Малітвы на Фацімскі дзень 13 дзень месяца

background image

Малітвы на фацімскі дзень –

13 дзень месяца

МАЛІТВА АБ ДАРЫ НОВАГА СЭРЦА

О найцудоўнейшая Маці, замяні маѐ грэшнае

сэрца Тваім Беззаганным Сэрцам, каб Святы Дух

мог дзейнічаць ува мне, а Твой Боскі Сын –

узрастаць. О магутная і заўсѐды верная

Пасрэдніца ласкаў, выслухай маю просьбу, якую я

сѐння ўзношу да Цябе.

ЛІТАНІЯ ПРЫСВЯЧЭННЯ

МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ

(паводле Акту прысвячэння

Яна Паўла II у Фаціме ў 1991 г.)

“Маці Адкупіцеля…

Зорка марская, сцежка да неба найпрасцейшая,

Ты – уваходная брама да вечнага раю…

Уздымі, просім, падаючы люд,

Заблытаны ў сваіх грахах,

які прагне з іх паўстаць”.

Сѐння, сабраўшыся ля Тваiх ног,

Маці Хрыста і Маці Касцѐла,

яшчэ раз звяртаемся да Цябе,

каб падзякаваць за ўсѐ,

што ўчыніла Ты на працягу гэтых цяжкіх гадоў

для Касцѐла, для кожнага з нас

і для ўсяго чалавецтва.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Маці Хрыстовая і Маці Касцѐла, -

сѐння мы тут, каб дзякаваць,

за тое, што Ты заўсѐды нас выслухоўвала,

за тое, што была для нас Маці.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Маці місійнага Касцѐла,

Што ідзе зямнымі шляхамі

Ў трэцяе тысячагоддзе хрысціянства.

Дзякуем Табе за Тваю вандроўку з намі.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Маці людзей,

Дзякуем Табе за нястомную апеку,

якая аберагла нас ад катастрофаў

і немінуючага знішчэння,

зрабіла магчымым развіццѐ і поспех

сучасных дасягненняў грамадскіх.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Маці народаў,

Дзякуем Табе за нечаканыя змены,

якія вярнулі веру ў будучыню

народам, што так доўга застаюцца

пад прыгнѐтам і прыніжэннем.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Маці жыцця,

дзякуем Табе за шматлікія знакі, якія гавораць,

што Ты – з намі, што ахоўваеш нас

ад зла і ад моцы смерці.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Маці жыцця,

дзякуем Табе, што Ты асаблівым чынам

была 13 мая 1981 года

пры Яне Паўле ІІ, які адчуваў

Тваю апякунчую прысутнасць.

Дзякуем Табе, Фацімская Спадарыня.

Пакажы, што Ты – Маці.

Маці чалавецтва, адкупленага Крывѐю Хрыста,

-

Пакажы, што Ты – Маці.

Маці дасканалай любові,

Маці Надзеі і супакою,

Святая Маці Адкупіцеля,

не пераставай сведчыць, што Ты – Маці ўсіх,

бо Ты патрэбная свету;

усѐ яшчэ існуе небяспека, што месца марксізму

можа заняць атэізм у іншай форме, які,

праслаўляючы вольнасць,

імкнецца да знішчэння самых каранѐў чалавечай

і хрысціянскай маральнасці.

Маці надзеі, спадарожнічай нам заўсёды

Спадарожнічай чалавеку на схіле ХХ стагоддзя,

-

спадарожнічай нам заўсёды.

Спадарожнічай людзям усіх культур і расаў,

Спадарожнічай кожнаму стану і ўзросту,

Спадарожнічай народам у іх імкненні да

салідарнасці і ўзаемнай любові,

Будзь з маладымі героямі ў дні супакою,

якія надыдуць,

Спадарожнічай народам, якія нядаўна вярнулі

сабе вольнасць і цяпер будуюць сваю будучыню,
Спадарожнічай Еўропе, якая з Захаду да Усходу,

не зможа адшукаць свае сапраўднае тоеснасці,

калі наноў не адкрые супольных каранѐў,

Ты патрэбная свету, каб спыніць настолькі

шматлікія і нечаканыя канфлікты,

ад якіх ѐн усѐ яшчэ пакутуе.

Пакажы, што Ты – Маці.

Таго, хто памірае з голаду, -

пакажы, што Ты – Маці.

Таго, хто смяротна хворы,

Таго, каго напаткалі крыўда і несправядлівасць,

Таго, хто не знаходзіць працы,

Таго, хто бяздомны і не мае прытулку,

Таго, хто зносіць прыгнѐт і эксплуатацыю,

Таго, хто, далѐка ад Бога, у роспачы і марна

шукае супакаення,

Усіх тых, хто бароніць жыццѐ, – адлюстраванне

любові Бога,

дапамажы бараніць яго заўсѐды, ад світанку

аж да яго натуральнага захаду,

Чувай на дарозе, якая нас яшчэ чакае.

Няхай наступіць канец гвалту, -

чувай на дарозе, якая нас яшчэ чакае;

няхай наступіць канец несправядлівасці паўсюль,

дзе яна ѐсць,

няхай у сем’ях расквітнеюць еднасць і згода,

няхай наступіць паміж народамі разуменне

і павага,

няхай сапраўдны супакой запануе на ўсім

зямным шары,

Чувай, Марыя!

На дарозе, якая нас яшчэ чакае,

чувай, Марыя.

Над людзьмі,

Над народамі ў новай сітуацыі,

якім і далей пагражае прывід новай вайны,

Над адказнымі за лѐсы дзяржаў,

Над тымі, хто ў сваіх руках трымае будучы

background image

лѐс чалавецтва,

Над Касцѐлам, які заўсѐды атакаваны духам

гэтага свету,

На шляху новай евангелізацыі Еўропы,

Над паслугаю Намесніка Пятра, Францішка, якая

з’яўляецца служэннем Евангеллю,

Над паслугаю Намесніка Пятра, Францішка, якая

з’яўляецца служэннем людзям,

Над паслугаю Намесніка Пятра, Францішка, які

вядзе нас да новых гарызонтаў

місійнай дзейнасці Касцѐла,

Усе аддаемся Табе з даверам.

У калегіяльнай еднасці з пастырамі –

усе аддаемся Табе з даверам.

У Камуніі з усім народам Божым, раскіданым

па свеце,

аднаўляючы сѐння перад Табою сыноўняе

прысвячэнне роду людзкога, –

Дапамажы нам, Марыя!

Пастанаўляем ісці з Табою за Хрыстом,

Адкупіцелем чалавека,

дапамажы нам, Марыя!

Няхай не абцяжарвае нас стома,

Цяжкасці не робяць больш павольнымі нашых

крокаў,

Перашкоды няхай не згасяць у нас адвагі,

А смутак – радасці сэрца.

Марыя, дай свету Хрыста, Які з’яўляецца нашым

супакоем,

Няхай нянавісць і прага помсты ўжо

не паздзяляюць народаў,

Свет няхай не паддасца прывідам фальшывага

дабрабыту,

які забівае годнасць асобы і пагражае сталай

рызыкай усяму стварэнню.

Чувай, Марыя, над нашаю вандроўкаю

і зрабі так,

каб мы ў небе, поўныя радасці, углядаліся ў

Твайго Сына. Амэн.

(http://sercamaryi.blog.tut.by/2012/04/12/malitvyi-na-fatsimski-dzen-13-

dzen-mesyatsa/ )

“Нашая Маці і Дзева, не праставай асвячаць шляхі

Божаму люду і тут, і на ўсѐй зямлі, каб мы

не згубілі кірунку, які нам паказаў Езус Хрыстус –

Евангеллем, Крыжам і Уваскрасеннем; каб мы ішлі ў

гэтым кірунку, ішлі з Ім і за Ім. Аб гэтым просіць
Цябе Біскуп Ватыкана, Намеснік св.Пятра, разам

з усімі біскупамі і ўсім Божым народам.

О, ласкавая, о літасцівая, о салодкая Дзева Марыя!

Амэн.”

(Св. Ян Павел II, Аглона, 9 верасня 1993)

“Думаю важна нагадаць, што для ўстанаўлення

сапраўднага супакою ў свеце, справядлівасць

павінна знайсці сваѐ дапаўненне ў любові. Канешне,

праўда з’яўляецца першай дарогай, якой трэба ісці,

каб дасягнуць супакою. Аднак, нельга дайсці да

канца гэтай дарогі, калі справядлівасць не будзе

дапоўненая любоўю. Часам справядлівасць і любоў

аб’яўляюцца як супрацьлеглыя сілы. У сваѐй

сутнасці яны прадстаўляюць нішто іншае як два

абліччы той самай рэчаіснасці, два вымярэнні

чалавечага існавання, якія павінны адзін другога

дапаўняць. Пацвярджае гэта гістарычны досвед.

Ён паказвае, што часта справялівасць не здольная

вызваліцца ад зневажанняў, ад нянавісці, а нават

зверстваў. Адной толькі справядлівасці

недастаткова. Яна можа нават пярэчыць самой сабе,

калі не адкрыецца на больш глыбокую моц,

якой з’яўляецца любоў.”

(Св. Ян Павел II, Ватыкан, 8 лістапада 2003)

“Будзь прывітана, Маці Божага Сына! Будзь

прывітана, Маці Сэрца Езуса! Набліжай усіх

нас да гэтага Сэрца, якое з’яўляецца

просьбай аб прабачэнні нашых грахоў!”

(Св. Ян Павел II)

“Глядзіце на Марыю! Любіце Марыю!

Наслядуйце Марыю!

Наслядуйце Яе цалкавітую адкрытасць

на Бога!

Няхай Найсвяцейшая Дзева ўсміхаецца

да вас і апякуецца вамі!”

(Св. Ян Павел II )


Wyszukiwarka

Podobne podstrony:
13 ZMIANY WSTECZNE (2)id 14517 ppt
13 zakrzepowo zatorowa
Zatrucia 13
pz wyklad 13
13 ALUid 14602 ppt
pz wyklad 13
ZARZ SRODOWISKIEM wyklad 13
Biotechnologia zamkniete użycie (2012 13)
Prezentacja 13 Dojrzewanie 2
SEM odcinek szyjny kregoslupa gr 13 pdg 1
w 13 III rok VI sem
Wykład 13 UKS
fundusze 7 13
13 ZACHOWANIA ZDROWOTNE gr wtorek 17;00
auksologia 13 02 2010
wyklad 13 Modele ARIMA w prognozowaniu (1)

więcej podobnych podstron