Б а н к а ў с к i в е с н i к , С А К А В I К 2 0 0 7
ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
66
Т
радыцыйныя
грашовыя сыстэмы
ў XVI—XVII стагоддзях:
траякі і таляры*
í‡Îfl˚
На мяжы XV i XVI стагоддзяў
у Нямеччыне паўстаў новы гату-
нак буйных срэбных манетаў, якi
ўводзiўся як адпаведнiк залатога
флёрына. Да гэтага спрычынiлася
адносная нястача золата на рын-
ках Эўропы ў параўнаннi з срэб-
рам, багатыя радовiшчы якога
былi адкрытыя ў Чэхii i Тыролi.
Да таго ж з пашырэннем мiжна-
роднага гандлю ўзрастала патрэба
буйных эмiсiй манет, якая ўжо не
магла забяспечвацца наяўнай
колькасцю золата.
Першыя манеты гэтага кштал-
ту, але ў якасцi манет памятных,
выбiў у 1479 годзе Максымiлян
Аўстрыйскi. Пяцьма гадамi паз-
ней камемаратыўную эмiсiю
паўтарыў ягоны брат Жыгiмонт у
Тыролi. А масавы выпуск таляраў
(на той час яны яшчэ мелi назоў
гульдэнгрошы, што азначала “буй-
ныя манеты вартасцю ў гульдэн”)
упершыню ажыццявiлi саскiя
электары ў самым пачатку XVI
стагоддзя. Вага гэтых манетаў бы-
ла 29,2 грама.
У 1518 годзе права выбiцця гэ-
тага грашовага гатунку атрымаў
граф Шлiк. Для выбiцця таляраў
ён скарыстаўся срэбрам з ра-
довiшчаў, адкрытых незадоўга да
таго каля чэскага места Яхiмава
(Joachimstal). Гэтая эмiсiя дала
новы назоў гульдэнгрошам (такса-
ма называных яшчэ рэйхсгульды-
неры), якi распаўсюдзiўся на ўсе
манеты гэтага кшталту, выбiва-
ныя пазней па ўсёй Эўропе, —
Joachimstaler, цi скарочана та-
ляр.
Неўзабаве з’явiлiся новыя
намiналы, прывязаныя да таляра
як кратныя — паўталяр i чвэрць-
таляр (орт). Пры вялiкай размаi-
тасцi мясцовых грашовых сыстэ-
маў у Нямеччыне, заснаваных на
дробных намiналах, гэтыя гатункi
выбiвалiся згодна з агульнай арды-
нацыяй, аб’ядноўваючы сыстэмы i
граючы ролю новае мiжнароднае
валюты.
У Нiдэрландах паходжанне та-
ляра ад залатога флёрына, цi дука-
та, адбiлася ў асаблiвых наймен-
нях гэтае манеты — дукатон, цi
зiльбэрдукат. Адлi гэта былi
толькi адныя з шматлiкiх “таляро-
вых” гатункаў Нiдэрландаў, калi
мець на ўвазе таляр як асноўны
буйны срэбны намiнал. Гэтак, ду-
катоны пазней дасталi курс у 60
стуйвэраў (дробная галандская ма-
нета). Паўднёванiдэрландскiя кро-
ненталяры адпавядалi 54 стуйвэ-
рам, рыксталяры Паўночных
Нiдэрландаў каштавалi 50 стуйвэ-
раў, а дзвюхгульдэнаўкi (кароны)
мелi курс у 40 стуйвэраў. Нiдэр-
ландскiя таляры належаць да най-
больш распаўсюджаных таляраў у
грашовым абарачэннi беларускiх
земляў у канцы XVI — пачатку
XVIII стагоддзя.
У 1535 годзе ў Данii быў уве-
дзены гульдэнгрош, якi адпавядаў
тром традыцыйным дацкiм мар-
кам. Дваццаццю гадамi пазней,
пры знiжэннi якасцi срэбра ў драб-
нейшых манетах, дацкiя таляры
набылi курс у 4 маркi. Ардынацы-
яй 1602 года тут уводзiлiся даволi
нехарактарыстычныя залатыя
намiналы, што адпавядалi чаты-
У
папярэдняй частцы артыку-
ла мы разгледзелi ход мадыфiка-
цыi традыцыйнае грашовае сыстэ-
мы Беларусi ў XVI стагоддзi пад
уздзеяннем польскае i заход-
неэўрапейскае сыстэмаў на пры-
кладах эмiсii траякоў i ўмовах iх
абарачэння на тэрыторыях
Вялiкага княства Лiтоўскага. Ра-
зуменне тых рэформаў будзе ня-
поўным без улiку ролi абарачэння
буйной срэбнай манеты — таляра i
яго разнастайных адпаведнiкаў,
якiя таксама спрычынiлiся да ста-
наўлення новае грашовае сыстэмы
з пераходам ад маланамiнальнага
манетнага шэрагу да шматнамiна-
льнага.
ëfl·‡ Å·ÛÒ͇„‡
ÌÛÏiÁχÚ˚˜Ì‡„‡ Ú‡‚‡˚ÒÚ‚‡
ÑÁÏiÚ˚ ÉìãÖñäI
* Друкуецца на мове прадстаўленага аўтарам арыгiнала з захаваннем стылю i арфаграфii. Заканчэнне. Пачатак артыкула надрукаваны ў часопiсе “Бан-
каўскi веснiк”, № 4, 2007.
ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
Б а н к а ў с к i в е с н i к , С А К А В I К 2 0 0 7
67
ром, шасцi i васьмi талярам. Такiм чынам, у адроз-
ненне ад iншых краiнаў Данiя выпусцiла не трады-
цыйны залаты грашовы гатунак у срэбры, а наадва-
рот. У 1608 годзе ў гэтай краiне быў выбiты таляр пе-
раймальнiцкага характару — лёвендаляр, што меў
свой узор у галандскiм адпаведнiку.
Даволi рана, у 1523 годзе, адбылася эмiсiя срэбна-
га флёрына ў Швецыi. У 1534 годзе яго нарматыўная
вага падвысiлася, зраўняўшыся з агульнаэўрапей-
скай. Цiкавым ёсць факт выпуску ў Швецыi медзя-
ных таляраў-плiтаў, распачаты ў 1633 годзе. Былi
эмiтаваныя i кратныя намiналы, напрыклад, дзесяцi-
таляраўка вагой амаль 20 кг. У абарачэннi гэтыя ма-
неты-волаты пачалi замяшчаць крэдытнымi жэтона-
мi, а пасля i банкоўкамi. Як буйная манета грашовае
сыстэмы, заснаванае на менш каштоўным, чым срэб-
ра, метале, медзяны таляр спачатку адпавядаў
1
/
2
та-
ляра срэбнага, а пасля — яго трацiне.
Нават Італiя, Францыя i Ангельшчына, якiя мелi
свае адметныя грашовыя сыстэмы, не пазбеглi эмiта-
вання таляраў. Гэтак, у сярэдзiне XVI стагоддзя ан-
гельскi манарх Эдуард VI выпусцiў пяцiшылiнгавую
манету (крону), што сталася адпаведнiкам кантынен-
тальнага таляра. Першыя французскiя таляры былi
ўведзены рэформай Людовiка XIII у 1641 годзе пад
назовам экю-д’аргэнт, альбо Люi-д’аргэнт (iзноў жа,
па аналогii з традыцыйнымi залатымi манетамi, —
экю-д’орам i Люi-д’орам).
З цягам часу таляр, дзякуючы сваёй высокай вар-
тасцi, набыў добрую рэпутацыю якаснае манеты, што
амаль не падлягала псуццю. Такiм чынам, курс таля-
ра да дробных грашовых гатункаў пастаянна ўзрас-
таў. Гэтак, кошт таляра, якi першапачаткова
ўводзiўся як 60 крайцараў у Нямечыне i Аўстрыi, у
1611 годзе вырас да 90 крайцараў, у 1619 годзе — да
108 крайцараў, налета — 180 крайцараў, а ўвосень
1622 года перасягнуў 1000! Тым часам у адваротны
бок мяняўся курс флёрына, да чаго прычынiлася пра-
цяглае падаражэнне золата. У сувязi з гэтым сам
тэрмiн хутка падзялiўся на два — таляр лiчэбны
(Rechnungstaler) i манетны (Speziestaler).
Крызiс псуцця дробных намiналаў, што ахапiў
Эўропу ў пачатку XVII стагоддзя, спрычынiўся да та-
го, што стала выгодна выкупляць добрыя таляры i пе-
рабiваць на дробную манету з штораз большай меднай
лiгатурай.
Паводле звесткаў беларускiх археолагаў, у нашай
краiне часта знаходзяць таляры нямецкiх гаспадарст-
ваў (Прусы, Брандэнбург, Саксонiя, Браўншвэйг, Га-
новэр, Лiпэ, Мiндэн, Квэдлiнбург, Гамбург, Кёльн i
iнш.), Вугоршчыны, Трансiльванii, Чэхii, Аўстрыi,
Зальцбурга, Швейцарыi, Эльзасу, Гiшпанii, Данii,
розных дзяржаўных утварэнняў Нiдэрландаў. Без-
умоўна, гэты спiс можна папоўнiць польскiмi таляра-
мi, перадусiм Жыгiмонта ІІІ Вазы. А цi былi ў абара-
чэннi нашы ўласныя старажытнабеларускiя таляры?
Так, але ў вельмi абмежаванай колькасцi.
Першыя буйныя срэбныя манеты Вялiкага княст-
ва Лiтоўскага таляравае вагi (20—30 грамаў)
з’явiлiся ў 1564 годзе. Сваiм дызайнам яны не нагад-
ваюць класiчныя заходнеэўрапейскiя таляры, а ма-
юць досыць арыгiнальны вонкавы выгляд. На адным
з бакоў выяўлены складовы шасцiпольны герб-тарча,
у палёх якога змешчаныя гербы Польшчы, ВКЛ,
Кiеўшчыны, Жамойцi i Валынi, а ў цэнтры —
Паўкопка Жыгiмонта Аўгуста, 1564
Таляр нагiбанскi Сцяпана Батуры, 1585
фамiльны герб роду Сфорцаў ( i гэта пры тым, што
мацi караля i вялiкага князя Жыгiмонта ІІ Аўгуста
— Бона Сфорца сканала ў 1558 годзе). У свой час зна-
камiты польскi даследнiк Мар’ян Гумоўскi зацемiў,
што на гэтай манеце “герб Вялiкага княства
Лiтоўскага... сканструяваны як анiдзе ў iншым мес-
цы”. Адлi гэта не адпавядае рэчаiснасцi, бо, па-пер-
шае, герб гэты няможна ўважаць за дзяржаўны герб
ВКЛ, а хутчэй — за герб вотчыны Жыгiмонта Аўгус-
та, дзе выразна акрэслены межы ўласна Лiтвы
(Вiленшчыны i ўсiх сучасных земляў Беларусi) i так
называных у той час Рускiх (Кiеўшчыны, Валынi), а
таксама Жамойцкiх уладанняў апошняга караля з
роду Ягелонаў. Усе яны прадстаўлены на першым та-
ляры Вялiкага княства Лiтоўскага як раўнапраўныя,
хоць i меншае значнасцi ўладаннi караля. Герб гэты
змешчаны пад вялiкакняскай мiтрай. Па-другое, да-
кладна такi самы герб выступае на залатых флёры-
нах ВКЛ пачынаючы з 1545 года. На iх, у адрозненне
ад таляраў, наўкол тарчы змешчаны лацiнамоўны
надпiс, што ў перакладзе чытаецца як “Манета за-
латая Вялiкага княства Лiтоўскага”. Толькi
даўняй традыцыйнасцю гэткае выявы герба на мане-
тах, наканаваных нават не для абарачэння ў краiне, а
для каралеўскага двара, можна патлумачыць змяш-
чэнне ў цэнтры тарчы герба памерлае каралевы-мацi.
На другiм баку пад каронай — манаграма самаго
Жыгiмонта. Узбоч яе стаiць дата (1564), а ў самым
нiзе — лацiнская лiчба XXX. Не абмяркоўваючы
свайго сцверджання, Мар’ян Гумоўскi выдаў яе за
абазначэнне намiналу ў лiтоўскiх грошах, абгрунта-
ваўшы замалое ўтрыманне срэбра ў манеце жаданнем
эмiтэнта даставаць як мага болей прыбытку. Але, як
вядома, для спекуляцыяў з прыбыткам лепей за ўсё
надаюцца дробныя намiналы. А ў жадным разе новы
для краiны гатунак манеты — пагатоў буйны. Гэткую
манету проста б не прымалi, калi б толькi кароль не
Б а н к а ў с к i в е с н i к , С А К А В I К 2 0 0 7
ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
68
гарантаваў яе пазнейшы выкуп па прымусовым, гэта
значыць, крэдытным курсе.
Зрэшты, магчымасць крэдытнага характару 30-
грашовых таляраў (паўкопак) не выключаецца, бо вя-
домая i iншая спроба Жыгiмонта Аўгуста ўвядзення ў
абарачэнне крэдытных дукатонаў i паўдукатонаў,
контрамаркаваных манаграмай валадара ў тым жа
годзе. Пра гэтую акцыю вядома болей з каралеўскага
унiверсалу ад 16 траўня 1564 года, дзе дукатонам на-
даецца прымусовы курс у 60 грошаў польскiх. Гэта
было прыкладна ў 1,8 раза больш, чым насамрэч у iх
утрымлiвалася срэбра. Звяртае на сабе ўвагу той
факт, што курс гiшпанскiм дукатонам надаваўся ў
грошах польскiх. Сапраўды, былi толькi тры трады-
цыйныя гатункi самабытнае вялiкалiтоўскае грашо-
вае сыстэмы, якая на той час дажывала апошнiя га-
ды, — пенязь, паўгрош i грош. Засталыя намiналы
ўводзiлiся альбо як часовыя, дзеля ўраблення глебы
для пераходу да польскае сыстэмы, альбо наўпрост
належалi да апошняе. Дзiўным было б увядзенне но-
вага грашовага гатунку ў сыстэме, якую меркавалi
неўзабаве скасаваць назусiм. Такiм чынам, разгляда-
ныя намi манеты былi паўкопкамi па польскай стапе,
што пацвярджаецца iх метралагiчнымi дадзенымi.
Брак iх знаходак у скарбах сведчыць пра рэпрэзэнта-
тыўны характар выпуску. Паўкопкi польскiя
Жыгiмонта Аўгуста, хоць i выбiваныя ў Вялiкiм кня-
стве Лiтоўскiм, не былi сродкам грашовага абарачэн-
ня на землях ВКЛ, анi нават у Польшчы, а ўяўлялi
сабой памятныя манеты. Вядомыя i унiкальныя
паўкопкi 1565 года з партрэтам вялiкага князя, а так-
сама чвэрцькопкi 1564 года.
Другая “таляравая акцыя” Жыгiмонта Аўгуста,
ужо памiнаная вышэй, увайшла ў гiсторыю пад назо-
вам “вяртанне спадчыны каралевы Боны”. Мацi вала-
дара, Бона Сфорца, ад’ехаўшы ў 1556 годзе на радзiму
ў Італiю, забрала з сабой вялiкiя сродкi, якiя потым
пазычыла гiшпанскаму каралю Пiлiпу ІІ. Не дача-
каўшыся вяртання запазыкi, былая каралева памер-
ла. Неўзабаве пасля гэтага Жыгiмонт Аўгуст звяр-
нуўся да Гiшпанii з прапановай вярнуць дзяржаўныя
грошы, але пасля доўгiх дыпляматычных перамоваў
атрымаў толькi частку з iх у выглядзе не-
апалiтанскiх, гiшпанскiх i гiшпанска-нiдэрландскiх
(бельгiйскiх) дукатонаў i паўдукатонаў Пiлiпа ІІ i Ка-
раля V. Гэтыя манеты вырашылi не пераплаўляць у
срэбра для выбiцця мясцовае манеты, а адно толькi
контрамаркаваць i пусцiць у абарачэнне ў якасцi крэ-
дытных грошай. Калi цяпер мы штодня маем справы
з гэткiм вiдам грошай — банкоўкамi, дык на той час
гэта была даволi выняткавая з’ява. Вартасць манеты
ўпершыню ў нашай гiсторыi забяспечвалася не ўтры-
маннем у ёй каштоўнага кову, а аўтарытэтам вялiкага
князя. Сваiм аўтарытэтам i пад страхам суровае кары
Жыгiмонт надаваў контрамаркаваным дукатонам
курс у 60 грошаў польскiх i абавязваўся па заканчэн-
ню вайны з Маскоўшчынай выкупiць iх назад па тым
жа курсе. Гэтак валадар хацеў перанесцi цяжар сваiх
фiнансавых даўгоў войску, што станавiўся невынос-
ным, на будучы пасляваенны час.
Контрамаркаваныя гiшпанскiя дукатоны i паўду-
катоны, у адрозненне ад паўкопак, трапiлi ў абарачэн-
не i знаходзяцца ў скарбах. Адлi, падкрэслiм iзноў
жа, гэта былi не класiчныя таляры, а толькi першыя
крэдытныя грошы на Беларусi. Да прыйма i адапта-
цыi класiчных заходнеэўрапейскiх таляраў у грашо-
вай сыстэме Вялiкага княства Лiтоўскага справа
нiколi так i не дайшла. Ужо 21 снежня 1565 года бы-
ло абвешчана аб выкупе гэтых таляраў да скарбу
(“Филипки далей ити межи людьми не мают”).
Фiлiпкамi гэтыя манеты называлi нават на ўрадавым
узроўнi праз iх паходжанне ад гiшпанскага караля
Пiлiпа. Гэта была першая буйная партыя заход-
неэўрапейскiх таляраў на Беларусi, таму гэты назоў
на пэўны час затрымаўся i ў якасцi агульнага абазна-
чэння таляраў. З 1529 года, калi таляр упершыню
ўпамiнаецца ў беларускiх пiсьмовых жаролах, i да ка-
ралеўскага унiверсала 1567 года, што рэгуляваў курс
паўнаважных i “неважных” таляраў, згадкi пра но-
вую для беларускага рынка манету трапляюцца адно
спарадычна.
У 1580 годзе на паседжаннi сейма ў Варшаве была
выдадзеная эпахальная мынцавая ардынацыя Сцяпа-
на Батуры, якая ўзаконiла выбiццё наступных гатун-
каў манетаў: таляраў, паўталяраў, шастакоў, трая-
коў, грошаў, паўгрошаў, шэлягаў, трацякоў i пенязяў
па польскай стапе. Былая адметная грашовая сыстэма
ВКЛ, заснаваная на трох срэбных намiналах, дэ-юрэ
перастала iснаваць.
Новыя лiтоўскiя таляры па выкананнi i метра-
лагiчных характарыстыках мелiся адпавядаць
класiчным цэнтральнаэўрапейскiм (нямецкiм) таля-
рам. Ім надаваўся курс у 35 грашоў польскiх. Адлi
паўталяры нiколi не былi выбiваныя, толькi унiкаль-
ны таляр асаблiвага кшталту (намiналам у паўтары
гульдэны) вядомы з 1580 года. Урэшце ў 1585 годзе
вельмi абмежаваным накладам былi выбiтыя ўласна
таляры нямецкага узору, хоць i трохi лягчэйшыя. Гэ-
тыя першыя ў поўным сэнсе таляры ВКЛ сталiся...
апошнiмi. Нiколi больш эмiсii таляраў у Вiльнi не
ўзнавiлiся. У той жа час распачалiся эмiсii таляраў
Крыжовiк — таляр крыжацкi, 1613
Патагон бургундскi Альберта
i Лiзаветы (пач. XVII ст.)
ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
Б а н к а ў с к i в е с н i к , С А К А В I К 2 0 0 7
69
Сцяпана Батуры ў Польшчы i Нагiбанii, што набылi
больш шырокае распаўсюджанне, у тым лiку i на Бе-
ларусi. Тым не менш i яны цяпер адносяцца да до-
сыць рэдкiх манетаў.
Больш-менш паспалiтай манетай на рынках
Вялiкага княства Лiтоўскага таляр стаў толькi ў XVII
стагоддзi. У 1608 годзе пасля перапынку была зноў
адчыненая быдгаская мынца, якая хутка сталася га-
лоўнай вытворчай пляцоўкай польскага мынцарства.
Тут упершыню былi выбiтыя польскiя чвэрцьталяры
— орты, якiя, пачынаючы з самага пачатку 1620-х га-
доў, сталiся даволi пашыраным грашовым гатункам
на рынках Рэчы Паспалiтае i беларускiх земляў у
прыватнасцi. Праўда, трошкi раней орты пачалi
выбiваць у вялiкiх колькасцях у вольным месце
Гданьску, якi традыцыйна меў трывалыя гандлёвыя
стасункi з Заходняй Эўропай, перадусiм, з Нямеччы-
най i Нiдэрландамi. У той жа час таляры з вышэйзга-
даных краёў пачалi шырокiм фронтам паступаць у
краiну галоўным чынам праз Гданьск.
У 1627 годзе сейм Рэчы Паспалiтае цалкам заба-
ранiў выбiццё дробнае манеты, якая падлягала мын-
цаваму псуццю. З манетай таляравай справа склалася
iнакш. Гэта была мiжнародная валюта для буйных
разлiкаў, i таму яна не магла псавацца ў значнай ме-
ры, iнакш гэта сталася б ганьбай для эмiтэнта — яго
манеты папросту нiкiм бы не прымалiся. У тым жа
годзе ў Быдгашчы распачалося даволi масавае
выбiццё таляраў i паўталяраў для абарачэння, якое
працягнулася да канца жыцця Жыгiмонта Вазы i
праз цэлае панаванне ягонага сына Уладзiслава.
Неўзабаве да выпуску таляравае манеты далучылiся
прускiя месцы Торунь, Эльблёнг i вольнае месца
Гданьск. Зацемiм асобна, што з перыяду валадарання
Жыгiмонта IV вядомыя таксама i эмiсii камемара-
тыўных таляраў.
Сярэдзiна XVII стагоддзя сталася векам росквiту
абарачэння таляраў на беларускiх землях, адлi гэта
былi не мясцовыя, а заходнеэўрапейскiя манеты са-
мых розных краёў. Найбольш распаўсюджанымi сталi
бiтыя ў аграмадных колькасцях таляры розных
правiнцыяў Нiдэрландаў — гэтак званыя крыжовiкi
(таляры крыжовыя, альбо патагоны) i iх фракцыi —
паў- i чвэрцьпатагоны, ляўкi (таляры з iльвом, альбо
лёвэндаляры) i паўляўкi, палашнiкi (каралеўскiя та-
ляры, альбо рыксдаляры) i паўпалашнiкi. У дакумен-
тах часта апускаецца дзяржаўная прыналежнасць та-
ляра, што выразна сведчыць пра яго мiжнароднае
прызнанне як манеты агульнавядомае i стабiльнае.
Andrzej Bial
⁄
kowski, Tomasz Szweycer “Monety ostatnich
Jahiellono´w”, Warszawa, 1975.
Marian Gumowski “Mennica Wilen´ska w XVI i XVII wieku“,
Warszawa, 1921.
Marian Gumowski “Podre˛cznik numizmatyki polskiej”, Krako´w 1914.
Eugenijus Ivanauskas, Robert J. Douchis “Coins of Lithuania 1386—
1707“, Vilnius, 1999.
Eugenijus Ivanauskas, Robert J. Douchis ”Lietuvos monetu˛ kalybos
istorija 1495—1769”. Vilnius, 2002.
Eugenijus Ivanauskas “Lietuvos pinigu˛ lobiai”, Vilnius, 1995.
Andrzej Mikol
⁄
ajczyk “Litewskie monety Zygmunta Starego i
Zygmunta Augusta w obiegu pienie˛z˙nym i produkcji menniczej Wilna”,
material
⁄
y z sesji ”Pienia˛dz i jego obieg na terenie Podlasia i Wielkiego
Ksie˛stwa Litewskiego od XIV do XVIII wieku”, Bial
⁄
ystok, 1984.
Zbigniew Z˙abin´ski “Rozwo´j systemo´w pienie˛z˙nych w Europie Zachdniej
i Po´l
⁄
nocnej”, Wrocl
⁄
aw, 1989.
“Археалогiя Беларусi (4 том. Помнiкi XIV—XVIII ст.)”, Мiнск,
2001.
Даля Грималаускайте, Иван Синчук ”Сатирический” трехгроше-
вик Сигизмунда Августа — монета чрезвычайных обстоя-
тельств?”, “Pienia˛dz pamia˛tkowy i okolicznos´ciowy — Wspo´lnota
dziejo´w”, material
⁄
y z IV Mie˛dzynarodowej Konferencji
Numizmatycznej, Warszawa, 2000.
Валентин Рябцевич “Нумизматика Беларуси”, Мн.: “Полымя”,
1995.
Спiс жаролаў:
З цягам часу ў Заходняй Эўропе набывалi папу-
лярнасць розныя фракцыi таляраў, напрыклад, 2/3
(гульдэн) i 1/3 (паўгульдэн). У XVIII стагоддзi, што
распачалося панаваннем у Рэчы Паспалiтай саксон-
скае дынастыi i жорсткiмi войнамi з Маскоўскай
дзяржавай, вялiкi распаўсюд у краiне атрымалi сак-
сонскiя i прускiя таляры i iх фракцыi. Апошнi кароль
Рэчы Паспалiтае Станiслаў Аўгуст Панятоўскi, якi
правёў грашовую рэформу ў дзяржаве, бiў 8-зала-
тоўкавыя, а напрыканцы валадарання — 6-залатоўка-
выя таляры. Гэта былi манеты рознага курсу, прывя-
заныя ўжо да залатоўкавае грашовае сыстэмы. Яны
аб’яднаныя найменнем “таляр” толькi фармальна,
дзякуючы кшталту вялiкае срэбнае манеты, пiк сла-
вы якой у Эўропе адышоў з мiнуўшым стагоддзем.
Заўвага: частка здымкаў узята з оn-line архiва
аўкцыёнаў Варшаўскага нумiзматычнага цэнтра
(http://wcn.pl/old/search/search.html).
Таляр каронны Жыгiмонта Вазы, 1632
Таляр ляўковы, 1646