі некалькі гадоў таму недалёка ад Месца сілы.
Людзі также кажуць, што калі памрэ апошні з чарадзейскіх дзікаў, вярнуцца ў Пушчу старажытныя багі з самым важным Лясавідам. Цяжка сказаць колькі праўды ў гэтых словах, але два-тры гады таму назад, каля вёскі Гушкі паставілі памятнік Лесавіду.
Падсумоўваючы, легенды заключаюць амаль усю гісторыю Белавежы. Дзякуючы ім Белавежа захавала сваю даўнюю гісторыю, а таксама сляды прысутнасці яшчэ Вялікіх князёў літоўскіх, польскіх каралёў ды расейскіх цароў. Думаю, што вельмі цікава аглядаць розныя месца ў горадзе ці акаліцы, калі ведаем легенды пра іх даўняю гісторыю. Думаю, што каб не гэтыя легенды і паданні, Белавежа не была б так чарадзейскім месцам, якім з'яўляецца цяпер.
Imię i nazwisko………………………………………………………………………………….
Temat: (Nr 73) Гісторыя маёй мясцовасці. У легендах, паданнях і гістарычных крыніцах.
BIBLIOGRAFIA
Literatura podmiotu:
Легенда пра Белавежскую пушчу [w:] Забытых таямніцаў чар рэд. Герасімюк Н., Гайнаўка: ЕкаПрэс, 2006, стр.8-9,
Чарадзейскі дзік [w:] Легенды Беласточчыны рэд. Гайдук М., Беласток: Offset-Print, 1997, стр. 67-68,
Дуб Ягайлы [w:] Аб чым шуміць Белавежская пушча рэд. Гайдук М, Беласток: БГКТ, 1982, стр.50-52.
Literatura przedmiotu:
Міхневіч У.: Белавеская пушча, Белавежа, Гайнаўка, http://www2.polskieradio.pl/zagranica/il/news/artykul111995.html,
Жучкевiч В.: Загадка Белавежскай Пушчы, http://www.stol-kam.na.by/p0101.htm,
Гайдук М.:Адкуль узялізя гэтыя легенды [w:] Аб чым шуміць Белавежская пушча рэд. Гайдук М, Беласток: БГКТ, 1982, стр.3-4.
………………………………………………
/podpis zdającego/