BY Barejsza J , Ab atrybucyi i datawanni dzwiuch maniet Aleksinskaha skarbu, Bankauski wiesnik, nr [378] 2007

background image

ç ì å I á å Ä í õ ä Ä

Б а н к а ў с к i в е с н i к , М А Й 2 0 0 7

65

Ä

· ‡Ú˚·Ûˆ˚i i ‰‡Ú‡‚‡ÌÌi ‰Á‚˛ı

χÌÂÚ ÄÎÂÍÒiÌÒ͇„‡ Ò͇·Û

— на другiм [6]. Пасля публiкацыi
манаграфii ўкраiнскага нумiзмата
Г. Казубоўскага “Сiверськi монети
XIV ст.” [7] меркаванне аб прына-
лежнасцi манет з “расквiтнелым
крыжам” да Дзмiтра-Карыбута
Альгердавiча было канчаткова вы-
рашанае на карысць апошняга i
стала пануючым у нумiзматыцы
ВКЛ. Аднак манета з Алексiнска-
га скарбу прымусiла ўзняць наноў
пытанне аб меннiцтве паўднёва-
ўсходнiх удзелаў Гедымiнавiчаў,
паколькi месцiла, з першага пунк-
ту гледжання, супярэчнае агуль-
наўсталяванаму погляду iмя ў ле-
гендзе — ОЛКСНДРА (малюнак 2).

Манета з Алексiнскага скарбу

не з’яўляецца ўнiкальнай. Iдэн-

тычны паасобнiк знаходзiцца ў
Эрмiтажным зборы “разанак” (ма-
люнак 3
).

Яшчэ адна была знойдзена ў

2004 годзе на Браншчыне (малю-
нак 4
).

Варта зацемiць, што некаторыя

даследчыкi ў розныя часы адасаб-
лялi гэты тып манет ад меннiцтва
Карыбута. А.А. Iльiн аднёс яго да
нявызначаных разанскiх чаканак
[8], а Г. Казубоўскi гiпатэтычна —
да аднаго з удзельных князёў
Чарнiгава-Севершчыны [9]. Ана-
лiз легенды манеты Алексiнскага
скарбу дазваляе прызнаць слуш-
насць апошняй тэзы. Сярод буй-
нейшых удзельных князёў Север-
скай зямлi ў канцы XIV стагоддзя

Аднак пытанне атрыбуцыi iх

эмiтэнта выклiкала розныя, часам
супярэчныя меркаваннi. Так,
А.Б. Селязнёў, адзiн з аўтараў па-
пярэдняй публiкацыi аб Алексiн-
скiм скарбе, вылучыў думку на-
конт прыналежнасцi манеты з
“расквiтнелым крыжам” да Вiтаў-
та, грунтуючыся на ягоным хрыс-
цiянскiм iменi Аляксандр [3].
Лiтоўcкi нумiзмат Я. Iванаўскас
прапанаваў сваё прачытанне ле-
генды як ПЕЧ(А)ТЬ КН(Я)ЗЯ
ОЛ(ГЕРДОВИЧА) КОР(ИБЮТА)
Д(ИМИТ)РА
[4]. Рускiя даслед-
чыкi Я.Ю. Ганчароў i А.В. Трасц’-
янскi выказалi меркаванне аб
прыналежнасцi манеты з крыжам
да меннiцтва аднаго з ананiмных
князёў Старадубскiх, а манеты з
вершнiкам — да Ягайлы [5]. Да-
дзеная публiкацыя прапануе новы
погляд на атрыбуцыю абедзвюх
манет ВКЛ Алексiнскага скарбу i
iх датаванне.

å‡ÌÂÚ‡ Á Í˚ʇÏ

Геральдычная выява “расквiт-

нелага крыжа”, вядомая ў нумiз-
матыцы, прынамсi, з 1913 года,
калi М.І. Догелем была атрыбута-
ваная да ноўгарад-северскага кня-
зя Карыбута манета з наяўным па-
добным знакам на адным баку i
кругавой легендай Д КОРИБТВА

ÉiÒÚÓ˚Í, ÌÛÏiÁχÚ

û˚ ÅÄêùâòÄ

У

маi 2003 года на тэрыторыi колiшняга пасада старадаўняга гара-

дзiшча горада Алексiна (Тульская вобласць, Расiя) быў знойдзены
скарб манет XIV стагоддзя, якi складаўся са 167 паасобнiкаў — 146
залатаардынскiх дырхемаў, 10 iх наследаванняў, 9 манет Алега Iва-
навiча, вялiкага князя разанскага, i дзвюх на той час нявызначаных
манет. Час ухавання скарбу датаваўся прыблiзна 1392—1393 гадамi
[1]. Адна з гэтых дзвюх манет утрымоўвала выяву так званага
“расквiтнелага крыжа” з кругавой легендай вакол яго: ПЕЧТЬ КНZЯ
ОЛКСНДРА (Печать князя Олександра), другая, анэпiграфная, мес-
цiла выяву вершнiка на канi з дзiдай, скiраванага ў правы геральдыч-
ны бок. Рэверсы абедзвюх манет уяўлялi сабой нечытальныя наследа-
ваннi легендам залатаардынскiх дырхемаў. Абодва паасобнiкi i ў пер-
шапачатковай публiкацыi, i пазней былi слушна прызнаны даследчы-
камi, датычнымi да нумiзматыкi ВКЛ [2].

Малюнак 1. Манета з “расквiтнелым крыжам” (вага — 1,43 г).

background image

Б а н к а ў с к i в е с н i к , М А Й 2 0 0 7

ç ì å I á å Ä í õ ä Ä

66

— чаму на манеце Аляксандра Па-
трыкеевiча змяшчаецца гербавая
выява геральдычнага сiмвала Ка-
рыбута. Наяўнасць княжай тамгi
ў выглядзе “расквiтнелага крыжа”
на пячатцы сына Дзмiтра-Карыбу-
та — Фёдара, датаванай першай
паловай 30-х гадоў XV стагоддзя
[12] (малюнак 6), сведчыць пра
спадчынны яе характар, а прыма-
ючы пад увагу i манеты Аляксанд-
ра Патрыкеевiча, — тэрытарыяль-
на-спадчынны.

Iншымi словамi, асабiсты кня-

жы знак — тамга напрыканцы
XIV — пачатку XV стагоддзяў на-
бываў прыкметы гербавай выявы з
уciмi характэрнымi для яе ўласцi-
васцямi — спадкаемствам i тэры-
тарыяльнай адасобленасцю. Пра
гэта сведчаць i першакрынiцы. У
пацвярджальнай грамаце караля
польскага Уладзiслава князям Iва-
ну, Аляксандру i Мiхаiлу Чарта-
рыйскiм ад 14 чэрвеня 1442 года
замацоўваецца права карыстання
“княскай пячаткай, якую ўжы-
валi iх дзед i бацька, гэта зна-
чыць, канём, на якiм сядзiць узбро-
ены муж, што трымае ў руцэ аго-
лены меч”
[13]. Яшчэ болей краса-
моўныя паралелi назiраюцца, калi
звярнуцца да манет суседняга з
Севершчынай Вялiкага княства
Разанскага. Геральдычная выява,
так званая “разанская тамга”
(“мардка”), выбiваная ў якасцi
кантрамаркi ў апошнiя дзесяцiгод-
дзi XIV стагоддзя i на пачатку XV
стагоддзя (пазней змешчаная не-
пасрэдна на штэмпелях уласна ра-
занскiх манет) на залатаардынскiх
дырхемах Алегам Iванавiчам Ра-
занскiм (дарэчы, цесцем Карыбу-
та), ужывалася ягоным сынам Фё-
дарам Алегавiчам i ўнукам Iванам
Фёдаравiчам, а таксама ўтрымоў-
валася на манетах князя Iвана
Уладзiмiравiча (1408—1430) з
удзельнага разанскага княства
Пронскага [14].

Становiшча Дзмiтра-Карыбута

Альгердавiча на герархiчных пры-
ступках паноўнай у ВКЛ дынастыi
было даволi значным. Ён належыў
да катэгорыi нешматлiкiх прад-
стаўнiкоў Гедзiмiнавiчаў апошняй
чвэрцi XIV стагоддзя, хто меў пра-
ва падпiсвацца “князем лiтоў-
скiм”. Менавiта такое вызначэнне
ўжыта iм нават у прысягальнай
грамаце на вернасць асабiста

Малюнак 2. Фрагмент манеты

з iмем ОЛКСНДРА ў легендзе.

быў Аляксандр Патрыкеевiч Ста-
радубскi [10]. Ягонае iмя арганiч-
на дастасуецца да пазначанага на
манеце эмiтэнта. Паабапал княжа-
га знака знаходзяцца драбнейшыя
па памерах лiтары ПТ — Р
(ПАТРИКЕЕВИЧА), памылкова
прачытаныя Iльiным у якасцi
Л — Т (малюнак 5). Падобнае па-
рушэнне непарыўнасцi структуры
напiсання легенды шляхам раз-
мяшчэння яе часткi побач з вы-
явай — з’ява, сустраканая i на пя-

Малюнак 5. Фрагмент манеты

з лiтарамi ПТ — Р.

Малюнак 4. Экземпляр са збору Дз. Гулецкага.

Малюнак 3. Прамалёўка ў адпаведнасцi

з публiкацыяй Г. Казубоўскага (вага 1,47 г).

чатках (малюнак 14), i на манетах
(да прыкладу — Дзмiтра Iванавiча
Данскога [11]).

Рэканструяваная легенда, та-

кiм чынам, выглядае як ПЕЧАТЬ

1

КНЯЗЯ ОЛЕКСАНДРА ПАТРИ-
КЕЕВИЧА
. Але паўстае пытанне

1

Трэба памятаць, што слова “печать” мела падвойнае вызначэнне пры выкарыстаннi на манетах — панятак “знак, тамга” i ў сэнсе ўласна “манета”.

background image

ç ì å I á å Ä í õ ä Ä

Б а н к а ў с к i в е с н i к , М А Й 2 0 0 7

67

Малюнак 6. Пячатка сына

Дзмiтра-Карыбута — Фёдара.

Ягайлу i Кароне Польскай ад 18
мая 1388 года [15]. У мiрным па-
гадненнi ВКЛ з Тэўтонскiм ордэ-
нам 1382 года подпiс Карыбута
стаiць першым, у акце Крэўскай
дамовы 1385 года — трэцiм. На
пачатку 80-х гадоў XIV стагоддзя
ён фактычна быў трэцяй па знач-
насцi асобай на палiтычным неба-
схiле Вялiкага княства Лiтоўскага
пасля братоў Ягайлы i Скiргайлы
[16]. Час прызначэння на Северскi
пасад Карыбута дакладна не ўста-
ноўлены. Згодна з першакрынiца-
мi, гэта магло адбыцца не пазней
за 1381 год [17]. Найверагодней
найбольшая частка северскiх ула-
данняў улучна з Бранскам [18] бы-
ла атрымана Карыбутам у 1380
годзе [19].

Роля северскага Старадуба i

ягоных уладальнiкаў у апошняй
чвэрцi XIV стагоддзя была куды
болей сцiлая. На падставе няпэў-
ных сведчанняў Любецкага сiно-
дыка канца XVII стагоддзя, у якiм
узгадваецца Патрыкей Да-
выд(авiч) Старадубскi, некаторыя
гiсторыкi выказалi думку аб пры-
належнасцi ў апошняй чвэрцi XIV
стагоддзя Старадуба Патрыкею
Нарымонтавiчу. Гэтае меркаванне
мае толькi гiпатэтычны характар,
бо Патрыкей Старадубскi са згада-
нага памяннiка, з

,

яўляючыся сы-

нам Нарымонта Гедымiнавiча,
павiнен быў мець iмя па бацьку не
“Давыдавiч”, а “Глебавiч” (хрыс-
цiянскае iмя Нарымонта — Глеб).
Меркаванне Л. Вайтовiча наконт
iменi Давыд як атрыманага пры
хросце Патрыкея [20] даволi
спрэчнае, бо i iмя Патрыкей —
таксама хрысцiянскае. Падчас па-
навання Карыбута на Севершчыне
ў першай палове 80-х гадоў XIV
стагоддзя Патрыкей Нарымон-
тавiч быў служылым князем Ноў-
гарада Вялiкага [21]. Не пазней за
1388 год атрымаў у валоданне Ста-
радуб Аляксандар Патрыкеевiч
[22], магчыма, прыдбаўшы Стара-
дубскi ўдзел у 1387 годзе падчас
тэрытарыяльна-даменнага ўпарад-
кавання ў ВКЛ наваяўленага поль-
скага караля Уладзiслава (Ягай-
лы). Прынамсi, гэтае прызначэнне
магло быць падставай досыць ве-
рагоднага канфлiкту Ягайлы з Ка-
рыбутам i даволi лагiчным тлума-
чэннем наяўнасцi дзвюх прыся-
гальных грамат Уладзiславу-Ягай-
лу: датаванай 26 красавiка 1388
года, ад iмя князёў i баяраў Се-
вершчыны з мэтай заступнiцтва за

Малюнак 7. Манета з выявай вершнiка (вага — 1,38 г).

“князя велебного Дмитрия, инемъ
имене(м) Корибу(т)”…
“г(о)сп(о)д(а)ря нашего милого”
,
i ад iмя самога Карыбута,
“княз(я) литовского”, датаванай
18 мая 1388 года [23]. Варта
таксама нагадаць, што 21 снежня
1386 года Дзмiтры — Карыбут
Альгердавiч ужо падпiсваў ва-
сальную грамату на карысць Ягай-
лы.

Падчас вайсковага канфлiкту

канца 1392 года памiж намеснiкам
Ягайлы ў ВКЛ Вiтаўта з Карыбу-
там апошнi згубiў свае северскiя
ўладаннi. У маi 1393 года як се-
верскi князь ужо Фёдар Любарта-
вiч прысягае на вернасць Ягайле i
Ядзвiзе [24]. З апошняй датай да-
кладна суадносiцца i час ухавання
Алексiнскага скарбу. Нягледзячы
на тое, што Аляксандар Патрыке-
евiч захаваў старадубскае княжан-
не да пачатку XV стагоддзя, наў-
рад цi ён стаў бы пазначаць пасля
1392 года ўласныя манеты рода-
вай гербавай выявай Карыбута —
фактычна знакам калi не васаль-
най, дык намiнальна залежнай
падпарадкаванасцi апошняму. Та-
кiм чынам, храналагiчныя межы
выхаду з меннiцы разгляданай ма-
неты можна акрэслiць 1387—1392
гадамi.

Iншыя дадзеныя (змест рэвер-

са, метралогiя) не могуць болей
дэталёва ўдакладнiць прыведзенае
датаванне. З пункту гледжання
вагавых характарыстык, манеты
Аляксандра Патрыкеевiча арга-
нiчна суадносiлiся з кантрамарка-
ванымi цесцем Карыбута — Але-
гам Iванавiчам Разанскiм — зала-
таардынскiмi дырхемамi “нарма-
ванай” вагой 1,40—1,42 г, усталя-

ванай пасля так званай рэформы
Тахтамыша 1380 года, а ўплыў
грашова-вагавых сiстэм адных з
буйнейшых палiтычных утварэн-
няў Усходняй Еўропы — Разан-
скага княства i Улуса Джучы,
наблiжаных тэрытарыяльна i, ад-
паведна, эканамiчна, выглядае
надзвычай верагодным. Не ўтры-
моўвае вартых увагi акалiчнасцей
iнфарматыўны бок рэверса манет
Аляксандра Патрыкеевiча, бо
змяшчае нечытальнае наследаван-
не арабскаму надпiсу. Мiж тым у
ягонай наяўнасцi можна бачыць
дадатковыя аргументы на ка-
рысць слушнасцi папярэдняй вы-
сновы.

å‡ÌÂÚ‡ Á ‚˚fl‚‡È ‚Â¯Ìi͇

Да Алексiнскага скарбу адзiн

паасобнiк аналагiчнай манеты быў
вядомы са знаходак манет XIV—
XV стагоддзяў на Браншчыне (ма-
люнак 8
).

background image

Б а н к а ў с к i в е с н i к , М А Й 2 0 0 7

ç ì å I á å Ä í õ ä Ä

68

Малюнак 12. Пячатка Скiргайлы.

Малюнак 13. Двухбаковая

була Сямёна-Лугвеня

з 5-радковым надпiсам.

Малюнак 8. Папярэдняя знаходка нумiзматычнага

адпаведнiка манеты з Алексiнскага скарбу.

З прычыны анэпiграфнасцi ма-

нет гэтага тыпу ў iх даследаваннi
можна абапiрацца толькi на выяву
аверса. Рэверс, якi люстэркава на-
следуе, верагодна, легендам дыр-
хемаў хана Джанiбека (741—758
гадоў хiджры), неiнфарматыўны
як з пункту гледжання атрыбуцыi
адпаведнага эмiтэнта, гэтак i дата-
вання. Памiж выхадам з рук мын-
цара манеты — наследавання i яе
прататыпам мог прайсцi значны
прамежак часу. Да прыкладу, ма-
неты ўдзельнага князя Пятра
Дзмiтрыевiча Дзмiтраўскага
(1389—1428), бiтыя ад ягонага iмя
ў 1390-я гады, наследуюць рэвер-
сам манетам хана Узбека (713—
741 г. х., цi 1313—1341 г. ад н.Х.)
[25]. У пазначаным рэгiёне цi су-
седнiх з iм абшарах ВКЛ у апош-
няй чвэрцi XIV стагоддзя вядомыя
тры князi, чыё становiшча на
iерархiчных прыступках палiтыч-
най сiстэмы ВКЛ было адпавед-
ным i хто мог з’яўляцца патэнцы-
яльным кандыдатам на ролю эмi-
тэнта манет на ўсходзе дзяржавы,
маючы пры тым за гербавы атры-
бут выяву вершнiка на канi з дзi-
дай — Сямён-Лугвень Альгердавiч
(малюнак 9), Дзмiтры-Карыбут
(малюнкi 10, 11) i Скiргайла (ма-
люнак 12
).

Двухбаковая була Сямёна-Луг-

веня датуецца канцом 70-х гадоў
XIV стагоддзя [26], будучы прыма-
цаванай да Трокскай дамовы ВКЛ
з Тэўтонскiм ордэнам ад 29 верас-
ня 1379 года, i месцiць на другiм
баку пяцiрадковы надпiс: ПЕ-
ЧАТЬ/ КНЯЗЯ ВЕ/ЛИКОГО
СЕ/МИWНА ПО/ЛОЦКОГО
(ма-
люнак 13
).

Малюнак 9. Пячатка

Сямёна-Лугвеня Альгердавiча.

Малюнкi 10 i 11. Фрагмент адцiнку i вiслая пячатка Дзмiтры-Карыбута.

Гэтай пячаткай Лугвень, най-

хутчэй, карыстаўся толькi падчас
знаходжання на полацкiм княскiм
пасадзе напрыканцы 70-х гадоў
XIV стагоддзя, бо да акта Крэў-

скай унii была прымацаваная ўжо
iншая належная яму пячатка (ма-
люнак 14
).

Яшчэ болей пазнейшая пячат-

ка Лугвеня (ад 1388 года) хоць i

background image

ç ì å I á å Ä í õ ä Ä

Б а н к а ў с к i в е с н i к , М А Й 2 0 0 7

69

змяшчае выяву вершнiка, але
узброенага мячом, а не дзiдай [27]
(малюнак 15).

Дадзеныя аб вотчынных ула-

даннях Лугвеня ад пачатку 1380-х
гадоў i да 1388 года, калi ён быў
намеснiкам у Ноўгарадзе Вялiкiм,
адсутнiчаюць.

Пячатка Скiргайлы, датаваная

не пазней за 1382 год, накiрункам
Пагонi i чынам утрымання дзiды
супадае з выявай на аверсе мане-
ты, але змяшчае надзвычай спе-
цыфiчную дэталь — тарчу з ля-
вом, адсутную на манеце. Скiргай-
ла валодаў Полацкам i велiзарны-
мi тэрыторыямi на поўдзень i паў-
днёвы ўсход да Любеча i Прапой-
ска адпаведна прывiлею Ягайлы
ад 28 красавiка 1387 года [28]. Ад-
сутнасць знаходак разгляданых
манет на абшарах Полаччыны цi
сумежных з ёй рэгiёнах не свед-
чыць на карысць Полацка ў якас-
цi патэнцыйнага цэнтра эмiсii, а
ягоных уладальнiкаў — у якасцi
эмiтэнтаў.

Такiм чынам, у спалучэннi ге-

ральдычных, гiстарычных i тапа-
графiчных дадзеных не iснуе
грунтоўных падстаў дзеля атрыбу-
тавання разгляданых манет да Ся-
мёна-Лугвеня альбо Скiргайлы.
Застаецца адзiны, найболей вера-
годны прэтэндэнт на ролю эмiтэн-
та — Дзмiтры-Карыбут Альгер-
давiч, князь Ноўгарад-Северскi.
Абедзве ягоныя пячаткi (1385 i
1386 гадоў) утрымоўваюць выяву

вершнiка з дзiдай, адпавядаючы
сюжэту выявы аверса даследуема-
га тыпу манет. Найболей арэалу
знаходак абодвух апiсаных паа-
собнiкаў адпавядае i геаграфiчнае
месцазнаходжанне вотчыны Ка-
рыбута.

Разнастайнасць наяўных ге-

ральдычных выяў Дзмiтра-Кары-
бута на ягоных манетах (меч, “рас-
квiтнелы крыж”, Пагоня) не па-
вiнна выклiкаць здзiўлення, калi
прыгадаць не меншую колькасць
геральдычных знакаў на манетах
Вiтаўта (наверша дзiды з крыжам,
Слупы, Пагоня). Верагодна, кож-
ны з гэтых атрыбутаў выконваў
сваю спецыфiчную ролю цi нёс
асабiсты сэнс, часам храналагiчна
замяняючы iншыя, часам спалу-
чаючыся на манетах узаемна.

Датаванне манет з выявай

вершнiка на канi з дзiдай i перай-
мальным падабенствам арабскаму
надпiсу павiнна быць акрэслена
1380—1392 гадамi — часам пана-
вання Карыбута на Севершчыне.
Болей дакладныя тэрмiны можна
вызначыць толькi гiпатэтычна.
Грунтуючыся на храналагiчных
рамках бiцця манет Аляксандра
Патрыкеевiча i наяўнасцю даклад-
ных дадзеных па iканаграфii пяча-
так Карыбута ад сярэдзiны i
пачатку другой паловы 80-х гадоў
XIV стагоддзя з Пагоняй, часам
выхаду разгляданага тыпу манет,
можна, найверагодней, прызнаць
1385—1392 гады.

1. Колызин А.М., Литвинов С.В., Селезнев С.Б. “Олексинский
клад монет XIV века” (предварительная публикация) // Ну-
мизматический сборник МНО, № 12, Москва, 2005. С. 161—166.

2. Тамсама, с. 164; Тезисы докладов международной нумизма-
тической конференции, Вильнюс, 2006, с. 124, 170—171.

3. Нумизматический сборник.., с. 164.

4. Тезисы докладов.., с.124.

5. Тамсама, с. 170—171.

6. Догель М.И, Неизданная русская монета XIV века // Запис-
ки нумизматического отделения императорского русского ар-
хеологического общества, Санкт-Петербург, 1913, с. 86—89.

7. Козубовський Г.А., Сiверськi монети XIV ст., Киiв, 1992.

8. Ильин А.А., Классификация русских удельных монет, Ленин-
град, 1940, с. 26.

9. Козубовський Г.А., Сiверськi монети.., с. 13.

10. Te˛gowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczo´w. Poznan´-
Wrocl

aw, 1999, с. 31—32.

11. Толстой И.И., Деньги великого князя Дмитрия Ивановича
Донского, Санкт-Петербург, 1910, табл. XII, 1.

12. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi, Мiнск, т.4, с. 132.

13. Лакиер А., Русская геральдика, кн. I, Санкт-Петербург,
1855, с. 390—391.

14. Спасский И.Г., Русская монетная система, Ленинград,
1962, с. 88—89.

15. Грамоти XIV ст., Киiв, 1974, с. 84.

16. Войтовiч Л., Удiльнi князiвства Рюрiковiчов i Гедемiновiчов
у XII—XVI ст, Львiв, 1996, с. 180.

17. ПСРЛ, т. 35, Москва, 1980, с. 62.

18. Горский А.А., Брянское княжество в политической жизни
Восточной Европы (конец XIII — начало XV в.) // Средневеко-
вая Русь, Москва, 1996, с. 92.

19. Шабульдо Ф.М., Земли Юго-Западной Руси в составе Велико-
го княжества Литовского, Киев, 1987, с. 89.

20. Войтович Л., Князiвськi династiї схiдної Європи (кiнець IX
— початок XVI ст.): склад, суспiльна i полiтична роль, Львiв,
2000, Роздiл перший, 1.7.

21. Ф.М.Шабульдо, Земли Юго-Западной Руси.., с. 90.

22. Te˛gowski J. Pierwsze pokolenia.., с. 32.

23. Грамоти XIV ст.., с. 82—83.

24. Тамсама, с. 113—115.

25. Зайцев В., Материалы по русской нумизматике XV в., Киев,
2004, с. 95—96.

26. 1385 m. rugpju¯cˇio 14 d. Kre˙vos aktas, Vilnius, 2002, с. 91.

27. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi, т.5, Мiнск, с. 366.

28. Вiшнеўскi А.Ф, Юхо Я.А., Гiсторыя дзяржавы i права Бела-
русi ў дакументах i матэрыялах, Мiнск, 2003, с. 35—37.

Малюнак 15. Пячатка

Лугвеня з выявай вершнiка,

узброенага мячом.

Малюнак 14. Пазнейшая

пячатка Лугвеня.

Скарыстаныя крынiцы:


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:
BY Barejsza J , Ab atrybucyi simwolicy i datawanni maniet WKL z ilwom i kryżam, Bankauski wiesnik, n
BY Hulecki D , Falszawanie maniet Reczy Paspalitaj, Bankauski wiesnik, nr 28 [393] 2007
BY Hulecki D , Maniety WKL u zbory Karaleuskaha Miunchabineta Szwecyi, Bankauski wiesnik nr [381] 20
BY Hulecki D , Wychad Wilenskaje myncy u 1509 1516 hadoch, Bankauski wiesnik, nr [384] 2007
BY Hulecki D , Falszawannie maniet Reczy Paspalitaj (cz 2), Bankauski wiesnik, nr 31 [396] 2007
BY Hulecki D , Redkija maniety Żyhimonta Staroha 1508 1529 hadou u zborach najwialikszych polskich m
BY Hulecki D , Hrupy sztempielau 1508 1529 hadou, wykarastanych dla czakanki pauhroszau Żyhimonta I
BY Hulecki D , Pomniki pracy wilenskaje myncy paczatku XVI stahoddzia aspiekty wytworczasci, Bankaus
ZMIANY CHRONOLOGII I ATRYBUCJI MONET POLSKICH Z XIIXIII W W ŚWIETLE SKARBU Z GŁOGOWA
IV 1 2 Atrybuty Osobow
Atrybucje 23 24
4 pomiary by kbarzdo
dymano teoria by demon
GR WYKŁADY by Mamlas )

więcej podobnych podstron