background image

МАЛІТВА павінна выплываць 

 з СЭРЦА 

 

 

Езу, маліся за мяне, маліся ўва мне 

 

Вызвалім  наш  розум  ад  усяго,  што  не  

ѐсць  Езусам.  Калі  нам  цяжка  маліцца,  то 
будзем  безупынна  прасіць:  “Езу,  прыйдзі  ў 
маѐ сэрца, маліся за мяне, маліся ўва мне, каб 
я мог навучыцца ў Цябе, як трэба маліцца”. 

Бывае  такі  час,  калі  мы  не  можам 

маліцца;  тады  папросту  дазволім  Езуса 
маліцца  ў  нас  да  Айца  ў  цішыні  нашых 
сэрцаў.  Калі  мы  не  ў  стане  гаварыць, 
гаварыць  будзе  Ён.  Калі  мы  не  здолеем 
маліцца,  маліцца  будзе  Ён.  Аддадзім  Яму 
нашу нямогласць і мізэрнасць. 

 

 

Любі малітву 

 

Любі  малітву,  разбудзі  ў  сабе  патрэбу 

часта маліцца на працягу дня і знайдзі ў сабе 
сілу на такую малітву. Калі ты хочаш маліцца 
лепш,  то  павінен  маліцца  часта.  Малітва 
будзе  пашыраць  тваѐ  сэрца,  пакуль  яно  не 
стане  здольным  змясціць  у  сабе  той  Божы 

дар,  якім  ѐсць  сам  Бог.  Прасі  і  шукай,  і  тваѐ 
сэрца  стане  дастаткова  вялікім,  каб  прыняць 
Яго і захаваць як сваю ўласнасць. 

 

Малітва павінна выплываць з сэрца 

 

Каб  малітва  была  плѐннай,  яна  павінна 

выплываць  з  сэрца  і  датыкацца  да  Божага 
Сэрца. 

Прыгледзімся,  як  Езус  вучыў  маліцца 

сваіх вучняў. Ён загадаў называць Бога сваім 
Айцом,  усхваляць  і  праслаўляць  Яго  імя, 
выконваць 

Яго 

волю, 

прасіць 

хлеба 

паўсядзѐннага  –  духоўнага  і  дачаснага, 
прасіць  прабачэння  за  свае  грахі  і  ўмення 
прабачаць  іншым,  а  таксама  і  ласкі 
вызвалення  ад  зла,  якое  знаходзіцца  ў  нас  і 
навокал нас. 

 

Мой сакрэт зусім просты 

 

Мой сакрэт зусім просты. Я малюся і праз 

сваю  малітву  станаўлюся  ў  любові  адным 
цэлым з Хрыстом. Таму што маліцца да Яго – 
гэта  любіць  Яго,  а  значыць,  выконваць  Яго 
словы.  Прыпомнім  фрагмент  Евангелля 
паводле святога Мацвея: “Бо Я быў галодны і 
вы  не  далі  Мне  есці,  быў  сасмягшы  і  вы  не 
далі  Мне  піць,  быў  госцем  і  вы  не  прынялі 
Мяне,  быў  хворым  і  ў  астрозе,  і  вы  не 
адведалі Мяне” (Мц 25, 42-43). 

Мае  беднякі  з  усіх  трушчоб  свету 

падобныя да церпячага Езуса. Гэта ў іх Божы 
Сын жыве і памірае, праз іх Бог паказвае мне 
сваѐ  праўдзівае  аблічча.  Малітва  азначае  для 
мяне  яднанне  з  воляй  Езуса  на  працягу 
дваццаці  чатырох  гадзін  у  суткі.  Гэтае 

яднанне дазваляе мне жыць для Яго, праз Яго 
і разам з Ім. 

 

Маліся падчас працы 

 

Малітве  належыць  прысвячаць  прынамсі 

паўгадзіны раніцай і гадзіну вечарам. Можна 
маліцца падчас працы. Праца не перашкаджае 
малітве,  а  малітва  –  працы.  Патрэбна  толькі 
звычайнае  ўзнясенне  нашых  думак  да  Яго. 
Дастаткова,  калі  мы  скажам:  “Люблю  Цябе, 
Божа,  давяраю  Табе,  веру  ў  Цябе,  Ты 
неабходны мне цяпер”. Вось такія звычайныя 
словы. Гэта цудоўная малітва. 

 

Проста размова з Богам 

 

Малітва – гэта проста размова з Богам. Ён 

гаворыць  да  нас  –  мы  слухаем.  Мы  гаворым 
да  Яго  –  Ён  слухае.  Малітва  –  гэта 
двухбаковы  працэс:  мы  гаворым  і  слухаем. 
Часта  паўтарай  такую  малітву:  “Езу  ў  маім 
сэрцы, я веру ў Тваю чулую любоў да мяне. Я 
люблю Цябе”. 

Чым  больш  ты  будзеш  маліцца,  тым 

лягчэй  стане  для  цябе  малітва.  А  чым 
лягчэйшай будзе для цябе малітва, тым больш 
ты будзеш маліцца. 

 

Езус з’яўляецца малітвай 

 

У  рэчаіснасці  існуе  толькі  адна  малітва, 

адзіная праўдзівая малітва – сам Езус. 

Езус уваходзіць у тваѐ існаванне як Хлеб 

Жыцця. Прыходзіць, каб ты спажыў Яго. Так 
моцна  Ён  цябе  любіць!  Але  прыходзіць 
таксама  як  той,  хто  галодны;  як  бліжні  з 
надзеяй, што ты накорміш Яго хлебам свайго 

background image

жыцця, што накорміш Яго сваім сэрцам праз 
любоў і сваімі рукамі праз служэнне. 

Езус  заахвочвае,  каб  мы  сталі  людзьмі 

малітвы.  Езус  з’яўляецца  нашай  малітвай,  а 
таксама  адказам  на  нашу  малітву.  Ён  сам 
захацеў  быць  у  нас  жывой  песняй  любові, 
хвалы,  падзякі,  заступніцтва  і  кампенсацыі 
Айцу ад імя ўсяго стварэння. 

 

Душа чалавека,  які моліцца, – гэта 

душа, дзе пануе глыбокая цішыня 

 

Вельмі цяжка маліцца, калі мы не ведаем, 

як  павінна  выглядаць  малітва.  Мы  павінны 
навучыцца маліцца. 

Найважнейшай 

умовай 

малітвы 

з’яўляецца  цішыня.  Душы  паглыбленых  у 
малітву  людзей  –  гэта  душы,  у  якіх  пануе 
глыбокая  цішыня.  Мы  не  можам  увайсці  ў 
прысутнасць  Бога,  калі  не  прымусім  сябе  да 
ўнутранай  і  знешняй  цішыні.  Таму  мы 
павінны  прызвычаіцца  да  суцішэння  душы, 
вачэй, языка. 

 

 

             

 

Езус чакае ў цішыні 

Цішыня  нараджае  ў  нас  новы  погляд  на 

ўсѐ,  што  нас  акружае.  Цішыня  патрэбна,  каб 
абудзіць нашу душу. Езус заўсѐды чакае нас у 

цішыні.  У  гэтай  цішыні  Ён  слухае  нас,  у 
цішыні  прамаўляе  да  нашых  душ,  у  гэтай 
цішыні  мы  чуем  Яго  голас.  Вельмі  цяжка 
дасягнуць унутранай цішыні, але мы павінны 
імкнуцца  да  гэтага.  У  цішыні  мы  знаходзім 
новую сілу і праўдзівае адзінства. 

 

Важна не тое, што гаворым мы, а 

тое, што гаворыць Бог 

 

Бог  любіць  цішыню.  Трэба,  каб  мы 

шукалі  Бога,  але  не  знойдзем  Яго  ў  шуме  і 
сумятні. Паглядзіце, у якой глыбокай цішыні 
растуць дрэвы, кветкі, трава і развіваецца ўся 
прырода,  у  якой  цішыні  рухаюцца  зоркі, 
месяц і сонца. 

Чым  больш  мы  атрымаем  у  нашай  ціхай 

малітве,  тым  больш  зможам  даць  іншым 
нашымі 

ўчынкамі. 

Цішыня 

дазваляе 

паглядзець на  ўсѐ з іншай перспектывы. Нам 
патрэбна  гэтая  цішыня,  бо  яна  закранае 
душы. Найважнейшым з’яўляецца не тое, што 
мы гаворым, але тое, што Бог гаворыць да нас 
і праз нас. 

                    Плод цішыні 

 

Плодам  цішыні  з’яўляецца  малітва. 

Плодам  малітвы  –  вера.  Плодам  веры  – 
любоў.  А  плодам  любові  з’яўляецца 
служэнне. 

 

Малітва робіць сэрца чыстым 

 

Малітва  зробіць  тваѐ  сэрца  чыстым,  а 

чыстае  сэрца  ўмее  бачыць  Бога.  Калі  ж  вы 
ўбачыце  адзін  у  адным  бога,  то  будзеце 
ўзаемна любіць адзін аднаго.  

 

(духоўныя разважанні святой  Маці Тэрэзы, 

з кнігі “Найбольшая запаведзь”) 

 

 

“Ойча наш, каторы ёсць у небе, 

свяціся імя Тваё, прыйдзі 

валадарства Тваё, будзь воля Твая, 

як у небе так і на зямлі. Хлеба 

нашага штодзённага дай нам сёння і 

адпусці нам правіны нашы, як і мы 

адпускаем вінаватым нашым, і не 

ўводзь нас у спакусу, але збаў нас  

ад злога. Амэн” 

(Мц 6,9-13)

 

 

 

“Затрымайцеся, і прызнайце  ўва Мне 

Бога” 

(Пс 46,11)