ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
Б а н к а ў с к i в е с н i к , Ч Э Р В Е Н Ь 2 0 0 7
59
Ä
· ‡Ú˚·Ûˆ˚i, ÒiÏ‚ÓÎiˆ˚
i ‰‡Ú‡‚‡ÌÌi χÌÂÚ Çäã
Á iθ‚ÓÏ i Í˚ʇÏ
соснiцкая манета была аднесеная
толькi ў 1971 годзе, пасля таго як
прайшло 60 год ад моманту зна-
ходкi скарбу [1]. Яшчэ амаль
чвэрць стагоддзя спатрэбiлася да
з’яўлення першай i да гэтага часу
адзiнай версii яе атрыбуцыi, калi
лiтоўскiя нумiзматы Я. Iва-
наўскас i крыху раней С. Саяўскас
i Д. Каўбрыс у якасцi эмiтэнта гэ-
тага тыпу манет назвалi Скiргай-
лу падчас ягонага панавання ў
Кiеве ў 1395—1396 [2] i 1394—
1397 гадах адпаведна [3]. Падоб-
ная версiя выглядала даволi
слушнай у святле геральдычнага
абгрунтавання — гербавай выявы
Скiргайлы ў выглядзе роўнакан-
цовага крыжа. Але тут патрэбна
заўважыць, што сама версiя была
заснаваная на памылковай iнтэр-
прэтацыi i скажоным адлюстра-
ваннi М. Гумоўскiм (малюнак 2)
пячаткi паплечнiка i швагра
вялiкага князя Ягайлы — Вайды-
лы, што ўяўляла сабой дзве скры-
жаваныя рысы з трохкутнi-камi
на канцах [4] (малюнак 3).
Слабым месцам атрыбуцыi
Скiргайле манет з крыжам i львом
з цягам часу сталася i тапаграфiя
iх знаходак. Падчас несанкцыяна-
ваных аматарскiх пошукаў на
Замкавай гары ў Кiеве ў 2001—
2004 гадах, разнастайных будаўнi-
чых i гаспадарчых раскопак
XIX—XX стагоддзяў i перыядыч-
ных археалагiчных даследаванняў
у 1870—2005 гадах [5] сярод
амаль сотнi знаходак манет
Уладзiмера Альгердавiча i Вiтаўта
з крыжам i гротам/Слупамi не бы-
ло знойдзена нiводнай манеты па-
добнага тыпу. Мiж тым цягам
2006 года ў раёне сутыка сучасных
Валынскай, Львоўскай i Ровен-
скай абласцей Украiны разам з
выпадковымi знаходкамi манет
Вiтаўта розначасова трапiлiся
шэсць манет з выявамi iльва i
крыжа, сярод якiх былi паасобнiкi
з рознанакiраванымi галовамi
iльва i яго рэалiстычнымi iкана-
графiчнымi асаблiвасцямi (малю-
нак 4).
Такiя акалiчнасцi прымуша-
юць паставiць пад сумнеў атрыбу-
цыю разгляданага тыпу манет да
Скiргайлы падчас ягонага кiеўска-
га князявання (1395—1397) [6] i
С
ярод помнiкаў нумiзматыкi
Вялiкага княства Лiтоўскага
апошняй чвэрцi XIV стагоддзя ад-
нымi з найбольш спрэчных заста-
юцца атрыбуцыйныя трактоўкi
анэпiграфных манет гаспадарства.
Да iх лiку належаць i манеты з
выявай iльва з адвернутай да хва-
ста галавой на адным баку
(уяўным аверсе) i чатырохканцо-
вым крыжам на рэверсе (малю-
нак 1).
Да нядаўняга часу адзiны па-
асобнiк такой манеты быў вядомы
са складу Соснiцкага скарбу 1911
года (Чарнiгаўская вобласць, Ук-
раiна), застаючыся працяглы час
па-за належнай увагай даследчы-
каў. Упершыню да верагоднага
нумiзматычнага артэфакта ВКЛ
ÉiÒÚÓ˚Í, ÌÛÏiÁχÚ
û˚ ÅÄêùâòÄ
Малюнак 1. Манета з чатырохканцовым крыжам i львом з павернутай галавой.
Б а н к а ў с к i в е с н i к , Ч Э Р В Е Н Ь 2 0 0 7
ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
60
недвухсэнсоўна сведчаць пра да-
волi працяглы час бiцця, якое
наўрад цi можна было арганiза-
ваць у абмежаваным адным-двума
гадамi перыядзе яго кiравання ў
Кiеве пасля паразы ў палiтычным
супрацьстаяннi з Вiтаўтам. Кан-
цэнтрацыя ў пэўным рэгiёне манет
з выразна адзначанай iканаграфiч-
най разнастайнасцю да таго ж на-
водзiць на думку аб пошуку эмi-
тэнта сярод колiшнiх уладароў тэ-
рыторыi арэала знаходак цi су-
межных з ёй даменаў. Манеты з
iльвом i крыжам наблiжаюцца да
манет Уладзiмера Альгердавiча з
манаграмай IS (лiтарай K) цi з
крыжам тыпалагiчна i, найвера-
годней, храналагiчна i кардыналь-
на розняцца вагавымi характарыс-
тыкамi i тэхналогiяй вытворчасцi,
заснаванай на выцiнаннi выяў на
расплюшчаных кавалках дроту, ад
помнiкаў меннiцтва блiзлеглых
эмiсiйных цэнтраў — Львова i
Смотрыча. Лагiчна дапусцiць мер-
каванне аб iх валынскiм паход-
жаннi. Безумоўна, эмiтэнт манет
належаў да катэгорыi палiтычнай
элiты тагачаснага грамадства.
Уладарамi Валынi ў другой палове
XIV стагоддзя былi Любарт —
Дзмiтры Гедзiмiнавiч (з 1341-га —
прыблiзна да 1384 года) i ягоны
сын Фёдар (каля 1384—1393; 1431
гадах (Уладзiмiрам-Валынскiм)
[7]. Пячатка Любарта ўяўляла са-
бой iльва, якi крочыць на чатырох
лапах, вельмi блiзка адпавядаючы
сюжэту аверса разгляданых манет
[8] (малюнак 5).
На жаль, не захавалася дадзе-
ных аб пячатцы Фёдара Любарта-
вiча, якой ён карыстаўся ў канцы
XIV стагоддзя, але, зважаючы на
даволi тыповую спадчыннасць ге-
ральдычных атрыбутаў пасля зме-
ны даменiяльнага ўладальнiка ў
межах адной сям’i [9], думка аб
падобным да бацькоўскага сюжэта
гербавай выявы Фёдара выглядае
цалкам дапушчальнай. Да таго ж
у акрэсленым рэгiёне леў здаўна
лiчыўся традыцыйнай геральдыч-
най выявай уладароў колiшняга
Галiцка-Валынскага княства i
трывала замацаваўся ў помнiках
сфрагiстыкi i нумiзматыкi Галiч-
чыны другой паловы XIV стагод-
дзя [10].
У святле вышэйзгаданага пат-
рабуе перагляду i асэнсаванне вы-
явы крыжа на рэверсе. Амаль поў-
ная яго аналогiя знаходзiцца на
вялiкай пячатцы Вiтаўта 1404 го-
да* (малюнак 6) [11].
З’яўленне на ёй роўнаканцова-
га простага крыжа было вынiкам
атрымання ўлады Вiтаўтам над
стратэгiчна важнымi з палiтычна-
га пункту гледжання Луцкам у
1390 годзе [12] i Уладзiмiрам-Ва-
лынскiм у 1393 годзе [13]. Пра гэ-
та яскрава сведчыць кругавая ле-
генда вакол выяў: “s*allexandri*
alias*wytold|*d|gra*ducis*lyth-
wanie*herdis*trocens’dn|.qz*luces”
[14], што ў перакладзе чытаецца
як “пячатка Аляксандра, iншым
iменем Вiтаўта, Божай ласкай
князя лiтоўскага, спадкаемцы
Трокаў, гаспадара Луцка”. Адзна-
чу, што сярод даследчыкаў гераль-
дыкi не iснуе згоды ў варыянце
прачытання надпiсу на пазнача-
най пячатцы. Так, З. Пех ягоную
трактоўку падае ў крыху iншым
варыянце — “s(igillum) allexandri
alias wytowt d(e)i gra(tia) ducis
lythwanie heredis [tr]ocen(sis)
d(omi)ni q(ve) Ru(ssie) et
c(etera)” [15]. Мiж тым прына-
лежнасць гербавай выявы ў вы-
глядзе чатырохканцовага крыжа
да валынскiх земляў падмацоўва-
ецца храналагiчна супастаўнай па
часе iншай першакрынiцай —
“Хронiкай Канстанцкага сабора”
Ульрыха Рыхенталя, напiсанай ў
20-я гады XV стагоддзя, фактыч-
Малюнак 2. Памылковае
адлюстраванне пячаткi
М. Гумоўскiм.
Малюнак 3. Пячатка Вайдылы
з трохкутнiкамi на канцах
перакрыжавання.
Малюнак 4. Манета з выявамi льва i крыжа (вага 0,39 г).
* Бальшыня гiсторыкаў традыцыйна адносяць гэтую пячатку да больш ранняга часу, прымяркоўваючы яе першаснае выкарыстанне да Вiленска-Радам-
скай дамовы 1401 года i адпаведнага падвышэння статусу Вiтаўта, што не пазбаўлена сэнсу, але датаваныя раней за 1404 год дакументы з гэтай пя-
чаткай пакуль не сустракалiся.
ç ì å I á å Ä í õ ä Ä
Б а н к а ў с к i в е с н i к , Ч Э Р В Е Н Ь 2 0 0 7
61
ным дзённiку аднога з самых
прадстаўнiчых сходаў тагачаснага
еўрапейскага палiтычнага бамон-
ду, што меў месца ў 1414—1418
гадах у нямецкiм горадзе Кан-
станц. Праўда, аўтар “Хронiкi”
наўпрост не называе гэты герб ва-
лынскiм, размова iдзе пра нейкага
“Laschga aus Zerfisia” цi з
“Cernia”, але тэрыторыя гэтая зна-
ходзiлася “zwischen Littaw und
Turgony” [16], разам з землямi,
пазначанымi гербавымi выявамi
анёла (Кiеўшчына [17]) i залатым
сонцам (Падолле [18]). Допiсы-
пазначэннi VOLINI, VOLLINIAE
побач з геральдычнай тарчай з
простым крыжам прысутнiчаюць
на пячатках больш пазнейшых ча-
соў — вялiкiх князёў Аляксандра,
Жыгiмонта Старога, Жыгiмонта
Аўгуста, Стэфана Батуры [19].
Цiкавым падаецца факт выкарыс-
тання падобнага крыжа ў наблiжа-
ных рэгiёнах — на манетах канца
1380-х — пачатку 1390-х гадоў
кiеўскага князя Уладзiмiра Аль-
гердавiча i ў якасцi кантрамарак у
Белгарадзе-Днястроўскiм у 30—40
гадах XV стагоддзя [20].
Звяртае на сябе ўвагу прыяры-
тэтнае месцазнаходжанне валын-
скага герба — у першым сегменце
геральдычнай чатырохчастковай
тарчы на вялiкай пячатцы Вiтаў-
та. Было б павярхоўным падыхо-
дам спiсаць гэтую акалiчнасць на
памылку цi слабую дасведчанасць
сярэднявечнага разьбяра пячаткi.
У трактатах з нямецкiмi рыцарамi
1390 года Вiтаўт называў сябе
“князем луцкiм i гарадзенскiм”,
ужываючы тытул луцкага князя
на першым месцы [21]. Валынскае
княства Любартавiчаў ўяўляла са-
бой паўнезалежнае дзяржаўнае
ўтварэнне, улада сюзерэнаў якога
грунтавалася на спадчынных пра-
вах i даўнiх Гедзiмiнавых трады-
цыях, заснаваных на вялiзарнай
падтрымцы мясцовага баярства
[22]. Тэрыторыя Валынi была фак-
тычным плацдармам, што адкры-
ваў стратэгiчную магчымасць уп-
лыву на паўднёварускiя землi ця-
перашняй Украiны, да таго ж не-
пасрэдна мяжуючы са спадчын-
ным даменам Вiтаўта. Валоданне
ёю было моцнай перавагай у су-
працьстаяннi палiтычных iнтарэ-
саў Польшчы i ВКЛ.
Такiм чынам, манеты Вялiкага
княства Лiтоўскага канца XIV ста-
годдзя, якiя некаторы час прыпiс-
валiся князю Скiргайлу, найвера-
годней бiлicя ад iмя валынскага
князя Фёдара Любартавiча ў перы-
яд, абмежаваны 1385—1392 га-
дамi. Аверс манет, што змяшчае
льва на чатырох лапах з адверну-
тай да хваста галавой, адлюстроў-
ваў асабiстую гербавую выяву Фё-
дара. Рэверс з роўнаканцовым
простым крыжам сiмвалiзаваў ге-
ральдычную пазнаку валынскiх
земляў. Можна зрабiць выснову,
што манеты Фёдара Любартавiча
з’яўляюцца помнiкамi адной з
апошнiх праяў федэратыўнай не-
залежнасцi прадстаўнiкоў дынас-
Крынiцы:
1. Нумизматика и эпиграфика, Киев, 1970, т. 8, с. 81—101.
2. Ivanauskas E., Balcˇius M. Lietuvos Didzˇiosios kunigaiksˇtyste˙s lydiniai ir monetos nuo 1387 iki 1495 metu˛. Vilnius, 1994, с. 49—50.
3. Sajauskas S., Kaubrys D. Lietuvos Didzˇiosis Kunigaiksˇtyste˙s numizmatika, Vilnius, 1993, с. 36.
4. Rimsˇa E.1385 m. Krevos akto antspaudai // 1385 m. rugpju¯cˇio 14 d. Kre˙vos aktas, Vilnius, 2002, с. 95—97.
5. Климовский С.И. Замковая гора в Киеве: пять тысяч лет истории, Киев, 2005, с. 130—131.
6. Iвакiн Г. Iсторичний розвиток Києва XIII — середина XVI ст., Київ, 1996, с. 83—84.
7. Te˛gowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczo´w. Poznan´—Wrocl
⁄
aw,1999, с. 237—241.
8. Gumowski М. Piece˛cie Ksia˛za˛t Litewskich // Ateneum Wilen´skie, r. 7, z. 3—4, с. 705—706.
9. Барэйша Ю. Аб атрыбуцыi i датаваннi дзвюх манет Алексiнскага скарбу // Банкаўскi веснiк, 2007, № 5.
10. Шаланда А. Сымболiка й геральдыка Полацкае дзяржавы ў X—XV ст. // Спадчына, 2003, № 6, Мiнск, с. 30.
11. Rimsˇa E. Heraldry past to present. Vilnius, 2005, с. 97.
12 .Грушевський М.С. Історiя України-Руси, Київ-Львiв, 1907 Т. IV, с. 472.
13. Te˛gowski J. Pierwsze pokolenia.., с. 240.
14. Gumowski М. Piece˛cie Ksia˛za˛t Litewskich // Ateneum Wilen´skie, r.7, z. 3—4, с. 720.
15. Piech Z. Monety, piecze˛cie i herby w systemie symboli wl
⁄
adzy Jagiellono´w, Warszawa, 2003, с. 94.
16. Piekosin´ski F. Heraldyka polska wieko´w srednich, Krako´w, 1899, с. 394—395
17. Rimsˇa E. Heraldry past to present.., с. 185.
18. Длугош Ян. Грюнвальдская битва, Москва, 1962, с. 89—90.
19. Цiтоў А. Пячаткi старажытнай Беларусi, Мiнск, 1993, с. 123—129.
20. Коциевский А.С. Надчеканка татарских монет в средневековом Белгороде // Нумизматические исследования по истории Юго-
Восточной Европы, Кишинёв, 1990, с. 156—165.
21. Грушевський М.С. Історiя України-Руси.., с. 471.
22. Тамсама, с. 163.
Малюнак 6. Вялiкая
пячатка Вiтаўта 1404 года.
Малюнак 5. Пячатка Любарта
(Дзмiтра Гедзiмiнавiча).
тыi Гедзiмiнавiчаў пры жорсткай
цэнтралiзацыi ўлады, усталяванай
Вiтаўтам напрыканцы XIV — па-
чатку XV стагоддзя.