Навэнна да Хрыста Валадара Сусвету

background image

Навэнна да Хрыста,

Валадара Сусвету

(чытаецца на працягу 9 дзѐн перад святам Хрыста,

Валадара Сусвету)

Гэтая простая навэнна — шчодры

падарунак нашага Пана Езуса Хрыста, які

даў незвычайнае абяцанне, звязанае з

прапанаваным набажэнствам:

«Абяцаю вам, што кожны раз, калі вы

будзеце чытаць гэтую навэнну, Я навярну

дзесяць грэшнікаў, прывяду дзесяць душаў

да адной праўдзівай веры, вызвалю

дзесяць душаў з чыстца (а многія з іх

будуць душамі святароў), а таксама буду

менш суровы да вашай краіны ў час суду».

На працягу 9 дзѐн навэнны чытаюцца

наступныя малітвы:

Ойча наш...

Вітай, Марыя...

Хвала Айцу...

Малітва да Хрыста,

Валадара ўсіх народаў

О Пане, Божа наш, Ты — адзіны

Валадар усіх народаў, Найсвяцейшы і

Усемагутны. Просім Цябе, о Боскі

Валадар, дай нам міласэрнасць,

супакой, справядлівасць

і ўсялякае дабро.

Ахоўвай нас, Пане наш і Валадар,

ахоўвай нашыя сем’і і родны край.

Просім Цябе, найвярнейшы Божа,

сцеражы нас, барані перад ворагамі і

злітуйся над намі ў час Твайго

справядлівага суду.

Усемагутны Валадар, прабач нам грахі,

якія мы ўчынілі супраць Цябе. Езу,

Ты — Валадар міласэрнасці. Мы

заслугоўваем Твайго справядлівага

суду. Змілуйся над намі і прабач нам,

Пане. Давяраем Тваѐй вялікай

міласэрнасці.

О Валадар, поўны асляпляльнага

бляску, кланяемся Табе і молімся, каб

настала Тваѐ панаванне і каб Тваѐ

Валадарства было прызнанае тут,

на зямлі. Амэн.

Езус сказаў:

«Я жадаю, каб гэтую навэнну маліліся 9
дзѐн перад святам Хрыста, Валадара
Сусвету, але заахвочваю душы маліцца яе
таксама на працягу ўсяго года. Мае
абяцанні застаюцца нязменнымі,
нягледзячы на час, які вы выбераце для
чытання гэтай навэнны».

Літанія да Езуса Хрыста, Валадара
Сусвету

(для прыватнага чытання)


Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змілуйся
над намі.

Духу Святы, Божа, — змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, — змілуйся
над намі.

Хрыстэ Валадар, Бог ад Бога, Святло
ад Святла,

прыйдзі Валадарства Тваѐ.

Хрыстэ Валадар, вобраз нябачнага Бога,
Хрыстэ Валадар, які стварыў свет,
Хрыстэ Валадар, народжаны Паннаю,
Хрыстэ Валадар, сапраўдны Бог і сапраўдны

Чалавек,
Хрыстэ Валадар, праслаўлены пастушкамі і
Трыма Каралямі,
Хрыстэ Валадар, найвышэйшы Заканадаўца,
Хрыстэ Валадар, Крыніца і Узор усялякай
святасці,
Хрыстэ Валадар, нашая Дарога і Праўда, і
Жыццѐ,
Хрыстэ Валадар, якому дадзена ўсялякая
ўлада ў небе і на зямлі,

прыйдзі Валадарства Тваѐ.

Хрыстэ Валадар, Спрадвечны Святар,

пануй над душамі.

Хрыстэ, Валадар розуму,
Хрыстэ, Валадар волі,
Хрыстэ, Валадар цярпення, цернем
укаранаваны,
Хрыстэ, Валадар пакоры, на здзек у пурпур
прыбраны,
Хрыстэ Валадар, Абраннік паннаў,
Хрыстэ Валадар, які ў Марыі Магдалене
ўшанаваў пакаяннае жыццѐ,
Хрыстэ Валадар, Валадарства якога не з
гэтага свету,
Хрыстэ Валадар, які праз каралеўскі дар
сваѐй любові даеш нам святую
Эўхарыстыю,

пануй над душамі.

Хрыстэ Валадар, Узор усемагутнасці Айца і
любові Духа Святога,

пануй над сем’ямі.

Хрыстэ Валадар, які надаў сужэнству
сакрамэнтальную годнасць,
Хрыстэ Валадар, які ўчыніў першы цуд на

background image

ўрачыстасці ў Кане Галілейскай,
Хрыстэ Валадар, найдаражэйшы Сябар
дзяцей,
Хрыстэ Валадар, які сваім ціхім жыццѐм у
Назарэце даў прыклад бацькам і дзецям,
Хрыстэ Валадар, які працаю сваіх рук
узвысіў і асвяціў працу,
Хрыстэ Валадар, які ўваскрасіў з памерлых і
аддаў сем’ям хлопца з Наін, дачку Яіра і
свайго сябра Лазара
Хрыстэ Валадар, які прабачыў грэшнай
жанчыне,
Хрыстэ Валадар, праз Тваю любоў да Марыі
і Юзафа

пануй над сем’ямі.

Хрыстэ, Валадар валадароў і Пан над
панамі,

пануй над народамі.

Хрыстэ, несмяротны Валадар вякоў,
Хрыстэ, Валадар вечнай хвалы,
Хрыстэ Валадар, Князь супакою,
Хрыстэ Валадар, які на сваіх плячах носіш
знак Валадарання,
Хрыстэ Валадар, Валадарству якога не будзе
канца,
Хрыстэ Валадар, які пануеш над
херубімамі,

пануй над народамі.

Хрыстэ Валадар, праз любоў, якую ва ўсе
часы Ты праяўляў да народаў, што былі Табе
верныя,

пануй над сваімі

непрыяцелямі.

Хрыстэ Валадар, які «скідваеш магутных з
трона і ўзвышаеш пакорных»,
Хрыстэ Валадар, які знішчаеш каралѐў у
дзень гневу свайго,
Хрыстэ Валадар, які смерцю на крыжы

перамог пекла,
Хрыстэ Валадар, які сваім уваскрасеннем
перамог смерць,
Хрыстэ Валадар, у дзень Тваѐй магутнасці, у

хвале Тваіх святых,
Хрыстэ Валадар, праз напоўненую любоўю
малітву, якую Ты прамаўляў на крыжы:
«Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што
робяць»,

пануй над сваімі

непрыяцелямі.

С.: Яго Валадарства будзе пашырацца.
Н.: І супакой панаваць будзе бясконца.

С.: Молімся: Усемагутны, вечны Божа, які
жадаў усѐ аднавіць праз свайго
наймілейшага Сына, Валадара Сусвету,
учыні ў сваѐй дабрыні, каб усе народы,
падзеленыя грахом, падпарадкаваліся
Тваѐй прыемнай уладзе. Праз Пана нашага
Езуса Хрыста, які з Табою жыве і
валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.


Тэкст Навэнны з часопіса Ave Maria № 11 (224), 2013г.

http://ave-maria.by/archive/63-224/683-navenna-da-khrysta

Над чым Ён валадарыць?

«Ён — Валадар і горача прагне валадарыць у

нашых сэрцах, у сэрцах Божых дзяцей. Але

не будзем уяўляць Яго ўладу такою, якою

ѐсць улада людзей; Хрыстус не дамінуе, не

жадае навязваць сваю волю, бо Ён “не для

таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб

служыць” (Мц 20, 28).

Яго Валадарства — гэта спакой, радасць,

справядлівасць. Хрыстус, наш Валадар,

чакае ад нас не пустых развагаў, а ўчынкаў,

бо “не кожны, хто кажа Мне: «Пане, Пане»,

увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той,

хто выконвае волю Айца Майго, які ў

нябѐсах” (Мц 7, 21)» (93).

(урыўкі з кнігі Хосэмарыя Эскрывы

«Гэта Хрыстус праходзіць побач»)

http://ave-maria.by/archive/63-224/668


Жыві Хрысце і валадар

у сэрцы маім

цяпер і назаўсѐды !!!

Жыві Хрысце і валадар

у маѐй душы

цяпер і назаўжды !!!


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:
Kelly Ann Połączyła ich pasja
Elizabeth Ann Scarborough The Unicorn Creed
Elizabeth Ann Scarborough The Attack of the Avenging Virgins
Krentz Jayne Ann Wielka namiętność
Zrządzenie losu Krentz Jayne Ann
Ann Major Dwa różne światy
72 Major Ann Poślubić wroga
Jayne Ann Krentz Damy i awanturnicy 03 Kowboj
Krentz Jayne Ann Eclipse Bay 03 Koniec lata
Elizabeth Ann Scarborough Cleopatra 7 2
Make Up Your Mind Entrepreneurs Talk Abo Ann Graham Ehringer
GR0687 Major Ann Meksykanska Wenus
Krentz Jayne Ann Wiedźma
Jayne Ann Krentz Misterny plan
Major Ann Dziecko buszu 2
Elizabeth Ann Scarborough Song of Sorcery
Krentz Jayne Ann Bransoletka
Krentz Jayne Ann Dolina klejnotów
Jayne Ann Krentz The Ties That Bind(P)
Maxwell Ann Trudne powroty

więcej podobnych podstron