Ці лячыць хваробы замовамі?
У нашай краіне даволі шырокай
папулярнасцю карыстаюцца разнастайныя
знахаркі,
варажбіткі,
прарочыцы,
аздаравіцелі і да т.п. У сувязі з тым, што
наш народ у сваѐй абсалютнай большасці
хрысціянскі, адпаведна і “рынак” магічных
паслугаў
дастасоўваецца
да
попыту
спажыўцоў. На прыѐме ў знахара беларускі
чалавек найчасцей убачыць праваслаўную
ікону, таму што большасць жахароў краіны
– праваслаўныя, а замова сапраўды часта
нагадвае хрысціянскую малітву. Здаецца,
што ўсѐ вельмі “па-Божаму”. Аднак больш
дасведчаныя вернікі, спакусіўшыся на
сеанс “лячэння”, заўважаюць, што, акрамя
малітвы,
у
ім
выкарыстоўваюцца
“замоўленыя”
рэчы
або
прадукты,
адпаведны рытм і колькасць паўтарэнняў
“малітвы”, а таксама дадатковыя дзеянні і
словы, незразумелыя або схаваныя ад
“пацыента”.
Ад
гэтых
элементаў
сакрэтнасці і паходзіць агульная навуковая
назва такога тыпу практыкаў – акультныя
(лац. “occulo” “occultus”- “схаванае”,
“сакрэтнае”).
Рашэнне звярнуцца да знахара вельмі
часта ўзнікае ў сітуацыі безнадзейнасці,
калі невядома, дзе шукаць ратунку ў
складанай жыццѐвай сітуацыі, або пры
бяссіллі медыкаў перад няўмольнасцю
цяжкай хваробы. Калі чалавек не ведае
Бога, гэта можна неяк зразумець. Аднак
хрысціяніну, які не толькі ведае Бога, але
праз хрост стаў Яго дзіцем, няма сэнсу
звяртацца да кагосьці іншага, калі яго
Айцец – Усемагутны Бог, для якога няма
нічога немагчымага. Таму ў Святым
Пісанні Пан Бог называе агідаю, абразаю і
найцяжэйшым грахом тое, што Яго дзеці
прыходзяць са сваімі клопатамі не да Яго,
але да нейкіх “магаў” (пар. Дрг 18, 9-12; Ер
29,8; Мудр 13,1-5; Дз 8,9-24; 13,10).
Нездарма грэх ідалапаклонства і магіі
Біблія ставіць на першае месца сярод
папярэджанняў Дзесяці Божых запаведзяў
(пар. Зых 20,3; Дрг 5,7; 6, 4-5; 20, 2-5).
Хтосьці можа запярэчыць, што
ѐн ідзе да Бога, бо знахар (“бабка”,
харызматык, кантакцѐр і г.д.)
моліцца.
Аднак у такой сітуацыі гэты маг,
ці “бабка”, становіцца альтэрнатываю
малітве Касцѐла (Царквы). Атрымліваецца,
што нібыта існуюць дзве незалежныя сілы:
Касцѐл з аднаго боку і “цаліцель” – з
другога. Куды ж ісці: у касцѐл ці да
“аздаравіцеля”?
Большасць
адкажа
прагматычна: “Трэба звяртацца і туды, і
туды, каб выкарыстаць усе магчымасці”. А
на самай справе існуе фундаментальная
розніца паміж магічным і хрысціянскім
падыходам
да
жыцця,
якія
нельга
спалучаць.
Магічны (язычніцкі) падыход да
малітвы характарызуецца тым, што
чалавек ставіць на першае месца сваѐ
“я”, свае пажаданні, сваю волю, свае
планы і бачанне жыцця. Ён гатовы
выкарыстоўваць любыя практыкі і
інструменты, каб дабіцца сваѐй (!)
мэты.
У хрысціянстве чалавек усѐ
давярае Богу, бо верыць, што Ён –
любячы
Айцец,
які
жадае
найлепшага для свайго дзіцяці, і
таму пакіруе сітуацыяй так, каб
для чалавека (Яго дзіцяці) было
найлепей.
А калі Бог усѐ ведае і ўсѐ можа,
і няма нікога разумнейшага, магутнейшага
і больш любячага, то лагічна, што трэба
мець дачыненні толькі з Ім і давяраць
толькі Яму. Больш за тое, хрысціянін – гэта
чалавек, які верыць, што Бог стварыў на
зямлі спецыяльную супольнасць – Касцѐл
(Царкву),
надзеленую
надзвычайнымі
дарамі (святымі сакрамэнтамі). Касцѐл –
гэта не толькі супольнасць вернікаў, але і
містычнае Цела Хрыста. Таму тое, што
здзяйсняецца ад імя ўсяго Касцѐла,
робіцца самім Хрыстом (пар. Рым 12, 4-5;
Клс 1, 18; ККК 789-796). Няма больш
моцнага і эфектыўнага дзеяння, чым
дзеянне Хрыста – Касцѐла, і таму
хрысціянін не мае патрэбы ў ніякіх
знахарах і альтэрнатыўных паслугах, бо ѐн
мае доступ да асаблівай (сакрамэнтальнай)
сувязі
з
самім
Богам,
а
кожная
альтэрнатыва
Хрысту-Касцѐлу
(Богу)
раўназначная
здрадзе
і
з’яўляецца
відавочным абсурдам.
Існуе
яшчэ
адна
вельмі
далікатная
форма
акультызму,
здрады Пану Богу, якая можа
заблытаць верніка. Гэта спакуса
думаць, што знахарка мае дар ад
Бога,
што яна вельмі пабожная, што Бог
нейкім асаблівым чынам случае яе
малітвы, а малітвы іншых людзей (нават
Касцѐла) не чуе. Гэта падман. Аналіз Бібліі
двухтысячагадовы
вопыт
хрысціянства
паказваюць, што раней ці пазней усялякія
альтэрнатыўныя
Касцѐлу
(Хрысту,
сакрамэнтам) прапаведнікі і аздаравіцелі
аказваліся або звычайнымі шарлатанамі,
або былі кіраваныя злым духам, які
маніпуляваў
іх
усведамленнем
сваѐй
эксклюзіўнасці, выбранасці, місіі і да т.п.
У сувязі з тым, што ў каталіцкім
асяроддзі пачалі набываць папулярнасць
разнастайныя “малітвы аб аздараўленні”,
пагоня
за
вернікамі
або
святарамі
“харызматыкамі”,
ці
“аздаравіцелямі”,
Касцѐл пачаў перасцерагаць вернікаў ад
спакусы магічнага падыходу да веры. На
гэтую тэму Апостальская Сталіца выдала
спецыяльныя дакументы, сярод якіх варта
ўзгадаць
выдадзеную
Кангрэгацыяй
Веравучэння Інструкцыю пра малітву аб
аздараўленні (14.09.2000), у якой Касцѐл
перасцерагае вернікаў, каб не паддаваліся
спакусе магічнага падыходу да малітваў,
сакрамэнтаў
ці
святароў.
У
2001г.
Кангрэгацыя
Божага
культу
выдала
дакумент, у якім заклікае вернікаў не
ператвараць
літургію
ў
магічнае
(“харызматычнае”) спатканне, калі да Бога
прыходзяць для таго, каб патрабаваць
(чакаць)
ад
Яго
аздараўлення
(“Дырэкторый аб народнай пабожнасці і
літургіі”, 17.12.2001). У хрысціянстве няма
катэгарычнага патрабавання і прымусу.
Ёсць давер да любячага Бога, які ведае, што
нам патрэбна на самай справе, і жадае нам
гэта даць. Ад нас патрабуецца толькі не
згубіць з Ім кантакт, дазваляючы Яму
вырашаць, што і як рабіць. Аднак нам
хочацца, каб было так, як мы хочам, як нам
здаецца, хоць сапраўдны хрысціянін ведае,
што чалавек можа памыляцца, і толькі
адзін Бог ведае, як для нас найлепей.
Прыклад многіх святых паказвае,
што нават цяжкая хвароба можа
быць дапушчаная Панам Богам, каб
па-сапраўднаму духоўна аздаравіць
цэлую сям’ю.
Святары ведаюць шмат
прыкладаў таго, як праз хваробу і нават
смерць кагосьці блізкага цэлыя сем’і
навярталіся да Бога, выпраўлялі сваѐ
жыццѐ. Таму крыж пакутаў можа быць
дапушчаны Богам для таго, каб стаць
крыжам збаўлення і для самога чалавека, і
для яго блізкіх.
Часта зварот да знахараў звязаны з
тым, што вернік не ўсведамляе таго, што ѐн
ужо мае, належачы да Касцѐла.
Няма
больш моцнага аздараўлення ад
Бога,
чым
шчырае
прыняцце
святых сакрамэнтаў, сярод якіх Езус
пакінуў нам нават спецыяльны
сакрамэнт – намашчэнне хворых,
прадугледжаны для тых, хто мае
праблемы з фізічным здароўем.
Пра
распаўсюджанасць і моц гэтага сакрамэнту
наўпрост згадваецца ў Бібліі (пар. Мк 6, 13;
Як 5, 14-16). Акрамя таго, мы атрымліваем
аздараўленне, прыступаючы да шчырай
споведзі,
прымаючы
чыстым
сэрцам
святую Камунію. Усе ведзьмары свету
бяссільныя перад вернікам, паяднаным з
Богам, бо моц хрысціяніна – гэта моц
самога Хрыста, які ў ім прабывае.
Хрысціянам не трэба азірацца на
язычнікаў, якія не ведаюць Жывога Бога і
шукаюць ратунку ў зямных тварэннях і
штукарствах, імітуючых малітвы Касцѐла.
Гэта
прымітыўнае
цемрашальства
з
хрысціянскімі дэкарацыямі, на якім хтосьці
зарабляе, а хтосьці становіцца ахвяраю не
толькі шарлатана, але і дэманічных
залежнасцяў. Таму кожны раз, калі ўзнікае
пытанне аб пошуку шляхоў аздараўлення,
адказ
хрысціяніна
павінен
быць
адназначны: святыя сакрамэнты Касцѐла,
яднанне з самім Хрыстом. Ніякая
“бабка”,
нават
абстаўленая
сотнямі
іконаў
і
прыгожымі
малітвамі, не можа параўнацца з
уваскрослым Езусам – Панам Неба і
Зямлі, які сыходзіць на алтар для
таго, каб у Камуніі паяднаць
чалавека
з
Богам,
даць
яму
звышнатуральную моц – Божую
ласку. У споведзі і намашчэнні Езус дае
здароўе душы і целу настолькі, наколькі
гэта неабходна, каб прывесці чалавека да
неба. Усім хрысціянам перад спакусаю
актыўнасці разнастайных магаў неабходна
радасна
абвяшчаць
рэальную
моц
Непераможнага
Хрыста
–
Адзінага
Аздаравіцеля свету, які заснаваў святы
Касцѐл як дасканалую прастору збаўлення.
(матэрыял узяты з часопіса “Ave Maria”, №6 (231), 2014 –
кс.Андрэй Рылка, магістр тэалогіі і філасофіі)
Ці лячыць
хваробы
замовамі?