Чым ёсць спакуса і як яе перамагчы

background image

Спакусы ў жыцці

хрысціяніна

Спакуса для нас з’яўляецца карыснай і

неабходнай!


Часамі спакуса патрэбна для таго, каб

прыпомніць нам пра Божую прысутнасць, бо
тады мы робім учынкі любові, звяртаемся да
Яго.


Мы яшчэ лепш пазнаѐм цану нашай

душы па намаганнях шатана, якія ѐн
прыкладае, каб загубіць яе. Усѐ пекла супраць
яе паўстае, усѐ неба яе падтрымлівае… Ах,
якая ж яна вялікая! Шчаслівыя душы, якія
супрацьстаяць спакусе! Шатан падвойвае
сваю нянавісць, калі бачыць, што нейкая
душа імкнецца да з’яднання з Богам. О,
шчаслівае з’яднанне!..


Толькі ў барацьбе мы даказваем Богу

нашу любоў, толькі прымаючы на сябе цяжар,
які Ён спасылае нам.


Даючы дазвол на тое, каб людзі

адчувалі спакусы, Бог хацеў упэўніцца, ці
маюць яны любоў да свайго Стварыцеля.


Пан Бог жадае ад нас не мучаніцтва, а

супраціўлення ўсяго некалькім спакусам.


Як толькі душа пажадае змяніць сваѐ

жыццѐ, як толькі захоча прысвяціць сябе
Богу, усѐ пекла кідаецца на яе.


Найбольшую спакусу спазнае той, хто

гатовы пры дапамозе Божай ласкі ўсѐ аддаць
для збаўлення сваѐй беднай душы.

Найбольшай спакусай з’яўляецца не

мець спакус больш ніколі.


У гарнізоне ўсе салдаты добрыя.

Адважныя ад баязліўцаў адрозніваюцца
толькі на полі бітвы.


Спакусы, якіх найбольш трэба баяцца і

якія прыносяць гібель большай колькасці
людзей, чым мы думаем, - гэта тыя дробныя
думкі, якія выплываюць з любві да сябе, з
добрага меркавання пра сябе, і тыя маленькія
апладысменты сабе ва ўсім, што робім,
апладысменты ўсяму прыемнаму, што пачулі
ў свой адрас.


Спакуса – гэта не толькі дрэнная думка,

якая датычыць нячыстасці, нянавісці або
жадання адпомсціць і якую трэба адкінуць;
гэта таксама ўсе засмучэнні, якія закранаюць
нас.


Жыла калісьці святая, якая пасля

спакусы скардзілася нашаму Пану, кажучы:
“Дзе Ты быў, мой салодкі Езу, падчас той
страшнай буры?” Пан ѐй адказаў: “ Я быў у
тваім сэрцы і радаваўся, бачачы, як ты
змагаешся”.


Можам сказаць, што мы з’яўляемся

шчаслівымі, спазнаючы спакусу. Гэта час
духоўнага жніва, калі мы збіраем плѐн для
неба. Так, як падчас жніва: устаѐм рана,
бяромся за цяжкую працу і не скардзімся,
таму што збіраем ураджай.


За навяртанне грэшнікаў я ахвярую

таксама спакусу: гэта адбівае ахвоту ў шатана
і схіляе яго кінуцца наўцѐкі, таму што спакуса
абарочваецца супраць яго… Рабіце так, і ѐн
пакіне вас у спакоі.

Тры рэчы абавязкова патрэбны, каб

супрацьстаяць

спакусе:

малітва

для

асвятлення, сакрамэнты для ўзмацнення і
чуйнасць для абароны.


Спакуса

з’яўляецца

сродкам

для

здабыцця неба. Мы так коратка прабываем на
зямлі, што калі б не адчувалі спакусу, то якую
б мелі заслугу з таго, што робім дабро?


Самыя вялікія святыя – гэта тыя, якія

спазналі найбольш спасус.


Калі перажываеце спакусу, ахвяруйце

Пану Богу заслугу ад гэтай спакусы, каб
атрымаць супрацьлеглую цноту.


Самымі

паўсядзѐннымі

спакусамі

з’яўляюцца пыхлівасць і нячыстасць. Адным
са спосабаў, каб супрацьстаяць ім, з’яўляецца
актыўнае жыццѐ для Божай хвалы. Многія
людзі аддаюцца ляноце і гультайству. І нічога
дзіўнага, што шатан пануе над імі.


Хрысціянін заўсѐды павінен быць

гатовы да бітвы.


Наш Боскі Збавіцель, будучы ва ўсім

узорам для нас, пажадаў быць ім таксама ў
часе спакусы.


Ёсць людзі настолькі слабыя, што пры

найменшай

спакусе

дазваляюць

сябе

скамячыць, нібы паперку.


Калі нас прыгнятаюць спакусы, нельга

нам апускаць рукі.


Не трэба думаць, што ѐсць такое месца

на зямлі, дзе б мы маглі схавацца ад гэтай
вайны. Мы сустрэнем шатана ўсюды, і ўсюды

background image

ѐн будзе старацца вырваць у нас неба. Але мы
заўсѐды і ўсюды можам перамагчы.


Калі шатан хоча загубіць чалавека, то

пачынае ў ім узбуджаць вялікую неахвоту да
малітвы.

Шатан заўсѐды побач з намі і правярае,

якім чынам мог бы нас спакусіць.


Шатан выкарыстоўвае ўсѐ, што нас

акружае, каб схіліць нас да зла. Ён даследуе
кожны рух нашага сэрца.


Шатан робіць, што толькі можа, каб

запляміць нашу душу.


Шатан надзвычайна задаволены, калі

душа становіцца грэшнай і прабывае ў граху.


Нельга слухаць шатана, які заўсѐды

імкнецца, каб мы пагрузіліся ў роспач пасля
таго, як ѐн падштурхнуў нас да зла.


Шатан вельмі хітры, але сілы не мае: яго

праганяе адзін знак крыжа.


У звычайнай бітве мы заўсѐды можам

прайграць. У змаганні супраць шатана мы
заўсѐды, калі толькі хочам гэтага, можам
перамагчы з дапамогай Божай ласкі, у якой
Бог нам ніколі не адмаўляе.


Ах, дзяця маѐ! Шатана не ўсе

ўспрымаюць аднолькава. Для мяне ѐн
заўсѐды гадкі, а для вас заўсѐды мілы.


Напачатку

я

баяўся,

а

потым

прызвычаіўся: звяртаюся да Бога, раблю знак
крыжа, кірую некалькі слоў пагарды да
шатана… Зрэшты, я заўважыў, што шум
узмацняецца,

а

атакі

злога

духа

падвойваюцца перад тым, як павінен
прыбыць вялікі грэшнік.


Шатан пакідае ў спакоі дрэнных

хрысціян і зусім імі не цікавіцца, але супраць
тых, хто чыніць дабро, падымае тысячу
нагавораў і зняваг.


Д’ябал спакушае ў першую чаргу

прыгожыя душы.


Шатан удвойвае свае намаганні кожны

раз, калі прадбачыць, што мы зробім нешта
добрае.


Толькі тых, хто хацеў бы выйсці з граху,

шатан спакушае, таму што ѐн усведамляе,
якое дабро яны маглі б учыніць.


Шатан спакушае толькі тыя чыстыя

душы, якія хацелі б выйсці з граху, а таксама
тыя, якія знаходзяцца ў стане ласкі. Іншыя
ўжо належаць яму, і ѐн не мае патрэбы іх
спакушаць.


Хто хоча забаўляцца з шатанам, не можа

радавацца з Езусам Хрыстом (св. Пётр
Хрызалог).


Шатан надзвычай злы і адначасова

вельмі бязглузды, таму што паказвае мне ўсѐ
дабро, якое дасягаецца ў Арсе.


Не трэба было баяцца: гэта чорт. Ён

нічога не можа зрабіць табе.


О, я прызвычайваюся да гэтага! Ён

нічога не можа без Божага дазволу.

(з разважанняў св. Яна Марыі Віянэя з кнігі “Бог прагне нашага
шчасця”, стар. 88-94)

ЧЫМ ЁСЦЬ СПАКУСА І ЯК ЯЕ

ПЕРАМАГЧЫ

З вялікай радасцю прымайце,

браты мае, калі ўпадаеце ў розныя

выпрабаванні, ведаючы, што

выпрабаванне вашай веры

робіцца цярплівасцю

(Якуба 1: 2-3)

Дабрашчасны чалавек, які вытрывае

выпрабаванне, бо пасля выпрабавання ѐн

атрымае вянок жыцця, які паабяцаў Гасподзь

тым, хто любіць Яго.

У выпрабаванні ніхто хай ня кажа : “Бог мяне
спакушае”; бо Бог не спакушаецца злом і Сам

не спакушае нікога

(Якуба 1: 12-13)


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:
Nadciśnienie naczynionerkowe NNN
n
N
ROZDZIAŁ X.1 WYBRANE OBIEKTY POŁUDNIOWEGO SKUPISKA O NIEUSTALONEJ CHRONOLOGII, MAGAZYN DO 2015, Nowe
Bazy?nych pytania2 lato2014
GúËWNE RË»NICE POMI¦DZY PIúKí NO»Ní
późniak koszałka,bazy?nych, Dostęp do?z?nych poprzez WWW
(8) C 212??ntros Ltd
Bazy?nych ?f
Lady GaGa Just?nce
KAREL POLÁČEK Bylo nás pět
referat cultura, Medycyna, Moje podreczniki, 1 rok, Рефераты
sc5 druk, Politechnika Wrocławska, PWR - W10- Automatyka i Robotyka, Sem3, Elektro, Podstawy elektro
Cultura e interação no ensino de lĂ­ngua inglesa, Nauka języków, język hiszpański, portugalski, wł
Spis tresci, Informatyka, Informatyka, Informatyka. Metody numeryczne, Kosma Z - Metody i algorytmy
Praca z?zą?nych
34 35 Лазеры, квантово механ методы
bazy?nych przestrzennych
Перекладx

więcej podobnych podstron