dysleksja
OKE
ŁOMŻA
CKE
JĘZYK BIAŁORUSKI
POZIOM PODSTAWOWY
PRZYKŁADOWY ZESTAW ZADAŃ
Czas pracy 170 minut
Instrukcja dla zdającego
1. Proszę sprawdzić, czy arkusz egzaminacyjny zawiera 15 stron.
Ewentualny brak należy zgłosić przewodniczącemu zespołu
nadzorującego egzamin.
2. Część 2 arkusza zawiera dwa tematy wypracowania. Do
opracowania trzeba wybrać jeden z nich i podkreślić.
3. Proszę zaplanować czynności tak, by było możliwe rozwiązanie
zadań z obu części arkusza w ciągu 170 minut.
4. Pracę proszę napisać czytelnie.
5. Proszę pisać tylko w kolorze niebieskim lub czarnym; nie wolno
pisać ołówkiem.
6. Nie wolno używać korektora.
7. Błędne zapisy trzeba wyraźnie przekreślić.
8. Wszystkie notatki należy sporządzać tylko w brudnopisie, który
nie będzie oceniany.
9. Podczas egzaminu można korzystać ze słownika językowego.
Życzymy powodzenia!
MARZEC
ROK 2008
Za rozwiązanie
wszystkich zadań
można otrzymać
łącznie
70 punktów
Część I – 21 pkt
CzęśćII – 49 pkt
Wypełnia zdający przed
rozpoczęciem pracy
PESEL ZDAJĄCEGO
KOD
ZDAJĄCEGO
Miejsce
na naklejkę
z kodem szkoły
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
2
CZĘŚĆ I – ROZUMIENIE CZYTANEGO TEKSTU
Прачытай уважліва тэкст і адкажы на пытанні
В. С. Болбас, Сям’я і выхаванне дзяцей у феадальнай Беларусі
1. Cпрадвеку сям'я была самай дзейснай крыніцай развіцця народнай
педагагічнай думкі, каталізатарам выхаваўчых ідэй і галоўным сацыяльна-грамадскім
інстытутам фарміравання кожнай асобы і людской супольнасці ўвогуле. [...]
2. Асноўнай ячэйкай
большай часткі дэмаграфічнага масіву беларускай
народнасці была сялянская сям'я. Менавіта яна вызначальна адлюстроўвала стан
сямейнага побыту і многіх сацыяльна-педагагічных працэсаў тагачаснага грамадства.
[...] Існавалі два тыпы сем'яў: малая сям'я, якая складалася са шлюбнай пары і яе
дзяцей, і вялікая, што ўключала непасрэдных родзічаў двух-трох пакаленняў. У сваю
чаргу вялікія сем'і былі таксама двух тыпаў: бацькоўская сям'я, куды ўваходзілі бацькі,
дзеці і ўнукі, і брацкая сям'я, якую ўтваралі сем'і братоў, а часам і сясцёр. Такія сем'і
мелі агульную гаспадарку, непадзеленую маёмасць і ўяўлялі адну падаткавую адзінку,
якая называлася дымам. Каапераваліся паміж сабой і малыя сем'і. Часта вялікія і малыя
сем'і, асобныя дымы аб'ядноўваліся ў дворышчы для выканання сумеснай гаспадарчай
працы. Падобным чынам сваяцкія (бацькоўскія, брацкія) і несваяцкія сем'і
аб'ядноўваліся ў асобную адзінку падаткаабкладання – службу. Вось чаму само паняцце
«сям'я» [...] азначала аб'яднанне, агульнае ўладанне, саўладанне. [...]
3. Сям'я гараджан была вельмі падобнай да сялянскай, і толькі розны характар
вытворчасці і грамадскага жыцця абумоўліваў некаторую яе спецыфічнасць, асабліва
ў сферы сямейнага побыту, хоць ён, як і самі сем'і, быў шматварыянтным, што
з'яўлялася характэрным і для іншых саслоўяў беларускага грамадства.
4. Большую своеасаблівасць мелі сем'і беларускай шляхты, якія ў залежнасці ад
маёмаснага дастатку адрозніваліся ад сялянскіх ці гарадскіх сем'яў. Сістэма выхавання
дзяцей была падпарадкавана фарміраванню сацыяльна-культурнай каставасці.
Шляхецкія дзеці часта атрымлівалі вышэйшую адукацыю, у тым ліку і за мяжой. Гэта
быў адзін з дзейсных каналаў распаўсюджвання агульнаеўрапейскай культуры на
беларускіх землях. Шляхецкае саслоўе дало свету цэлую плеяду выдатных дзеячаў
(Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны і іншыя).
5. Сям'я была першаснай сацыяльна-эканамічнай ячэйкай феадальнага
грамадства, на ёй у якасці адной з асноўных ляжала задача выхавання падрастаючых
пакаленняў, перадачы ім назапашанага вопыту, этнічных і сацыяльных норм,
традыцый, стэрэатыпаў светаўспрымання. У народзе заўсёды лічылі, што неабходнай
умовай для гэтага з'яўляюцца згода і лад у сям'і. [...] З ранняга дзяцінства выхаванне
хлопчыкаў і дзяўчынак было падпарадкавана падрыхтоўцы іх да будучага сямейнага
жыцця. Першых рыхтавалі да вядучай ролі мужа, руплівага і дбайнага гаспадара,
а другіх — да ролі паслухмянай, працавітай жонкі. [...]
6. Колькасць дзяцей у сялянскіх сем'ях была вельмі рознай. Як мяркуюць многія
даследчыкі, тыповай была сям'я, дзе мелася 3-5 дзяцей. Многія сем'і мелі і больш.
У народзе лічылі, што калі дзяцей багата, то хоць клопату хапае, але ж і радасці шмат.
Як суровае папярэджанне гучыць прымаўка: «Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха».
1
ячэйка- невялікая арганізацыйная група
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
3
7. [...] У кожнай сям'і, згодна са звычаёвым правам, галавой сям'і быў старэйшы
з мужчын. Слова гаспадара было законам для ўсіх яе членаў. Павага да галоўнага,
старэйшага падтрымлівалася і эканамічна-заканадаўчымі і звычаёвымі правамі.
Напрыклад, у многіх беларускіх сем'ях існавалі рысы так званага марыяту, калі
асноўная частка сямейнай маёмасці пераходзіла ў спадчыну да старэйшага сына,
а астатняя яе частка дзялілася паміж іншымі членамі сям'і. У той жа час у самой сям'і
многія віды дзейнасці патрабавалі сумеснай працы, дзе кожны набываў свой статус
у залежнасці ад яго ведаў і ўменняў у практычнай дзейнасці, што стымулявала рост
індывідуальнай варыятыўнасці яго паводзін і вяло да развіцця пачуцця ўласнай
годнасці. [...] Міжсямейныя адносіны ў многім будаваліся на абшчынных
У сем'ях шляхты, асабліва заможнай, перавагу мелі індывідуалістычныя падыходы,
хаця і ў іх з павагай ставіліся да абшчыннасці, супольнасці ў многіх сферах арганізацыі
грамадскага жыцця. [...]
8. Сінкрэтызм арганізацыі сямейнага быту выразна праявіўся і ў становішчы
жанчыны ў феадальным грамадстве Беларусі. [...] Беларуская жанчына не знаходзілася
ў дэспатычна-прыгнечаных сямейных умовах, як гэта было ў многіх іншых народаў.
Наадварот, жорсткае абыходжанне мужа з жонкай нават давала апошняй права
разрываць шлюбныя вузы. Афіцыйнае заканадаўства ўмацоўвала пэўную незалежнасць
жанчыны і ў эканамічных адносінах. Існавала так званае права вена, згодна з якім
жонка валодала 1/3 часткай маёмасці сям’і пасля смерці мужа. [...] Беларуская жанчына
прымала актыўны ўдзел не толькі ў гаспадарчых справах сям'і, у арганізацыі быту, але
і ў выхаванні дзяцей падчас адыгрывала дамінуючую ролю. Пачынаючы з калыханак,
маці фарміравала ў дзяцей стэрэатыпы светаўспрымання і грамадскага ўладкавання.
Праз маці закладваліся асновы культуры і самасвядомасці.
9. Даволі высокае становішча жанчыны ў беларускім грамадстве, актыўны
і дзейсны яе ўдзел у выхаванні падрастаючых пакаленняў спрыялі таму, што ўвогуле
для беларусаў характэрнымі і вызначальнымі рысамі характару станавіліся
чалавечнасць, добразычлівасць, стрыманасць, цярплівасць, шчырасць, міралюбнасць.
Менавіта тут бачацца вытокі таго, што для нашага народа зусім не характэрныя
жорсткасць, помслівасць, ваяўнічасць. Гэтай прычынай у многім тлумачыцца і высокі
лірызм душы беларусаў.
10. З глыбокай старажытнасці трывалым падмуркам культуры былі звычаі,
традыцыі і абрады. З дзяцінства чалавек успрымаў шэраг прадпісанняў і забарон
наконт правілаў паводзін, спосабаў дзейнасці і нават напрамку думак. Звычаі не проста
выпрацоўвалі спосабы паводзін чалавека, а ўсталёўвалі ў ім веру ў існаванне
вышэйшых законаў грамадскай уладкаванасці, спасціжэнне і выкананне якіх, як
уяўлялася, павінна забяспечыць найлепшыя ўмовы зямнога быцця. [...] У сем'ях існаваў
звычай не абзываць дзяцей абразлівымі словамі. Гэта спантанна ўсталёўвала
ў сямейным выхаванні прынцыпы гуманнага, добразычлівага абыходжання з дзецьмі
і апоры на станоўчыя якасці выхаванцаў. Традыцыі спрыялі перадачы кожнаму
наступнаму пакаленню такіх кампанентаў грамадскай свядомасці, як ідэі, погляды,
густы, ідэалы, перакананні, веды і інш. Агульнавядома высокая выхаваўчая роля
традыцый у радавітых шляхецкіх сем'ях, якія беражліва захоўвалі стэрэатыпы
рыцарскай культуры. Але ж і простыя сялянскія сем'і ў імкненні набыць лепшую
грамадскую ацэнку падтрымлівалі і прымнажалі спадчынныя якасці, якія былі
характэрнымі для многіх пакаленняў іх роду. [...]
11. Нягледзячы на маёмасна-саслоўныя адрозненні, існаваў шэраг рыс,
характэрных для ўсіх беларускіх сем'яў сярэднявечча. Акрамя любві да працы, вялікая
2
абшчынны- садружны, брацкі
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
4
ўвага ўдзялялася прывіццю любві і павагі да сваіх бацькоў, дзядоў, продкаў.
Выкананне хрысціянскіх запаветаў часта вымяралася адносінамі асобы да іншых
людзей. «Хто людзей не саромеецца — той Бога не баіцца». — сцвярджалася ў адной
з прымавак, запісаных у XVII ст. Значнае месца адводзілася фарміраванню
патрыятычных пачуццяў, адданасці і вернасці свайму народу, свайму краю. З павагай
ставіліся ў беларускіх сем'ях да ведаў, адукаванасці, кнігі. [...] Выхаванне не
вычлянялася з жыцця, а арганічна ўпляталася ва ўсе сямейныя адносіны. Дзяцей не
рыхтавалі да будучага жыцця, азначанага пэўнымі ўзроставымі ці іншымі межамі,
а паступова ўключалі ва ўсе сферы чалавечага існавання. [...]
“Пачатковая школа”, № 4, 1994.
Заданні да тэксту
Заданне 1 (1 пункт)
Абазнач правільны адказ, карыстаючыся 2-ім абзацам. “Дым” гэта
а) супольная гаспадарка.
б) тып “вялікай сям’і”.
в) падаткавая адзінка.
Заданне 2 (2 пункты)
Карыстаючыся 2-ім абзацам, растлумач прамoе і пераноснае значэнне слова
„сям'я”.
.......................................................................................................................................................

Заданне 3 (1 пункт)
У 2-ім абзацы аўтар уводзіць дзеяслоў “каапераваліся”. Падбяры сінонім да гэтага
слова.
.......................................................................................................................................................
Заданне 4 (1 пункт)
У 6 абзацы паяўляецца прымаўка: “Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха”.
Растлумач значэнне гэтых слоў.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
5
Заданне 5 (2 пункты)
Карыстаючыся 7 і 8 абзацамі, высветлі сваімі словамі значэнне тэрмінаў:
“марыят” і “права вена”.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 6 (1 пункт)
У 9 абзацы паяўляецца выказванне “лірызм душы”. Растлумач значэнне гэтых
слоў у адносінах да беларусаў.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 7 (2 пункты)
Якія аргументы даказваюць высокай пазіцыі жанчыны ў феадальным
грамадстве? Карыстайся 8 і 9 абзацамі, сфармулюй 2.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 8 (2 пункты)
На аснове 10-га абзаца сфармулюй тэзіс аб ролі традыцый, абрадаў і звычаяў
у культуры беларусаў.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 9 (1 пункт)
Карыстаючыся 11-ым абзацам, растлумач прымаўку: «Хто людзей не саромеецца
– той Бога не баіцца».
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
6
Заданне 10 (3 пункты)
Аўтар у 3-4-ым, 11-ым абзацах ужывае тэрміны “саслоўі”, “саслоўны”. Падбяры
2 сінонімы да слова “саслоўе”. Назаві тыпы саслоўяў, якія апісваюцца ў тэксце.
а) сінонімы:..................................................................................................................................
б) тыпы: :......................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 11 (3 пункты)
Чаму менавіта шляxта далa свету плеяду выдатных дзеячаў? Адкажы на пытанне
карыстаючыся 4 і 11 абзацамі. Сфармулюй 3 прычыны.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 12 (1 пункт)
Вызнач тэму, якая спалучае 5 і 11 абзацы.
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 13 (1 пункт)
Тэкст „Сям’я і выхаванне дзяцей у феадальнай Беларусі” гэта
а) навуковая праца.
б) папулярна-навуковы артыкул.
в) фельетон.
CZĘŚĆ II – PISANIE TEKSTU WŁASNEGO
Ta część zawiera dwa tematy sprawdzające umiejętność tworzenia własnego tekstu
w związku z tekstem literackim zamieszczonym w arkuszu. Wybierz jeden z nich
i napisz wypracowanie. Wybrany temat podkreśl .
Тэма 1:
Чым з'яўляецца Айчына для паэтаў? Адкажы на аснове аналізу верша
Янкі Купалы Спадчына і фрагмента паэмы Якуба Коласа Новая зямля.
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
7
Янка Купала, Спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
І тое нуднае ягнят
Бляянне
-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
І ў белы дзень і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў
дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач
-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі
Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя
...
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.
19/IX-1918
З кн: T. Poźniak .,Antologia poezji białoruskiej XX wieku,
Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, Wrocław 1997, str. 8 – 9.
3
спакон вякоў – з самага даўняга часу
4
праталіны – месца, дзе растаў снег і агалілася зямля
5
бляянне – гукі падобныя на крык авечак
6
не збрыў – не прапаў
7
светач – той, хто нясе з сабой ісціну, асвету, свабоду
8
вандол – роў, вузкая глыбокая даліна
9
нязводныя – тут у значэнні: неадступныя
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
8
Якуб Колас, Новая Зямля
(выбраныя фрагменты)
Мой родны кут, як ты мне мілы!...
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
(...)
Эх, луг шырокі! Як жывы, ты,
Праменнем сонейка заліты,
Увесь стаіш перад вачыма,
Ты міл і смуцен, як радзіма,
Як наша ціхая старонка,
Дзе смугі сіняя пялёнка
У летні час дымком звісае
І даль задумай спавівае.
Хоць я няволяй цяжка змучан
І з родным берагам разлучан,
Ды я душою ажываю,
Як вокам мыслі азіраю
Цябе, мой луг і бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою
Даўнейшых спраў вартаўнікамі
І ззяюць грозна жараламі
.
І толькі тут, пад іх чародкай,
Улетку, добраю пагодкай,
Касьбой утомлены, спачынеш
І думкі клопату пакінеш,
Заснуўшы крэпка і салодка.
Тут так прахладна, так прывольна!
А пташкі голасна і здольна
Смяюцца мілым шчабятаннем
І поўняць луг сваім спяваннем.
А на дубах, як шапкі тыя,
Чарнеюць гнёзды буславыя.
Буслы клякочуць, бусляняты
Пішчаць жалобна, як шчаняты,
Насы закідваюць угору
І просяць есці ў сваю пору.
А там, дзе буслікі ўздужалі,
Іх пачынаюць вабіць далі;
Яны пачулі ў сабе сілы,
Яны разводзяць ужо крылы,
Ўгару на локаць падлятаюць,
10
8
жаралы – глыбокія адтуліны, напр. у ствалах тоўстых дрэў
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
9
Паветра ловяць, заграбаюць
І неуклюднымі нагамі
Танцуюць смешна над дубамі.
Там, у падсуседзях з бусламі,
І вераб’і, шпакі вядуцца;
Клапотна шчэбеты нясуцца
І моўкнуць позна вечарамі.
Ў дубах крычаць сіваваронкі,
І свіст над лугам рэзкі, звонкі
Каршун маркотна так раняе
І нейкі смутак закідае.
Эх, луг шырокі! Як жывы, ты,
Травой мурожнаю
закрыты,
Стаіш зялёны прада мною
І ззяеш дзіўнаю красою!
З кн.: Я. Колас., Новая зямля, Беларускі фонд культуры, Мінск 2002, стар. 31– 2, 34–35.
Тэма 2:
Прадстаў погляды Андрэя Лабановіча на аснове аналізу фрагмента
рамана Якуба Коласа пад загалоўкам У палескай глушы.
Якуб Колас, У палескай глушы
(выбраны фрагмент)
Шырокі гасцінец з двума радамі старых бяроз збягаў з горкі раўнюсенечкаю
сценкаю кудысь на захад, і чым далей, тым, здавалася, гусцей стаялі гэтыя развіслыя
тоўстыя дрэвы, усё болей і болей зніжаліся яны, а потым зліваліся ў адзін шнур
і замыкаліся сабою самімі, як бы ўпіраліся ў лес і хаваліся за лінію небасхілу.
Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах
Беларусі. Шырока і размашыста пралягаюць яны ад вёскі да вёскі, ад мястэчак
да гарадоў, злучаючы паветы, губерні і цэлыя краіны. Колькі хараства і чароўнага
прывабу ў сініх іх далях! Колькі новых малюнкаў, свежых матываў і таемных
здарэнняў абяцаюць яны вачам і сэрцу падарожнага! З якой незвычайнай сілай
парываюць яны да сябе і як моцна дакранаюцца да струн душы! Якая ж сіла заложана
ў гэтых прасторах неабнімных родных шляхоў і якую ўладу маюць яны над табою,
неспакойны, вечна заклапочаны падарожны? Ці не гэта, нікім не выказаная казка іх,
якая складалася доўгімі вякамі і запісвалася агнявымі літарамі людское крыўды
ў сэрцах мільёнаў падарожных, што ішлі і ехалі па гэтых шляхах і думалі свае думкі?
Ці не ён, гэты летапіс часаў, так глыбока западае ў тваю душу, каб адбіцца ў ёй, знайсці
свой пэўны вобраз і форму і грознаю маланкаю жахнуць цёмную ноч няволі, што звісла
над краем? А можа, гэта таемная і страшная бясконцасць блукання па свеце, дзе трудна
вызначыць пачатак і канец, сімваламі якіх з’яўляюцца гэтыя шляхі, авявае душу тваю
невыразным хваляваннем і кліча яе зліцца з бяскрайнасцю зямлі? Ці то – няясны
адбітак вечнага нездавалення людскога, таемны покліч да шукання іншых форм жыцця,
11
раняць – даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася
12
мурожны – які з’яўляецца мурогам – травой высокай кармовай якасці
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
10
несвядомае імкненне да лепшае долі? Ці то – парыванне душы разбіць нейкія граніцы
і вырвацца на бязмежныя прасторы яшчэ нідзе неіснуючай волі?
Эх, шляхі, родныя шляхі! Хто перакажа нам вашы казкі, разгадае думкі,
назбіраныя і напісаныя часамі на камнях нашых прысад
?
– Зірні, ты зірні: якое гэта прыгоства! – казаў Турсевіч сябру, паказваючы
з ганка свае кватэры на роўны шлях і на ўвесь малюнак, што раскрываўся перад імі.
– Які разгон, які прастор! Які вясёлы тон малюнка і колькі ў ім разнастайнасці! А вось
гэтыя бярозы каля мае хаты: паглядзі, якія яны слаўныя!
– Я аднаго не разумею, – сказаў Лабановіч, любоўна агледзеўшы краявід.
– У нас столькі прыгоства, столькі багацця форм і фарбаў, і край наш вялікі
і разнастайны, а мы не бачым, не хочам гэтага бачыць. Аб нашым краі злажыўся
погляд, як аб краі бедным, заняпалым. І нідзе ты ў падручніках геаграфіі не знойдзеш
больш-менш сталага апісання Беларусі. Што такое наша Беларусь? А гэта, бачыш,
заходняя акраіна Расіі. Чым яна слаўная? Нічым. Вось балоты ёсць, ды яшчэ на ўвесь
свет вядомая хвароба – каўтун. І мы з гэтым легкадумна згаджаемся, мы ўсё гэта
прымаем на веру, бо, як ты сказаў праўду, над намі пануе шаблон, шаблон пустых слоў,
пустыя выразы, чужыя формы думак і чужы змест іх. Выходзячы з гэтага, мы
адварочваемся ад свайго роднага, не шануем яго, мы стыдаемся яго! – слова
“стыдаемся” Лабановіч прамовіў з націскам, пры гэтым выраз яго твару змяніўся,
а ў вачах загарэўся агеньчык нейкай злосці. У ім абудзіўся цяпер, хутчэй інстынктыўна,
чым свядома, пратэст супраць зневажання і прыгнечання правоў народа, і ён, як сын
гэтага народа, з якім чуў цесную сувязь, стаў на абарону яго правоў.
–
Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда зазначае:
я – англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі
другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы – беларусы.
Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго
прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што
беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх.
Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала
з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: “Ідзі ты,
кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць”.
– Гэта – свінства! – адклікнуўся Турсевіч і плюнуў з нейкаю агідаю. – Баяўся
мужыком здацца і выявіў сваё поўнае хамства.
Выбраны фрагмент з XVI раздзела першай кнігі трылогіі Якуба Коласа „У палескай глушы”
Я. Колас, На ростанях. Трылогія, Мінск 2000, стар. 74–76.
13
прысады – дрэвы, пасаджаныя вакол ці каля чаго-н. (дарогі, вуліцы)
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom podstawowy
11
CZYSTOPIS

......................................................................................................................................................

14

15
BRUDNOPIS