Навэнна да Святога Яна Паўла II

background image

Першы дзень навэнны
БОЖАЯ ЛЮБОЎ

Божае слова
Бог даказвае сваю любоў да нас тым, што Хрыстус
памѐр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі. (Рым 5, 8)

Слова Яна Паўла ІІ

У канчатковым рахунку наш свет жыве дзякуючы
дабрыні і міласэрнасці Бога, у якой людзі
сустракаюцца адзін з адным. Хіба кожны з нас не
чакае, што іншы чалавек будзе добрым да яго, ацэніць
яго, падбадзѐрыць, дапаможа ў складанай сітуацыі?
Досвед міласэрнасці абуджае ў нас надзею на сустрэчу
з канчатковым і найвышэйшым Дабром: з бязмежным і
вечным

Богам,

які

дарыць

чалавеку

сваю

прыхільнасць.
(Мюнстэр, 1 мая 1987 г.)
Малітва
Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, навучы нас распазнаваць
і прымаць Тваю сапраўдную Любоў — бязмежную і
вечную. Амэн.

Другі дзень навэнны

САМАСВЯДОМАСЦЬ ЧАЛАВЕКА

Божае слова

Бог ѐсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу,
і Бог у ім. (1Ян 4, 16)

Слова Яна Паўла ІІ

Чалавек не можа жыць без любові. Чалавек застаецца
сам для сябе істотаю незразумелаю, а яго жыццѐ —
пазбаўленым сэнсу, калі яму не аб’явіцца Любоў, калі
ѐн не сустрэнецца з Любоўю, калі не дакранецца да яе і
не зробіць яе нейкім чынам сваѐю, калі не знойдзе ў ѐй
жывога ўдзелу. (Энцыкліка Redemptor Hominis)

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, напоўні ўсѐ нашае

жыццѐ Тваѐю любоўю, каб мы сваім жыццѐм давалі
сведчанне пра Цябе, пра Тваю бязмежную любоў.
Амэн.

Трэці дзень навэнны
ХРЫСЦІЯНСКАЯ СВАБОДА

Божае слова
Дзеля свабоды вызваліў вас Хрыстус. Таму трывайце і
не паддавайцеся ярму няволі. (Гал 5, 1)

Слова Яна Паўла ІІ

Езус Хрыстус абвяшчаў Валадарства праўды, любові і
супакою — трох непарыўных каштоўнасцяў. Людзі
павінны жадаць, каб гэтыя каштоўнасці сталі часткаю
іх жыцця і ўвайшлі ў іх узаемаадносіны. Супакой
прыходзіць толькі тады, калі чалавечыя істоты
імкнуцца да праўды і любові ў сваіх стасунках з
іншымі, калі адкрываюць, кім яны на самай справе
з’яўляюцца, і калі прызнаюць ролі і памкненні адзін
аднаго. (Гаага, 13 мая 1985 г.)

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, дапамагай нам,
уваскрашоным са смерці граху праз хрост, цешыцца
паўнатою жыцця Божых дзяцей. Амэн.

Чацвёрты дзень навэнны

ВЕРА Ў МІЛАСЭРНАСЦЬ

Божае слова
Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваѐй вялікай
любові палюбіў нас, і нас, мѐртвых з-за грахоў, ажывіў
разам з Хрыстом. (Эф 2, 4–5)

Слова Яна Паўла ІІ

...Касцѐл нашага часу павінен скіроўваць да Бога
«вялікі кліч» аб міласэрнасці, якую ѐн сам абвяшчае і
вызнае ў Езусе Хрысце ўкрыжаваным і ўваскрослым,
або ў пасхальнай таямніцы. Гэтая таямніца заключае ў
сабе самае поўнае аб’яўленне міласэрнасці, іншымі
словамі, той любові, якая магутнейшая за смерць,

магутнейшая за грэх і ўсялякае зло, любові, якая
ўздымае чалавека з найбольшых упадкаў і вызваляе ад
найбольшых пагрозаў. Энцыкліка Dives in Misericordia

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, адкрый перад намі вялікі
скарб Тваѐй бязмежнай міласэрнасці, каб мы ніколі не
баяліся звяртацца да Цябе і шукаць у Цябе дапамогі.
Амэн.

Пяты дзень навэнны
З’ЯДНАНЫЯ Ў ЭЎХАРЫСТЫІ

Божае слова
Келіх благаслаўлення, які благаслаўляем, ці не
з’яўляецца ўдзелам у Крыві Хрыста? Хлеб, які ламаем,
ці ж не з’яўляецца ўдзелам у Целе Хрыста? Адзін ѐсць
хлеб, адно цела – мы многія. Бо мы ўсе саўдзельнікі
аднаго Хлеба. (1 Кар 10, 16–17)

Слова Яна Паўла ІІ

Дар Хрыста і Яго Духа, які мы атрымліваем ў
эўхарыстычнай Камуніі, шчодра задавольвае гарачыя
жаданні братняй еднасці, якія тояцца ў людскіх сэрцах,
і адначасова ўздымае досвед братэрства, уласцівага
супольнаму ўдзелу ў тым самым эўхарыстычным
стале, на ўзровень значна вышэйшы за звыклае
людское гасцяванне. Энцыкліка Ecclesia de Eucharistia

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, учыні, каб мы праз
поўны ўдзел у святой Імшы як мага часцей ядналіся ў
эўхарыстычнай Камуніі з нашым Панам і Богам. Амэн.

Шосты дзень навэнны

З’ЯДНАНЫЯ Ў ЛЮБОВІ

Божае слова Умілаваныя, будзем любіць адзін
аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць,
народжаны ад Бога і ведае Бога. (1 Ян 4, 7)

background image

Слова Яна Паўла ІІ
Бог ѐсць Любоў і ў самім сабе перажывае таямніцу
асабовай камуніі любові. Ствараючы чалавека паводле
свайго вобразу і нястомна падтрымліваючы яго
існаванне, Бог упісвае ў чалавечнасць мужчыны і
жанчыны пакліканне, а значыць, таксама здольнасць і
адказнасць за любоў і супольнасць. Такім чынам,
любоў — асноўнае і натуральнае пакліканне кожнай
чалавечай істоты.
(Апостальская адгартацыя Familiaris consortio)

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, благаславі сем’і, каб
яны, жывучы ў любові, станавіліся ўсѐ больш
дасканалым вобразам еднасці Хрыста з Касцѐлам.
Амэн.

Сёмы дзень навэнны
ДАПАМОГА ДУХА СВЯТОГА

Божае слова
Таксама і Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не
ведаем, аб чым трэба маліцца, але сам Дух заступаецца
за нас стагнаннямі невымоўнымі. Той жа, хто даследуе
сэрцы, ведае, чаго прагне Дух, бо Ён заступаецца за
святых па волі Божай. (Рым 8, 26–27)

Слова Яна Паўла ІІ

Дух удзяляе чалавеку «святло і сілы, каб ѐн быў
здольны адказаць на сваѐ найвышэйшае пакліканне»;
дзякуючы Духу «чалавек праз веру даходзіць да
сузірання і разумення таямніцы Божага плану».
(Энцыкліка Redemptoris Missio)

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, адары нас дарамі Духа
Святога ,каб мы маглі распазнаць, чаго Ты ад нас
чакаеш, і змаглі выканаць Тваю святую волю. Амэн.

Восьмы дзень навэнны
ЖЫЦЦЁ Ў ПРАЎДЗЕ

Божае слова

...Пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас. (Ян 8, 32)

Слова Яна Паўла ІІ
Перш за ўсѐ Хрыстус аб’яўляе, што ўмоваю
сапраўднай свабоды з’яўляецца шчырае і адкрытае
прызнанне праўды. (Энцыкліка Veritatis Splendor)

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, вядзі нас шляхамі сваѐй
праўды і дапамажы, каб мы заўсѐды заставаліся ѐй
верныя. Амэн.

Дзевяты дзень навэнны
TOTUS TUUS

Божае слова
Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога
Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой».
Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». (Ян 19, 26–27)

Слова Яна Паўла ІІ

Праз рукі Марыі, умілаванай Маці, аддаю Табе самога
сябе, маѐ цяперашняе жыццѐ і будучыню, каб я
выканаў сваѐ служэнне так, як Ты гэтага прагнеш.
(Рым, 16 кастрычніка 2003)

Малітва

Найсвяцейшая Тройца, дзякуем Табе за тое, што дала
Касцѐлу папу Яна Паўла ІІ, просім згодна з Тваѐй
воляй і праз яго заступніцтва, ахоўвай нас пад
плашчом Найсвяцейшай Панны Марыі у кожнай
небяспецы душы і цела, якая нам пагражае. Апякуйся
намі ў хвіліну нашай смерці, каб мы маглі атрымаць
радасць жыцця вечнага. Амэн.

Пераклад з польскай мовы.

Паводле: Święty Jan Paweł II. Nowenna i litania. —
Warszawa, «Paulistki», 2014.


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:
Prel II 7 szyny stałe i ruchome
Produkty przeciwwskazane w chorobach jelit II
9 Sieci komputerowe II
W wiatecznym nastroju II
W01(Patomorfologia) II Lek
Mała chirurgia II Sem IV MOD
Analiza czynnikowa II
PKM NOWY W T II 11
Ekonomia II ZACHOWANIA PROEKOLOGICZNE
Asembler ARM przyklady II
S Majka II Oś
Spotkanie z rodzicami II
Wyklad FP II dla studenta
Ocena ryzyka położniczego II
WYKŁAD II
Systemy walutowe po II wojnie światowej
Czynniki szkodliwe II(1)
S II [dalsza część prezentacji]

więcej podobnych podstron